Не адразу Анатоль навучыўся жыць інвалідам, прыняць сябе такім, якім ёсць. Што выцягнула яго з адчаю? Любоў блізкіх, найперш маці, Лідзіі Іванаўны, і бацькі, якога не стала праз чатыры гады пасля калецтва сына. А яшчэ кнігі (шмат чытаў кніг, што яму прыносілі з бібліятэкі) і творчасць: пачаў маляваць зубамі. Першы малюнак быў выкананы звычайным алоўкам на аркушыку паперы. Атрымалася хораша, што вельмі парадавала маці. Так з’явіўся новы яго шлях: ад алоўка да гуашы, потым — акварэль і нарэшце — алей. З часам стварыў сваю тэхніку жывапісу, у нечым унікальную — піша, сціскаючы пэндзаль у зубах, кароткімі штрышкамі. Піша так, як падказвае сэрца, як адчувае душа.
Амаль на кожным палатне — дрэвы, рэчкі, бязмежныя палі, якія Анатоль Галушка піша па памяці. З 1998 года паспяхова прайшлі яго персанальныя выставы ў Івацэвічах, Брэсце, Мінску, Ганцавічах, Бярозе, Пружанах, на міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». У Івацэвіцкім гісторыка-краязнаўчым музеі дэманструецца пастаянная экспазіцыя твораў А. М. Галушкі. Яго карціны захоўваюцца ў прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой. У 2008 годзе Анатоль Мікалаевіч быў прыняты ў Сусветную арганізацыю мастакоў-інвалідаў, якія малююць зубамі і нагамі.
Аднойчы, пасля яркага сну, нарадзіліся паэтычныя радкі: «Я блукаў на досвітку рачным плыткаводдзем...». Вершаваныя радкі з’явіліся як кароткія надпісы пад карцінамі, узбагачалі намаляванае, надавалі большай глыбіні сэнсу і філасафічнасці. Анатоль Мікалаевіч сур’ёзна заняўся вершамі, пісаць стаў на беларускай мове. У станаўленні паэта дапамагаў івацэвіцкі журналіст, пісьменнік Валерый Гапееў. З 2007 года вершы А. М. Галушкі былі апублікаваны ў раённай газеце «Івацэвіцкі веснік», абласных «Заря» і «Народная трыбуна», рэспубліканскіх «Звязда», «Рэспубліка», «Народная газета», «Краязнаўчая газета», «Лiтаратура i мастацтва», часопісе «Маладосць». Дванаццаць вершаў увайшлі ў калектыўны зборнік «Там, дзе Грыўда i Шчара» (2010).
Першы зборнік вершаў і прозы А. М. Галушкі «Сляды на пяску» выйшаў у 2012 годзе ў брэсцкім выдавецтве «Альтэрнатыва». Падрыхтавалі кнігу да выдання сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі Валерый Гапееў і Анатоль Крэйдзіч. А. М. Галушка ў ліпені 2013 года быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. У 2016 годзе выйшаў яго новы зборнік вершаў, эсэ, замалёвак «Яблычны Спас». За гэтую кнігу аўтар стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама (2017).
У 2013 годзе творачай групай пад кіраўніцтвам кінарэжысёра Юрыя Ігаравіча Цімафеева з «Беларусьфільма» вяліся здымкі дакументальнага фільма «Крокі над вадой» пра А. М. Галушку і яго маці. Фільм быў прадстаўлены на ХХІІІ Міжнародным кінафоруме «Золотой Витязь», які праходзіў у Томску (Расія, 2014), прызнаны лепшым у намінацыі «Дакументальны кароткаметражны фільм». Таксама фільм «Крокі над вадой» удастоены Гран-пры Міжрэгіянальнага фестывалю аматарскіх і прафесійных фільмаў і праграм «Берегиня-2014. Вместе в будущее!», які праходзіў у Архангельску (Расія). Журы фестывалю высока адзначыла работу Ю. І. Цімафеева за высокі пафас, неўміручую ідэю божай прыроды чалавечай душы і яднаючай сілы сапраўднага мастацтва.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя П. Пестрака. Вазнішчык Вольга Мікалаеўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Творы А. М. Галушкі
-
Яблычны Спас : вершы, эсэ, замалёўкі / Анатоль Галушка ; [прадмова А. Крэйдзича]. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2016. – 152 с.
-
Сляды на пяску : вершы, эсэ / Анатоль Галушка ; [прадмова В. Гапеева]. – Брэст : Альтернатива, 2012. – 68 с.
