Анатоль Бензярук з дзяцінства захапляўся гісторыяй, марыў стаць гісторыкам і журналістам. Пасля заканчэння школы паступіў на гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, які скончыў у 1994 г. Пасля першага курса два гады служыў у Савецкай арміі. Пасля трэцяга курса перавёўся на завочнае аддзяленне, уладкаваўся настаўнікам гісторыі ў Якаўчыцкую СШ Жабінкаўскага раёна.
У 1996–1997 гг. малады гісторык задумаў і ажыццявіў на брэсцкім абласным тэлебачанні праект, прысвечаны гісторыі Брэстчыны, які выходзіў у прамым эфіры. У 1998 г. Анатолю Расціслававічу прапанавалі заняць пасаду спецыяліста і вядучага метадыста па ахове гісторыка-культурнай спадчыны аддзела культуры Жабінкаўскага райвыканкама. Дзесяць гадоў ён прысвяціў справе аховы даўніны.
А. Р. Бензярук прымаў удзел у археалагічных раскопках у г. Браславе (1989), в. Завоссе Баранавіцкага раёна, в. Пашавічы Браслаўскага раёна (1990). Удзельнічаў у стварэнні мемарыяльнага пакоя Т. Касцюшкі ў Малых Сяхновічах (2002–2003) і музея партызанскага атрада імя М. М. Чарнака ў Старым Сяле (2003). Адзін з ініцыятараў узвядзення Крупчыцкай капліцы ў в. Чыжэўшчына на месцы бітвы 1794 г. і помніка на месцы масавага растрэлу карнікамі мірных жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці ля в. Хадасы (2004). Удзельнік навукова-практычных канферэнцый у Гродне і Брэсце (1994), Мінску і Уздзе (1997), у Мацяёвіцах (Польшча) (1998, 2003, 2005), у г. Іванаве (2005), у г. Уладзіміры-Валынскім (Украіна) (2017) і інш.
За працы па краязнаўстве і ахове гісторыка-культурнай спадчыны А. Р. Бензярук узнагароджаны прэміяй Брэсцкага фонду Тадэвуша Касцюшкі (1996), Ганаровай граматай Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта (1998), Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2003).
З 1985 г. публікаваў артыкулы ў жабінкаўскай раённай газеце «Сельская праўда», у абласных і рэспубліканскіх выданнях. У 2009 г. ён вырашыў сур’ёзна заняцца журналістыкай. Уладкаваўся загадчыкам аддзела пісьмаў і сацыяльных праблем жабінкаўскай «раёнкі». У красавіку 2009 г. паступіў у Інстытут журналістыкі БДУ, які скончыў у 2011 г. Галоўная тэма публікацый Анатоля Расціслававіча — гісторыя роднага краю. Асабліва яго захапіла асоба Тадэвуша Касцюшкі, якому ён прысвяціў многія свае гісторыка-мастацкія творы.
З 2007 г. А. Р. Бензярук — сябар Саюза пісьменнікаў Беларусі, а з 2012 г. — сябар Саюза журналістаў Беларусі. Аўтар і ўкладальнік кніг «Наш край — Жабінкаўшчына: дапаможнік па гісторыі Беларусі» (1996), «Памяць нашае зямлі: гісторыка-культурныя мясціны Жабінкаўскага раёна» (2002), «Касцюшкі-Сяхновіцкія: гісторыя старадаўняга роду» (2006), «Колодец памяти» (2006), «Сорак дарог» (2007; дзве апошнія ў суаўтарстве з бацькам), «Крупчыцы. 1794 год: падзеі і памяць роднай гісторыі» (2007), «Дарогамі роднага краю: турыстычныя маршруты Жабінкаўскага раёна» (2007), «Свята для сэрца: невялікія гісторыі для маленькіх беларусаў» (2009), «Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць абаронцаў караля» (2012). Адзін са стваральнікаў гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Жабінкаўскі раён» (1999), турыстычнага даведніка «По родным местам Тадеуша Костюшко». У 2018 г. пісьменнік выступіў складальнікам зборніка «Літаратурная прастора Брэстчыны», дзе аб’яднаны творы 58 аўтараў.
За кнігу «Свята для сэрца» ў 2009 г. А. Р. Бензярук уганараваны літаратурнай прэміяй імя У. А. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі «Дзіцячая літаратура» і стаў лаўрэатам рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор 2009 года» ў галіне дзіцячай літаратуры (2010). Аповесць «Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць абаронцаў караля» ў лютым 2013 г. адзначана на Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі» дыпломам І ступені і ганаровым знакам «Залаты фаліянт» у намінацыі «Літфармат».
Пераможца абласнога конкурсу журналісцкага майстэрства на Брэстчыне ў намінацыі «Ахова гісторыка-культурнай спадчыны» (2011), дыпламант конкурсу «За актыўную творчую дзейнасць у Год кнігі» (2013). