Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 13 Снежань 2017 14:32

27 верасня 2017 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Далжанскага (1917–2011), ваеннага лётчыка, Героя Савецкага Саюза (1944)

Мікалай Іванавіч Далжанскі нарадзіўся 27 верасня 1917 года ў г. Курган Табольскай губерні ў сям’і служачага. З сярэдзіны 1920-х гадоў пражываў з бацькамі ў г. Алма-Аце (Казахстан), дзе скончыў сем класаў. Працаваў чарцёжнікам у дарожным упраўленні, адначасова вучыўся ў аэраклубе. 20 лютага 1940 года прызваны ў Чырвоную армію, накіраваны ў школу малодшых авіяцыйных спецыялістаў у Ташкенце. У лютым 1941 года залічаны курсантам у Тамбоўскую ваенна-авіяцыйную школу пілотаў.

 

У маі 1942 года адкамандзіраваны ў Чкалаўскую ваенна-авіяцыйную школу пілотаў, дзе перавучыўся на Ил-1. У 1943 годзе прыняты ў ВКП(б). З ліпеня 1943 года — на фронце, прымаў удзел у баях на Варонежскiм і 1-м Украінскім франтах. На Курскай дузе зрабiў 51 вылет, знішчаў варожыя танкі, аўтамашыны, умацаванні. Яго авіяполк вызваляў Белгарад, Харкаў, Кіеў, Жытомір, Львоў, Яссы, Бухарэст, Белград.

На жнiвень 1944 года — старшы лётчык 165-га гвардзейскага штурмавога авіяпалка 10-й гвардзейскай штурмавой авіядывізіі 2-й паветранай арміі 1-га Украінскага фронта. Гвардыі лейтэнант М. І. Далжанскі да жніўня 1944 года здзейсніў 113 баявых вылетаў на знішчэнне жывой сілы і тэхнікі праціўніка. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 26 кастрычніка 1944 года. Узнагароду яму ўручыў камандуючы 3-м Украiнскім фронтам маршал Савецкага Саюза Фёдар Іванавіч Талбухін у Бухарэсце. Апошнія паўгода вайны займаўся навучаннем югаслаўскіх лётчыкаў.

Пасля вайны працягваў службу ў Савецкай арміі. Са жніўня 1947 года па чэрвень 1948 года быў слухачом Вышэйшай школы штурманаў ВПС у Краснадары. Затым праходзіў службу на Сахаліне. З кастрычніка 1954 года па ліпень 1957 года — старшы штурман штурмавога авіяцыйнага палка ў Пінску Беларускай ваеннай акругі. Лятаў на Ил-10, Як-18, МИГ-15. У 1957 годзе па стане здароўя звольнены ў запас у званні палкоўніка.

М. І. Далжанскі застаўся жыць у Пінску. Паступіў у Ленінградскі інстытут воднага транспарту, але пасля двух курсаў па сямейных абставінах пакінуў вучобу. З лютага 1960 года па чэрвень 1968 года Мікалай Іванавіч працаваў у дарожна-эксплуатацыйных арганізацыях (ДЭУ-762). У 1964 годзе завочна скончыў Гомельскі дарожна-будаўнiчы тэхнікум. З 1968 года жыў у Брэсце. У 1968–1976 гадах — начальнік Брэсцкага дарожна-эксплуатацыйнага ўчастка № 848. З лютага 1977 года па люты 1980 года быў майстрам па рамонту ўзлётна-пасадачнай паласы Брэсцкага аэрапорта. Затым працаваў тэхнікам Брэсцкага электрамеханічнага завода, дзе працаваў і яго сябар — Герой Савецкага Саюза Канстанцін Фролавіч Лазаненка (1923–2013). 2 студзеня 1991 года выйшаў на пенсію.