-
Імёны на абеліску ; Малітва ; Мая вёска ; Калыханка для чаромхі ; Чыстая мелодыя зямлі ; Надзея на спатканне ; Памяць ; Прадчуванне ; Сцяжынкі памяці ; Промні дзяцінства ; Кола жыцця ; Прага жыцця : [вершы] / А. М. Галушка // Там, дзе Грыўда і Шчара… : літаратурны альманах Івацэвіччыны / уклад. В. М. Гапееў. Брэст, 2010. С. 19–32.
-
Ода хлебу ; Непаўторная ; Пах вечара ; Плёс ; Жнівеньскі ранак ; За вёскай ; Калі трэба ўбачыць свет : [вершы] / Анатоль Галушка // Івацэвіцкі веснік. 2017. 31 кастрычніка. С. 6.
-
Доўг : эсэ / Анатоль Галушка // Маладосць. 2016. № 12. С. 152–153.
-
Тры ўспаміны пра адзін горад : эсэ / Анатоль Галушка // Маладосць. 2016. № 8. С. 159–160.
-
Ну і «дзік»! : апавяданне / Анатоль Галушка // Народная трыбуна. 2016. 19 жніўня (№ 34). С. 12.
-
Калыска для шпакоў : нарыс / Анатоль Галушка // Народная трыбуна. 2016. 12 жніўня (№ 33). С. 12.
-
Непатрэбная ; «Рэдка хто карыстаецца цяпер вялікімі, на паўкухні, печамі…» : [вершы] / Анатоль Галушка // Народная трыбуна. 2015. 30 кастрычніка (№ 30). С. 12.
-
Хай будзе дзень… ; Мой крыж : [вершы] / Анатоль Галушка // Народная трыбуна. 2015. 2 кастрычніка (№ 40). С. 11.
-
Дарога да раю ; Вазьмі мой боль ; Даруй, мой сябра : [вершы] / Анатоль Галушка // Івацэвіцкі веснік. 2015. 25 жніўня. С. 6.
-
Дарога дадому : нарыс / Анатоль Галушка // Івацэвіцкі веснік. 2015. 31 ліпеня. С. 12.
-
Простыя жаданні ; Родныя пейзажы ; Даруй, мой сябра ; Здаецца, я ведаю цябе век : [вершы] / Анатоль Галушка // Народная трыбуна. 2015. 3 ліпеня (№ 27). С. 11.
-
Ты хто? : нарыс / Анатоль Галушка // Івацэвіцкі веснік. 2015. 6 лютага. С. 11.
-
Бацька : [успаміны пра бацьку] / Анатолій Галушка // Івацэвіцкі веснік. 2014. 25 красавіка. С. 11.
-
Дарога дадому : эсэ / Анатоль Галушка // Івацэвіцкі веснік. 2014. 17 кастрычніка. С. 5.
-
Жаданні ; Зарачанцам : [вершы] / Анатоль Галушка // Івацэвіцкі веснік. 2014. 11 ліпеня. С. 12.
-
Я сяджу, заплюшчыў вочы... ; Мой крыж : [вершы] / Анатоль Галушка // Івацэвіцкі веснік. 2014. 6 лістапада. С. 9.
-
Печ : апавяданне / Анатоль Галушка // Івацэвіцкі веснік. 2013. 18 студзеня. С. 5.
-
Лёс : [вершы] / Анатоль Галушка // Краязнаўчая газета. 2012. № 18. С. 4.
-
Не рвіце кветак ; Сіняя плынь : [вершы] / Анатоль Галушка // Івацэвіцкі веснік. 2012. 31 ліпеня. С. 4.
-
Вытокі ; Палын ; Помню : [вершы] / Анатоль Галушка // Маладосць. 2011. № 8. С. 47.
-
Старыя жорны ; Чакаю дажджу : [вершы] / Анатоль Галушка // Івацэвіцкі веснік. 2011. 19 красавіка. С. 6.
-
Надзея на спатканне ; Мары і рэчаіснасць ; Адгалоскі ; Нітка жыцця ; Палын : [вершы] / Анатоль Галушка // ЛіМ. 2010. 6 студзеня (№ 1). С. 8.
-
Мая вёска ; Прадчуванне : [вершы] / Анатоль Галушка // Івацэвіцкі веснік. 2009. 27 лістапада. С. 3.
-
Святло далёкай зоркі : эсэ / Анатоль Галушка // Івацэвіцкі веснік. 2008. 15 лютага. С. 4.
Аб жыцці і творчасці А. М. Галушкі
-
Гапееў, В. Анатоль Галушка — лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Калесніка / Валерый Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2017. 3 кастрычніка. С. 4.
