Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 29 Ліпень 2016 15:35

22 мая 2016 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Анастасіі Іванаўны Фяцісавай (1951), мастака

Анастасія Іванаўна Фяцісава нарадзілася 22 мая 1951 года ў г. Брэсце. Яе бацька, Іван Якаўлевіч Фяцісаў (1920–1994), удзельнiк Вялiкай Айчыннай вайны, вядомы брэсцкi мастак-жывапісец, заслужаны работнiк культуры БССР (1989).

Насця Фяцісава ў дзяцінстве выяўленчым мастацтвам не захаплялася, нядоўга наведвала студыю М. С. Талмачова. Толькі з 8-га класа ёй захацелася маляваць, самастойна спрабавала акварэльныя фарбы. Па прапанове бацькоў у 1973 годзе закончыла Мінскае музычнае вучылішча імя М. Глінкі па класу баяна. Пасля сама выбрала свой лёс – паступіла ў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучылася з вялікім натхненнем у С. Баткоўскага, А. Семілетава, Л. Міронавай.

Пасля заканчэння інстытута (1981) Анастасія Фяцісава працавала ў Брэсцкім камбінаце «Мастацтва» ў вобласці праектавання інтэр’ераў грамадскіх будынкаў. Першым самастойным заданнем было выкананне мастацкага праекта фае новага кінатэатра г. Кобрына. Мастачка прыдумала напісаць там старажытны горад, роспіс атрымаўся адметным. Пасля таго задумала пісаць на палотнах родны Брэст. Вялікую грамадзкую цікавасць выклікала яе персанальная выстава «Міражы над старым Брэстам», арганізаваная ў «Музейнай гасцёўні» ў чэрвені 1994 года. На карцінах адлюстравана панарама горада, духі на ім.

Працуе ў станковым жывапісе, дэкарацыйна-прыкладным (эмалі) і афармленчым мастацтве. Любіць жанр партрэта. Эксперыментавала ў тэхніцы роспісу эмалямі па медзі. Удзельніца мастацкіх выставак з 1982 года, правяла сем персанальных выстаў у Брэсце, Гродна, а таксама ў Германіі і Польшчы. З 1991 года – член Беларускага саюза мастакоў.

Асноўныя палотны: «Сіняя птушка над Брэстам», «Брэст старажытны», «Над калегіумам езуітаў», «Планета Ольштын», «Панарама Познані»; серыя «Міражы над старажытным Брэстам», серыі палотнаў, прысвечаныя гісторыі розных гарадоў – Брэсту, Гродна, Пінску і інш.; цыклы эмаляў «Вокны Брэста», «Гісторыя Гродна», «Шлях на Галгофу», «Пінску 900 гадоў». Творы знаходзяцца ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, музеі абароны Брэсцкай крэпасці. Аўтар аб’ёмнага макета Брэст-Літоўска ХVІІІ ст. для Брэсцкага мастацкага музея (1998), які быў зроблены з дапамогай студэнтаў Брэсцкага палітэхнічнага каледжа і прадстаўлены публіцы ў 2003 годзе.

З 1996 года Анастасія Іванаўна выкладала ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна. З пачатку 2000-х працавала ў Польшчы. У снежні 2015 года ў Варшаве была аформлена выстава твораў А. I. Фяцiсавай «Сустрэчы з анёламі».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Анастасія Фяцісава // Мастакі Брэстчыны : альбом-каталог / аўт.-склад. М. П. Кузьміч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2010. С. 132–133.

  2. Фетисова Анастасия Ивановна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 435.

  3. Анастасия Фетисова : [«Город детства»] // Художники Брестчины : альбом-каталог / авт.-сост.: М. Коньков, А. Жук, А. Грищук, Б. Крепак. Минск : А. Климов, 2002. С. 128–129.

  4. Фяцісава Анастасія Іванаўна : [«Над калегіумам Езуітаў»] // Беларускі саюз мастакоў. 1938–1998 : энцыкл. даведнік. Мінск, 1998. С. 556.

  5. AnastazjaFietisowa/ wstep.: AFabisiak, MHniedziewicz. – Olsztyn : GaleriaSztuki, 2004. – 39 s. : il.

  6. Таямнiцы старога Брэста : Член СХ Беларуси Анастасия Фетисова представляет серию работ, посвященных истории родного города/ Брестский гор. исполком ; сост. А. Фетисова. – Гродно : Областная типография, 1999. – 35 с. : ил.