Мікалай Іванавіч быў жанаты на Аляксандры Рыгораўне Далжанскай (1923–1997), з якой пазнаёміўся на фронце, яны выхавалi двух сыноў i дачку. Займаўся грамадскай дзейнасцю, вёў вялікую работу па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі. У 1978–1988 гадах узначальваў савет ветэранаў 165-га штурмавога авіяпалка, арганізоўваў сустрэчы аднапалчан у Кіеве, Івана-Франкоўску, Маскве. Заўзяты балельшчык хакея. У 1981 годзе стаў пераможцам Усесаюзнага конкурсу знатакоў хакея, які праводзіла газета «Известия» (у конкурсе ўдзельнічалі каля 100 тысяч чалавек). Любіў займацца садам і гародам на дачным участку, сам пабудаваў там домік.

За мужнасць і адвагу, праяўленыя на франтах Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны ордэнам Леніна (1944), двума ордэнамі Чырвонага Сцяга (1943; 1944), ордэнамі Аляксандра Неўскага (1945), Айчыннай вайны I ступені (1985), Чырвонай Зоркі, медалямі СССР і Рэспублікі Беларусь.

М. І. Далжанскі памёр 25 кастрычніка 2011 года. Пахаваны на брэсцкіх гарадскіх могілках «Плоска новая» (участак 6). 28 ліпеня 2013 года на доме, дзе ён жыў (пр. Машэрава, 39), адкрыта мемарыяльная дошка. 8 мая 2015 года на магіле пастаўлены бюст (скульптар Аляксей Паўлючук).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

 

  1. Должанский Николай Иванович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биогр. справочник. Минск, 2015. С. 235.

  2. Далжанскі Мікалай Іванавіч // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 633.

  3. Должанский Николай Иванович // Герои Советского Союза : краткий биогр. Словарь : в 2 т. Москва, 1987. Т. 1. С. 438.

  4. Должанский Николай Иванович // Герои Советского Союза — казахстанцы : в 2 кн. Алма-Ата, 1968. Кн. 1. С. 239–240.

  5. Крэйдзич, А. Лётныя рэкорды : [пра М. І. Далжанскага] / Анатоль Крэйдзіч // Вечны агонь Перамогі : нарысы / уклад. М. Мінзер. Мінск, 2011. С. 60–69.

  6. Хорошко, Н. Первым делом — самолеты : [очерк о Н. И. Должанском] // И светится жизнь : очерки и рассказы / Николай Хорошко. Брест, 2009. С. 79–83.

  7. Живет память в сердце моём : [книга о ветеранах Великой Отечественной войны г. Бреста] / авт.-сост.: С. К. Грибенчук [и др.]. – Брест : Брестская типография, 2007. – 335 с. – Из содерж.: Н. И. Должанский.

  8. Ковалёв, Ф. Т. История Брестского ордена Трудового Красного Знамени электромеханического завода имени ХХV съезда КПСС в фактах и воспоминаниях / Филипп Тимофеевич Ковалёв. – Брест : [б. и., 2012]. – 224 с. : ил. – Из содерж.: Н. И. Должанский.

  9. Карпинчик, В. Увековечена память героев войны : [два бюста со звездой Героя Советского Союза установлены на месте захоронения Николая Должанского и Константина Лозаненко; фото] / Василий Карпинчик // Брестский вестник. 2015. 21 мая (№ 21). С. 17.

  10. Верстова, А. Крылья Николая Должанского : [биография Героя Советского Союза, лётчика; фото] / Алла Верстова // Брестская газета. 2014. 8 мая (№ 19). С. 8.

  11. Богуш, П. «И только память не умирает...» : [об открытии мемориальной доски Герою Советского Союза, лётчику Николаю Должанскому на доме, где он жил в Бресте (пр. Машерова, 39); фото] / Павел Богуш // Брестский вестник. 2013. 1 августа (№ 31). С. 7.

  12. Рубашевский, Ю. Брест поклонился героям : [об открытии мемориальной доски Герою Советского Союза Н. И. Должанскому на доме, где он жил (Брест, пр. Машерова, 39); фото] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2013. 31 июля. С. 8.

  13. Должанский Николай Иванович : [некролог] // Заря. 2011. 27 октября. С. 3.

  14. Николай Иванович Должанский : [краткая биография] // Белорусская нива. 2010. 8 мая. С. 5.