-
Горбач, А. «За волю да перамогі» : Анатоль Галушка прымаў удзел у спаборніцтвах на лепшыя работы ў жывапісе і літаратуры на фестывалі «Славянскі базар у Віцебску» / Аляксандр Горбач // Івацэвіцкі веснік. 2017. 25 ліпеня. С. 6.
-
Савчук, С. Он смотрит на мир глазами большого ребёнка : [о выставке живописи А. Галушко «Пішу зямлі сваёй красу...»] / Светлана Савчук ; фото автора // Заря над Бугом. Брест, 2017. 1 июня (№ 22). С. 15.
-
Гапеева, Т. «Как можно нарисовать столько солнца!» : [о выставке живописи А. Галушко в зале Брестского ООКЦ] / Татьяна Гапеева ; фото: Ирина Ботвина // Брестская газета. 2017. 19 мая (№ 21). С. 19.
-
Гапееў, В. «Пішу зямлі маёй красу» : у Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры прайшла выстава карцін мастака і паэта Анатоля Галушкі / Валерый Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2017. 19 мая. С. 5.
-
Козляковская, О. «Я творю — это всё, что могу!» : [о выставке живописи А. Галушко«Пішу зямлі сваёй красу...»] / Оксана Козляковская // Вечерний Брест. 2017. 19 мая. С. 2.
-
Александров, Н. Солнечный художник Анатолий Галушко / Николай Александров // Брестский курьер. 2017. 18 мая (№ 21). С. 24.
-
Макарчук, Ю. Пишу земли красу : [о выставке А. Галушко «Пішу зямлі сваёй красу...» в зале Брестского ООКЦ] / Юрий Макарчук ; фото автора // Брестский вестник. 2017. 18 мая (№ 20). С. 13.
-
Соколовская, Е. Краса земли : в Бресте прошла персональная выставка «Пішу зямлі маёй красу» Анатолия Галушко, члена Всемирной организации художников-инвалидов / Елена Соколовская ; фото Александра Шульгача // Заря. 2017. 16 мая. С. 8.
-
Соколовская, Е. Тихий подвиг художника без рук : [о выставке А. Галушко в Бресте] / Елена Соколовская // Вместе. 2017. № 20. С. 4.
-
Крэйдзіч, А. З любоўю да жыцця : [аб кнізе А. Галушкі «Яблычны Спас»] / Анатоль Крэйдзіч ; фота аўтара // ЛіМ. 2016. 28 кастрычнiка (№ 43). С. 7.
-
Крэйдзіч, А. «Яблычны Спас» прайшоў, а «Сляды на пяску» засталіся / Анатоль Крэйдзіч // Заря. 2016. 3 кастрычніка. С. 10.
-
Таболіч, С. Яблыкі шчасця : [аб прэзентацыі кнігі А. Галушкі «Яблачны Спас»] / Святлана Таболіч ; фота аўтара // Народная трыбуна. 2016. 2 верасня (№ 36). С. 11.
-
Гапееў, В. «Тут павінны гучаць фанфары!» — так эмацыйна выказваўся на прэзентацыі кнігі Анатоля Галушкі «Яблычны Спас» яго старэйшы сябра, этнограф і пісьменнік Алесь Зайка / Валерый Гапееў ; фота Наталлі Гербедзь // Івацэвіцкі веснік. 2016. 2 верасня. С. 6.
-
Пракаповіч, Н. Вялікая радасць — жыць / Наталля Пракаповіч // Краязнаўчая газета. 2015. Кастрычнік (№ 40). С. 2.
-
Пракаповіч, Н. Неспатольнага часу млын... : [аб выставе карцін А. Галушкі ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык»] / Наталля Пракаповіч // Заря. 2015. 17 октября. С. 9.
-
Смысл жизни от Анатолия Галушко : [докум. фильм Ю. Тимофеева «Шаги над водой» удостоен награды «Международной киноассамблеи на Днепре – 2015»] // Сельская газета. 2015. 21 февраля. С. 11.
-
Осипов, М. «Спешите жить сегодня» : [встреча с художником А. Н. Галушко] / Максим Осипов // Народная газета. 2014. 27 марта. С. XVI (приложение: Союзное Вече ; № 11).
-
Галушка, А. Анатоль Галушка: «Я шмат працаваў, і гэта дало плён» : [пра свае творчыя здабыткі за апошні год] / Анатоль Галушка // Івацэвіцкі веснік. 2013. 31 снежня. С. 4.
-
Гапееў, В. Карціны і вершы Анатоля Галушкі — на міжнародным фестывалі / Валерый Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2013. 9 лістапада. С. 2.
