Пасля заканчэння акадэміі І. У. Жалтоўскі працаваў кіраўніком класа архітэктурнага малявання Строганаўскага мастацка-прамысловага вучылішча ў Маскве. Першыя буйныя работы архітэктара — праектаванне будынкаў Скакавога таварыства і гасцініцы «Метраполь» (Масква), рэканструкцыя палаца графа Юсупава (Санкт-Пецярбург), праектаванне ўнутранай аздобы царскага паляўнічага палаца ў в. Белавежа (цяпер у Польшчы) і іншыя — прынеслі яму вялікі поспех і былі адзначаны прэміямі і залатымі медалямі. Высокай ацэнкай заслуг І. У. Жалтоўскага з’явілася прысуджэнне яму ганаровага звання акадэміка архітэктуры (1909).
У 1918–1923 гадах узначальваў спецыяльную майстэрню, дзе распрацоўваўся план рэканструкцыі Масквы, удзельнічаў у стварэнні першага праекта перапланіроўкі сталіцы. З’яўляўся аўтарам шэрага будынкаў Усерасійскай сельскагаспадарчай і саматужна-прамысловай выстаўкі (1923), будынка Дзяржбанка СССР (1927–1929), жылых дамоў на Махавой вуліцы (1933–1934) у Маскве і інш. З 1923 года архітэктар стажыраваўся ў Італіі, дзе вывучаў майстэрства дойлідаў Рэнесансу, у прыватнасці, спадчыну архітэктара Андрэа Паладыа. Дасканала валодаючы італьянскай мовай, І. У. Жалтоўскі пераклаў на рускую мову яго трактат «Четыре книги об архитектуре» (выдадзены ў 1938 г.).
У 1953–1959 гадах архітэктар узначальваў архітэктурную майстэрню-школу ў інстытуце «Маспраект». Самымі буйнымі работамі гэтага перыяду сталі праект генеральнага плана і забудовы Сочы, праектаванне Маскоўскага іпадрома, буйнапанэльных жылых дамоў, школ, кінатэатраў у Маскве, Орску, Харкаве і іншых гарадах. У Беларусі пад кіраўніцтвам І. У. Жалтоўскага створаны праект галоўнай плошчы і драматычнага тэатра ў Гомелі (1941), распрацаваны план яго пасляваеннага аднаўлення і рэканструкцыі, праекты асобных аб’ектаў у Мазыры і Пінску. Ствараючы новыя архітэктурныя шэдэўры, майстар выступаў і за захаванне старажытных пабудоў. Дзякуючы яму быў захаваны будынак манежа на Манежнай плошчы ў Маскве, які хацелі ўзарваць. Іван Уладзіслававіч з’яўляецца аўтарам навуковых артыкулаў па тэорыі і практыцы архітэктуры, манаграфіі «Проекты и постройки» (1955).
Дзейнасць І. У. Жалтоўскага, ганаровага акадэміка Акадэміі навук БССР (1947), акадэміка Акадэміі архітэктуры СССР (1939–1956) і Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР (1956), была адзначана ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і іншымі дзяржаўнымі ўзнагародамі. Архітэктар атрымаў званні заслужаннага дзеяча навукі і мастацтваў РСФСР (1932), заслужанага дзеяча мастацтваў БССР (1944). У 1950 годзе стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР за праект жылых дамоў на Ленінскім праспекце ў Маскве.
І. У. Жалтоўскі памёр 16 ліпеня 1959 года, пахаваны на Новадзявочых могілках (участак 1). У Маскве на доме, дзе ён жыў у 1926–1959 гадах (Вазнясенскі завулак, 6), устаноўлена мемарыяльная дошка. У 2008 годзе Саюзам архітэктараў Расіі ўстаноўлены медаль імя І. У. Жалтоўскага «За выдающийся вклад в архитектурное образование». Імем славутага земляка названы праспект у Паўночным мікрараёне Пінска; на будынку (вул. Ленiна, 39), дзе было вучылішча, у якім вучыўся будучы архiтэктар, у 1975 годзе адкрыта мемарыяльная дошка.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкай. Гарачова А. Н., гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
-
Жалтоўскі Іван Уладзіслававіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1998. Т. 6. С. 419.