  7. Брест. Век XVIII : Как мы делали макет утраченного города / сост. А. И. Фетисова. [Брест, Б. г.]. – 23 c. : ил.

  8. Хокимова, А. «Ангелы» над Брестом и Варшавой : [о выставке картин А. Фетисовой в Варшаве] / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2015. 23–25 декабря. С. 4.

  9. Шепелевич, И. Ангелы Рождества прилетели в Центр культуры православия в Польше : [о выставке ко Дню белорусской культуры в Варшаве с участием брестской художницы А. Фетисовой] / Ирина Шепелевич // Брестский курьер. 2015. 17 декабря (№ 51). С. 3.

  10. Шыфярштэйн, Д. Берасце пад боскім крыжам увасабляе ў сваіх малюнках берасцейская мастачка Анастасія Фяцісава / Дзмітрый Шыфярштэйн // Вечерний Брест. 2014. 25 июля. С. 10.

  11. Гапеева, Т. Да 995-гадовага юбілею Брэста знялі фільм пра страчаную архітэктурную спадчыну : [у аснову ляглі мастацкія рэканструкцыі Анастасіі Фяцісавай] / Таццяна Гапеева // Брестская газета. 2014. 30 мая (№ 22). С. 2.

  12. Хоміч, Т. Берасце старадаўняе – у Брэсце сучасным : [у БрДУ прайшла прэзентацыя мастацкіх рэканструкцый, прысвечаных старадаўняму гораду, аўтар Анастасія Фяцісава] / Таццяна Хоміч // Брестский курьер. 2014. 15 мая (№ 20). С. 10.

  13. Гапеева, Т. Падарожжа ў карцінах : [аб прэзентацыі рэканструкцыі брэсцкай мастачкі А. Фяцісавай у межах кампаніі «Берасце старадаўняе» у БрДУ імя А. С. Пушкіна] / Таццяна Гапеева // Брестская газета. 2014. 1 мая (№ 18). С. 8.

  14. Фетисова, А. Угол отражения равен углу падения Брестская художница о проблемах развития изобразительного искусства в Бресте / Анастасия Фетисова // Брестский курьер. 2006. № 21. С. 10.

  15. Сарычев, В. Анастасия Фетисова : В поисках утраченного времени / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2004. 28 июля. С. 8.

  16. Iгнацюк, А. Анёлы, якія пакідаюць горад, альбо Не зусім адвольныя фантазіі мастачкі Насці Фяцісавай пра гістарычны Брэст / Алена Iгнацюк // Краязнаўчая газета. 2004. № 1–2 (студзень). С. 12.

  17. Бунеева, Л. По первому снегу – в Брест-Неизвестный : [о презентации макета города Брест-Литовска конца ХVIII в. в Художественном музее. Автор макета А. И. Фетисова] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2003. 26 марта. С. 16.

  18. Сарычев, В. Брестский замок : [о картине «Брестский замок» А. И. Фетисовой, о замке в Бресте, существовавшем в 16 в.] / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2003. 7 февраля. С. 8.

  19. Шеламова, Т. Неразгаданные «Таямнiцы старога Брэста» : [о творчестве брестской художникцы А. И. Фетисовой и книге «Таямницы старога Брэста», созданной по её произведениям] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 1999. 14 мая. С. 8.

  20. Николаева, В. Оживает под кистью история : [о творчестве А. Фетисовой] / В. Николаева // Заря. 1997. 20 февраля.

  21. Глущенко, Т. Погостите в глубине веков : [о выставке картин А. Фетисовой в «Музейнай гасцёўнi»] / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 1997. 17 июня.

  22. Пракаповіч, М. Горад наш і Настассі : [пра выставу карцін Н. Фяцісавай] / Мікола Пракаповіч ; фота Эдуарда Кабяка // Звязда. 1994. 17 жніўня.

  23. Лавринович, Н. Добрый вечер, город… Мой? : [о выставке А. Фетисовой «Мiражы над старым Брэстам» в «Музейнай гасцёўнi»] / Н. Лавринович // Заря. 1994. 28 июня.

  24. Позвольте представить : [о брестской художнице А. Фетисовой] // Знамя юности. 1993. 6 августа.

  25. Фяцісаў Іван Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2003. Т. 16. С. 512.

  26. Иван Фетисов : [живопись : каталог] / Брестское отделение Союза художников БССР ; [сост. П. С. Дурчин; автор Р. П. Честнова; ред. А. А. Чабанюк]. Мінск, 1991. 64с. : ил.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1339 разоў Апошняя змена Аўторак, 02 Чэрвень 2020 15:08