Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

Translator
 
 
 

Рыгор Рыгоравіч Бурак нарадзіўся 13 ліпеня 1939 г. у в. Шавялі Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Падлескую сярэднюю школу скончыў з залатым медалём. Па камсамольскай пуцёўцы два гады адпрацаваў на асваенні цалінных зямель у Кустанайскай вобласці Казахскай ССР, узнагароджаны знакам ЦК УЛКСМ «За освоение новых земель».

Дадатковая інфармацыя

Translator
 
 
 

Аляксандр Васільевіч Кошалеў нарадзіўся 31 ліпеня 1959 г. у в. Каўпакі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, Васіль Фёдаравіч Кошалеў, працаваў бухгалтарам псіханеўралагічнай бальніцы «Крывошын». Маці, Леакадзія Канстанцінаўна, – настаўніца пачатковых класаў Малышоўскай пачатковай школы.

Дадатковая інфармацыя

Translator
 
 
 

ААТ «Кобрын-тэкстыль» – прадпрыемства са шматгадовай гісторыяй,асноўным напрамкам дзейнасці якога доўгі час была вытворчасць рознай тэкстыльнай прадукцыі. Заснавана ў жніўні 1944 г. як арцель «Чырвоны сцяг». Рабочыя (каля 20 жанчын) уручную апрацоўвалі авечую воўну, на ўласных калаўротах пралі пражу, вязалі світэры, валялі валёнкі. У першыя пасляваенныя гады кожны разумеў неабходнасць хутчэйшага аднаўлення прадпрыемстваў, людзі працавалі з энтузіязмам.

Дадатковая інфармацыя

Юрый Усеваладавіч Мацюшка нарадзіўся 3 ліпеня 1944 г. на хутары, які знаходзіўся паміж вёскамі Бажкі і Краглі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння Баранавіцкай сярэдняй школы ў 1962 г. Юрый паступіў у Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут на фармацэўтычны факультэт.

Дадатковая інфармацыя

Фарміраванне кобрынскай лясной гаспадаркі адбывалася на фоне значных гістарычных падзей – далучэння Заходняй Беларусі да БССР.Створаны ў 1939 г., Кобрынскі лясгас зведаў значныя пераўтварэнні і ў 2020 г. атрымаў статус доследнага.

Дадатковая інфармацыя

Старонка 10 з 377