-
Жолтовский Иван Владиславович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2012. Т. 3, кн. 1. С. 270–271.
-
Жалтоўскі Іван Уладзіслававіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2012. Т. 3. С. 608–609.
-
Жолтовский Иван Владиславович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 382.
-
Жолтовский Иван Владиславович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 3. С. 563.
-
Жалтоўскі Іван Уладзіслававіч // Архітэктура Беларусі : энцыкл. даведнік. Мінск,1993. С. 585–586.
-
Жолтовский Иван Владиславович // Национальная академия наук Беларуси : энцикл. справочник. Минск, 2017. С. 158–159.
-
Жолтовский Иван Владиславович // Национальная академия Беларуси : персональный состав, 1928–2015 / [сост.: Т. С. Буденкова и др.]. 2-е изд., испр. Минск, 2016. С. 521–522.
-
Мемориальная доска Жолтовскому Ивану Владиславовичу : [г. Пинск] / С. Г. Багласов // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 320.
-
Жалтоўскі Іван Уладзіслававіч / А. А. Воінаў // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1985. Т. 2. С. 424–245.
-
Крэпак, Б. А. Іван Жалтоўскі, 1867, Пінск — 1959, г. Масква : неарэнесанс, народжаны ў Пінску // Вяртанне імёнаў : нарысы пра мастакоў : у 2 кн. / Барыс Крэпак. Мінск, 2013. Кн. 1. С. 195–204.
-
Жолтовский Иван Владиславович // Ученые Пинщины / [авт.-сост. И. А. Кибак, П. Н. Синкевич, В. В. Василевицкий]. Пинск, 2012. С. 50.
-
Харэўскі, С. В. Іван Жалтоўскі. Тэатр у Гомелі // Сто твораў XX стагоддзя : нарысы па гісторыі мастацтва і архітэктуры Беларусі найноўшага часу / С. В. Харэўскі. Вільня, 2012. С. 184–188.
-
Жолтовский Иван Владиславович // Белорусы, прославившие Россию. Россияне, прославившие Беларусь : биографический справочник / [авт. текста А. А. Звозников]. 2-е изд., испр. и доп. Минск, 2011. С. 75.
-
Харэўскі, С. Культавы дойлід : да 50-годдзя смерці Івана Жалтоўскага / Сяргей Харэўскі // Асоба і час : беларускі біяграфічны альманах / уклад. А. Фядута. Мінск, 2010. Вып. 2. С. 326–332.
-
Жалтоўскі Іван Уладзіслававіч // Знакамітыя ўраджэнцы Пінскай зямлі : біябібліяграфічны слоўнік / Пінская гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. Пінск, 2009. С. 13–14.
-
Нiкалаеў, М. В. Беларускі Пецярбург / Мікола Нікалаеў. – Санкт-Пецярбург : ВиТ-принт, 2009. – 535 с. – Са зместу: Іван Уладзіслававіч Жалтоўскі. С. 221.
-
Жалтоўскі Іван Уладзіміравіч (27.11.1867 г. – 16.7.1957 г.) = Zheltovsky, IvanVladimirovich (b. 27.11.1867 – d. 16.7.1957) // 250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур = 250 peoplefromBelarusinthedialogueofcultures. Мінск : Экоперспектива, 2008. C. 293–294.
-
Жолтовский Иван Владиславович // Учитель вечен на земле Полесской / [авт.-сост. И. А. Кибак]. Минск, 2005. С. 188–189.
-
Айрапетов, Ш. А. О принципах архитектурной композиции И. В. Жолтовского / Ш. А. Айрапетов. – Москва : Едиториал УРСС, 2004. – 54, [1] с., [20] л. ил.
-
Шапіра, С. Ганаровы акадэмік : [І. У. Жалтоўскі] / С. Шапіра // Памяць. Пiнск : гіст.-дакум. хроніка / [уклад.: В. М. Курсаў, С. Ф. Шапіра]. Мінск, 1998. С. 504.
