Восенню 1948 г. Іван Аношкін пераехаў на Брэстчыну, працаваў загадчыкам Мышчыцкай пачатковай школы Жабінкаўскага раёна, адказным сакратаром рэдакцыі жабінкаўскай раённай газеты «Ленинский путь», карэспандэнтам абласной газеты «Заря». У рэдакцыі «Зари» сустрэў і пазнаёміўся з беларускім пісьменнікам Міколам Засімам. Знаёмства перарасло ў сяброўства. Так паступова з Берасцейшчыны пачынаўся шлях Івана Аношкіна ў літаратуру.
Пасля заканчэння Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КПБ у 1956 г. быў рэдактарам чэрыкаўскай раённай газеты «Сацыялістычная перамога». У 1964 г. завочна закончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. З 1959 г. — літсупрацоўнік, з 1968 г. — загадчык аддзела абласной газеты «Магілёўская праўда».
Яшчэ вучнем школы Іван Аношкін пачаў складаць нататкі. Спачатку пісаў іх у школьную насценную, потым — раённую газету. Грунтоўна літаратурнай працай займаецца з 1951 г.: замалёўкі, фельетоны ў раённых газетах, часопісе «Вожык». З 1965 г. — член Саюза пісьменнікаў БССР і СП СССР. У 1981–1994 гг. — сакратар Магілёўскага абласнога аддзялення СП БССР. У 1989 г. Іван Архіпавіч быў сярод заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы ў Магілёве. Усё жыццё ён заставаўся абаронцам беларускага слова. Пісьменнік з’яўляўся актыўным удзельнікам літаратурнага клуба «Ветэран» пры Магілёўскім гарадскім савеце ветэранаў.
Аўтар зборнікаў гумарэсак і апавяданняў, у якіх высмейваюцца заганныя рысы ў характары людзей, празаічных зборнікаў, кніжак для дзяцей. Першую кніжку апавяданняў і гумарэсак «Лішні мінус» выдаў у 1959 г. Затым выйшлі зборнікі аповесцей і апавяданняў: «Старыя знаёмыя» (1963), «Брантазаўр» (1973), «Компас паказвае на захад» (1976), «Землякі» (1978). Аўтар зборнікаў апавяданняў і гумарэсак: «Херувім з чорнымі крыламі» (1984), «Курам не да смеху» (1985), аповесці «Чырвоная каліна стаяла…» (1985) пра барацьбу заходнебеларускіх сялян супраць сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту ва ўмовах польскай акупацыі.
Аўтар кніг для дзяцей: «Навічок» (1966), «Алёнчын сакрэт» (1969), «Антонаў ясень» (1981), «Гори, наш костер!» (1989), «Дзве дзяўчынкі, дзве Ірынкі» (1992). У 2007 г. выдадзены зборнік гумарэсак і апавяданняў «Каханне з памялом». Друкаваўся таксама ў калектыўных зборніках. Пры яго актыўным удзеле ўдалося выдаць у 1991–1993 гг. два калектыўныя зборнікі магілёўскіх аўтараў: «Галасы Прыдняпроўя» і «Дняпрўскія хвалі».
Узнагароджаны медалём «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» (1970).
Памёр Іван Архіпавіч Аношкін 3 лютага 2013 г., пахаваны на Паўднёва-Усходніх могілках у Магілёве.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Карпішчук Марына Віктароўна, бібліёграф
Творы І. А. Аношкіна
1. Каханне з памялом : гумарэскі і апавяданні / Іван Аношкін. – Магілёў : Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова, 2007. – 193 с.
2. Дзве дзяўчынкі, дзве Ірынкі / Іван Аношкін. – Мінск : Юнацтва, 1992. – 72 с.
3. Гори, наш костёр! / Иван Аношкин. – Москва : Детская литература, 1989. – 109 с.
4. Курам не да смеху : апавяданні, гумарэскі / Іван Аношкін. – Мінск : Выдавецтва ЦК КПБ, 1985. – 47 с.
5. Чырвоная каліна стаяла… : аповесць / Іван Аношкін. – Мінск : Юнацтва, 1985. – 125 с.
6. Херувім з чорнымі крыламі : гумарэскі, апавяданні / Іван Аношкін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – 133 с.
7. Антонаў ясень : апавяданні / Іван Аношкін. – Мінск : Юнацтва, 1981. – 80 с.
