Фільтраваць
Рэгіён
Навіны: Абласная бібліятэка

Таццяна Васільеўна з’яўляецца шчырым сябрам абласной бібліятэкі, сталым удзельнікам творчых мерапрыемстваў і пісьменніцкіх сустрэч. Аўтарка неаднаразова дарыла ў фонд нашай установы свае выданні. Чытачы і супрацоўнікі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага сардэчна віншуюць Таццяну Васільеўну з заслужанай узнагародай і зычаць ёй моцнага здароў’я, далейшых творчых поспехаў і ўдзячных чытачоў!

Асабліва каштоўнымі для любой бібліятэкі з’яўляюцца выданні з аўтографамі пісьменнікаў. Гэтыя кнігі ўнікальныя, адзіныя ў сваім родзе. Нехта з аўтараў піша свае пажаданні чытачам і супрацоўнікам бібліятэкі, нехта выказвае сваю ўдзячнасць. У розныя гады Брэсцкую абласную бібліятэку наведвалі шматлікія выбітныя людзі. Частка кніг, прадстаўленых на выставе, падорана бібліятэцы самімі аўтарамі, на некаторых з выданняў аўтары пакідалі свае подпісы падчас экспанавання кніжных выстаў на разнастайных мерапрыемствах.

У сектары краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага распачала дзейнасць кніжная выстава «Вялікая Айчынная вайна ў творчасці пісьменнікаў Берасцейшчыны», прымеркаваная да 80-годдзя Вялікай Перамогі.

5 красавіка 2025 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася творчая сустрэча з беларускай пісьменніцай, паэтам, празаікам, драматургам, публіцыстам, перакладчыкам, сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі Зінаідай Іосіфаўнай Дудзюк.

З нагоды юбілею таленавітай пісьменніцы і ганаровай чытачкі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Зінаіды Дудзюк у сектары краязнаўства распачала працу кніжная выстава «З маленства сілу слова знаю».

У аддзеле краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага пачала работу кніжная выстава «С людьми и для людей. Знаковые юбилеи Брестчины 2025», прымеркаваная да Года добраўпарадкавання і пяцігодкі якасці ў Рэспубліцы Беларусь. 

Аўторак, 14 Студзень 2025 15:58

Кнігі ў дар ад А. А. Гладышчука

Фонды Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага папоўніліся новымі падарункамі.

26 снежня 2024 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага прайшоў рэгіянальны круглы стол «Краязнаўчы матэрыял у выкладанні гісторыі і фарміраванні асобасных якасцяў навучэнцаў» з удзелам студэнтаў гістарычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна.

4 снежня 2024 г. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага прыняла ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 85-годдзю з дня ўтварэння Брэсцкай вобласці.

4 снежня 1939 года выдадзены Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «Аб утварэнні Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцей у складзе Беларускай ССР». У гэты перыяд была створана і пракуратура Брэсцкай, Пінскай і Баранавіцкай абласцей. Здаецца, толькі ў 2019 годзе Брэсцкая пракуратура святкавала сваё 80-годдзе, а ўжо 2024 год і ёй — 85 гадоў!

Старонка 1 з 10