-
Печёнкин И. Е. Архитектор Иван Жолтовский. Эпизоды из ненаписанной биографии / И. Е. Печёнкин, О. С. Шурыгина. – Москва, 2017. – 160 с. : ил.
-
Фирсова, А. В. Творческое наследие И. В. Жолтовского в отечественной архитектуре ХХ века : дис. … кандидата искусствоведения / Анастасия Викторовна Фирсова ; МГУ им. М. В. Ломоносова. – Москва, 2004. – 278 с.
-
Жолтовский, И.В. Проекты и постройки / И. В. Жолтовский. – Москва : Гос. изд-во литературы по строительству и архитектуре, 1955. – 157 с. : ил.
-
Иван Владиславович Жолтовский : [о жизни и творчестве; цитаты из статей] // Мастера советской архитектуры об архитектуре : в 2 т. Москва, 1975. Т. 1. С. 23–55.
-
Палладио, А. Четыре книги об архитектуре / Андреа Палладио ; ред. А. Габричевский ; пер. И. Жолтовский. – Репринт изд. 1937 г. – Москва : Архитектура-С, 2006.
-
Архитектор Иван Владиславович Жолтовский (1867–1959) : архитектурная мастерская-школа И. В. Жолтовского (1945–1959) : каталог-путеводитель по фондам музея / Гос. ком. по граждан. стр-ву и архитектуре при Госстрое СССР, Гос. науч. исслед. музей архитектуры им. А. В. Щусева : [сост.: О. М. Зюскевич, Н. И. Филюкова]. – Москва : [ЦНТИ по гражданскому строительству и архитектуре], 1985. – 109, [1] с., [8] л. ил. : портр.
-
Корнфельд, Я. А. Лауреаты сталинских премий в архитектуре 1941–1950 / Я. А. Корнфельд. – Москва : Гос. изд-во лит. по стр-ву и архитектуре, 1953. – 236 с.
-
27 лістапада — 150 гадоў з дня нараджэння І. У. Жалтоўскага (1867–1959), беларускага і расійскага архітэктара // Новыя кнігі : па старонках беларускага друку. 2017. № 6. С. 15–16 (дадатак : Даты беларускага календара).
-
Бархин, А. Актуальное, ретроспективное и уникальное в творчестве И. В. Жолтовского 1930–1950-х годов / Андрей Бархин // Academia. Архитектура и строительство. 2015. № 4.
-
Штейнер, А. Палладио в России. От барокко до модернизма / Арсений Штейнер // Искусство. 2015. № 2. С. 132–133.
-
Харэўскі, С. В. Творчая спадчына архітэктара Івана Жалтоўскага / С. В. Харэўскі // Искусство и культура. 2013. № 2. С. 25–31.
-
Хмельницкий, Д. Архитектура госбезопасности : [история архитектуры и архитекторов сталинского СССР] / Дмитрий Хмельницкий // Звезда. 2012. № 11. С. 195–206.
-
Крэпак, Б. Неарэнесанс, народжаны ў Пінску : Іван Жалтоўскі і ягоная «любоў на ўсё жыццё» / Барыс Крэпак // Культура. 2011. 1 кастрычніка (№ 40). С. 15 ; 8 кастрычніка (№ 41). С. 15.
-
Духан, И. Классические формы и порядок времени / Игорь Духан // Архитектура и строительство. 2009. № 3. С. 68–74.
-
Новиков, Ф. Зодчество: смена эпох : к пятидесятилетию архитектурной «перестройки» / Феликс Новиков // Новый мир. 2006. № 3. С .132–148.
-
Белютин, Э. Мастер : [об архитекторе И. В. Жолтовском] / Элий Белютин // Москва. 2003. № 1. С. 211–216.
-
Оленченко, Н. И. В. Жолтовский — русский палладианец via зодчий-иерарх / Н. Оленченко // Новый дом. 2001. № 10. C. 46–52.