8. Землякі : аповесць і апавяданні / Іван Аношкін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1978. – 173 с.
9. Компас паказвае на захад : аповесць : для сярэд. шк. узросту / Іван Аношкін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. – 204 с.
10. Брантазаўр : гумарэскі / Іван Аношкін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1973. – 92 с.
11. Алёнчын сакрэт : апавяданні : для мал. узросту / Іван Аношкін. – Мінск : Беларусь, 1969. – 56 с.
12. Навічок : апавяданні : для сярэд. узросту / Іван Аношкін. – Мінск : Беларусь, 1966. – 76 с.
13. Старыя знаёмыя : апавяданні і гумарэскі / Іван Аношкін. – Мінск : Дзяржвыд БССР, 1963. – 99 с.
14. Лішні мінус : гумарэскі / І. А. Аношкін. – Мінск : Звязда, 1959. – 39 с.
15. Скарачэнне штатаў : лясная казка ; Камень на дарозе : гумарэска / Іван Аношкін // Галасы Прыдняпроўя. Магілёўшчына літаратурная. Мінск : Мастацкая літаратура. 1991. С. 312–317.
16. Юшка на Падліпаўскіх плёсах : апавяданне / Іван Аношкін // Галасы Прыдняпроўя. Магілёўшчына літаратурная. Мінск : Мастацкая літаратура. 1991. С. 190–207.
17. Мае рабінавыя ночы : [аўтабіяграфія] / Іван Архіпавіч Аношкін // Вытокі песні : аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў / [складанне Янкі Казекі]. Мінск : Мастацкая літаратура, 1973. С. 13–18.
18. Верце хлусу! : гумарэска / Іван Аношкін // Вожык. 2011. № 1. С. 80.
19. Жыве яго слова : Аркадзю Кандрусевічу было б 80 / Iван Аношкін // Вестник Могилёва. 2009. 11 сентября.
20. Перапёлка ў смятане : гумарэска / Іван Аношкін // Вожык. 2008. № 1. С. 80.
21. Усё жыццё і адна ноч : быль / Іван Аношкін // Іскра. 2004. 19 чэрвеня. С. 2.
22. Плямачка : гумарэска / Іван Аношкін // Іскра. 1998. 24 студзеня. С. 4.
Аб жыцці і творчасці І. А. Аношкіна
1. Аношкін Іван Архіповіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 1. С. 357.
2. Іван Аношкін // Літаратурная карта Берасцейшчыны / [уклад. А. Крэйдзіч]. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 206.
3. Іван Аношкін // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / [склад. А. К. Гардзіцкі]. Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. С. 21.
4. Аношкін Іван // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1992. Т. 1. С. 86–90.
5. Аношкін Іван Архіповіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 121–122.
6. Аношкин Иван Архипович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 19.
7. Комлев, Н. Меткое слово Ивана Аношкина / Николай Комлев // Могилёвская правда. 2018. 18 января.
8. Искров, Л. Он не ушел, он — с нами / Л. Искров // Веснік Магілёва. 2014. 5 лютага. С. 3.
9. Памяти товарища // Веснiк Магiлёва. 2013. 6 лютага. C. 2.
10. Памяти товарища // Могилёвская правда. 2013. 8 февраля.
11. Івану Аношкіну — 85 // Веснiк Магiлёва. 2013. 23 студзеня. C. 9.
12. Клімуць, Я. Талент чалавечнасці / Яраслаў Клімуць // Могилёвская правда. 2013. 18 января. C. 15.
13. Бензярук, Р. Берасцейскія карані Івана Аношкіна / Расціслаў Бензярук // Сельская праўда. 2003. 26 лютага. С. 2.
14. Самойлава, В. Сустрэча на радзіме пісьменніка / В. Самойлава // Іскра. 1998. 2 лютага. С. 2.
15. Івану Аношкіну — 70! // Могилёвская правда. 1998. 20 января. С. 4.
16. Бордиловский, В. Его произведения просты, как хлеб и соль / В. Бордиловский // Магілёўскія ведамасці. 1998. 20 студзеня. С. 5.
17. Дуктаў, У. Шчодры талент : Івану Аношкіну — 70! / У. Дуктаў // Магілёўская праўда. 1998. 20 студзеня. С. 4.
18. Атрашкевіч, В. Зорка пісьменніка : Аношкіну Івану — 60 год / В. Атрашкевіч // Магілёўская праўда. 1988. 21 студзеня.