  15. Крэйдзіч, А. Дзедавы рэкорды : [аб Героі Савецкага Саюза М. Далжанскім] / Анатоль Крэйдзiч // Народная трыбуна. 2010. 17 красавiка (№ 16). С. 4 ; 30 красавiка (№ 18). С. 4.

  16. Лобанов, Д. Между жизнью и смертью / Дмитрий Лобанов // Армия. 2010. № 2. С. 28–30.

  17. Капачова, А. Герой Савецкага Саюза : 175 баявых вылетаў зрабіў лётчык-штурмавік Мікалай Далжанскі / Алена Капачова // Народная трыбуна. 2009. 8 мая. С. 1–2.

  18. Крэйдзіч, А. Лётныя рэкорды : [нарыс пра М. І. Далжанскага] / Анатоль Крэйдзіч // Полымя. 2008. № 8. С. 117–122.

  19. Закаленный войной : [исполнилось 90 лет Герою Советского Союза, военному лётчику Николаю Должанскому] // Народная газета. 2007. 3 кастрычнiка. С. 1.

  20. Многия лета, Николай Иванович! : [поздравление з 90-летием] // Вечерний Брест. 2007. 3 октября. С. 1.

  21. Данилова, Е. Герою — девяносто! : [информация о поздравлении Героя Советского Союза Н. И. Должанского председателем Брестского облисполкома К. А. Сумаром] / Елена Данилова // Заря. 2007. 29 сентября. С. 2.

  22. Крэйдзiч, М. Вышэйшы пілатаж : 27 верасня споўнілася 90 гадоў брэстчаніну, Герою Савецкага Саюза Мікалаю Далжанскаму / Марыя Крэйдзiч ; фота С. Снапко // Народная трыбуна. 2007. 29 верасня. С. 1, 3.

  23. Назаренко, М. Испытание небом : [о М. И. Должанском; фото] / Михаил Назаренко // Заря. 2007. 27 сентября. С. 4.

  24. Назаренко, М. Летчик-штурмовик Николай Должанский / Михаил Назаренко // Белорусская военная газета. 2007. 27 сентября. С. 3.

  25. Илларионова, Л. Красное вино Победы : [о Герое Советского Союза НИДолжанском; фото] / Лара Илларионова // Вечерний Брест. 2007. 8 мая. С. 1, 3.

  26. Назаренко, М. Подарок судьбы : [история одного военного дня Героя Совестского Союза, лётчика Н. Должанского/ Михаил Назаренко // Белорусская военная газета. 2007. 7 февраля. С. 2.

  27. Назаренко, М. Летчик-штурмовик Должанский / Михаил Назаренко // Заря. 2006. 4 мая. С. 8.

  28. Назаренко, М. «Иду на сближение. Атакую!» / Михаил Назаренко // Заря. 2006. 13 апреля. С. 7.

  29. Наумчик, Е. Эшелон «Брест – Москва» : [из Бреста в Москву отправлен «Эшелон Победы – 2005» с 61 ветераном Великой Отечественной войны; от Брестской области пассажир — Герой Советского Союза Н. И. Должанский] / Е. Наумчик // Медицинский вестник. 2005. 5 мая. С. 1.

  30. Лазарук, М.«Красный сокол» из 61-го полка / М. Лазарук // Брестский вестник. 2005. 3 мая. С. 2.

  31. Хорошко, Н. Первым делом — самолеты : [очерк о Н. И. Должанском] / Николай Хорошко // Заря. 2000. 11 января.

  32. Курэц, А. Проста неба паклікала… : [пра М. І. Далжанскага] / А. Курэц // Народная трыбуна. 1999. 14 жніўня.

  33. Малашевский, В. Кинжал — на пам'ять / В. Малашевский // Заря. 1983. 17 декабря.

  34. Должанский, Н.И. О летчиках, орденах и… немецком педантизме : [рассказ бывшего военного лётчика, Героя Советского Союза] / Н. И. Должанский // Прогресс : [газета БЭМЗа]. Брест, 1990. 3 мая.

  35. Чабан, В. Румынская награда : [о награждении Н. И. Должанского медалью Румынии] / В. Чабан // Заря. 1970. 1 мая.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1221 разоў Апошняя змена Чацвер, 29 Кастрычнік 2020 15:54