-
Гладун, А. На выстаўцы майстра слова і пэндзля / Алена Гладун // Івацэвіцкі веснік. 2013. 29 кастрычніка. С. 6.
-
Рымач, М. Нескароная душа паэта / Мікалай Рымач // Івацэвіцкі веснік. 2013. 8 кастрычніка.
-
Горбач, А. «Магілянцаў не скончыцца род» : [аб жыцці і творчасці А. Галушкі] / Аляксандр Горбач // Івацэвіцкі веснік. 2013. 26 лістапада. С. 5.
-
Гапееў, В. Анатоль Галушка прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі / Валерый Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2013. 9 ліпеня.
-
Прынятыя ў СПБ. Галушка Анатоль Мікалаевіч // ЛіМ. 2013. 5 ліпеня (№ 26). С. 3.
-
Гапееў, В. Творчасць Анатолія Галушкі — у Белаазёрску і Бярозе / Валерый Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2013. 31 мая.
-
Гапееў, В. З юбілеем, Анатолій! : самадзейнаму мастаку-інваліду, паэту і эсэісту Анатолію Галушку — 50 гадоў / Валерый Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2013. 22 лютага. С. 4.
-
Гапееў, В. Людзі сярод людзей / Валерый Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2012. 19 чэрвеня. С. 6.
-
Гапееў, В. Паэту — радасць. А вёсцы — свята : [прэзентацыя кнігі А. Галушкі «Сляды на пяску»] / Валерый Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2012. 9 кастрычніка. С. 5.
-
Гапееў, В. «Сляды на пяску» — першая кніга Анатоля Галушкі / Валерый Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2012. 5 кастрычніка. С. 2.
-
Дайлід, В. «Радасць, што сонца заззяла…» : лёс мастака Анатоля Галушкі / Вольга Дайлід // Краязнаўчая газета. 2012. № 18. С. 4.
-
Ганчук, А. Самародак : Анатоль Галушка ўразіў нават Прэзідэнта Беларусі, які назваў яго «сапраўды вялікім, моцным чалавекам» / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. 2012. 1 студзеня (№ 1). С. 10.
-
Гапееў, В. Кветкі ад Прэзідэнта патрапілі ў дом у вёсцы Магіліцы разам з падарункамі ад кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі / Валерый Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2011. 6 снежня. С. 3.
-
Шелегович, О. Символичные подарки — уникальному художнику / Ольга Шелегович // Івацэвіцкі веснік. 2011. 13 мая. С. 6.
-
Зенюк-Петровская, Н. Капитан судьбы : деревенский художник-самоучка Анатолий Голушко пишет удивительные картины, держа кисть зубами / Наталия Зенюк-Петровская // Рэспубліка. 2011. 3 снежня. С. 8.
-
Молош, А. Эта встреча останется в сердцах : [о А. Галушко] / Антонина Молош // Iвацэвiцкi веснiк. 2010. 7 снежня. С. 6.
-
Шыла, А. Выстаўка работ Анатоля Галушкі ў нашым музеі / Аляксандр Шыла // Івацэвіцкі веснік. 2010. 2 ліпеня. С. 9.
-
Гапееў, В. Добрага дня, Анатоль! : [аб жыццi i творчасцi А. Галушкi] / Валерый Гапееў // ЛіМ. 2010. 6 студзеня (№ 1). С. 15.
-
Конопелько, Л. Капитан своей судьбы / Людмила Конопелько // Народная газета. 2009. 29 верасня. С. 8.
-
Гапееў, В. Святло мастацтва — хворым дзецям : выстаўка Анатоля Галушкі пры садзейнічанні «ІВ» цалкам перададзена ў Рэспубліканскі дзіцячы цэнтр анкалогіі і гематалогіі / Валерый Гапееў, Валянціна Бобрык // Івацэвіцкі веснік. 2008. 18 лiстапада. С. 4.
-
Гапееў, В. Святло роднай зямлі і цяпло шчырых сэрцаў : з адкрыцця персанальнай выстаўкі карцін Анатоля Галушкі : [у Iвацэвiцкiм ГДК] / Валерый Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2008. 17 кастрычнiка. С. 9.
-
Горбач, А. «Дорога к солнцу» Анатолия Галушко / Александр Горбач // Вечерний Брест. 2007. 12 октября.С. 5.
-
Шаўчук, С. Новае слова ў мастацтве Анатоля Галушкі : [у Цэнтры духоўнай асветы і служэння беларускага экзархата «Усім тужлівым радасць» прайшла творчая сустрэча з мастаком А. Галушкам] / Сяргей Шаўчук // Івацэвіцкі веснік. 2007. 19 кастрычніка. С. 10.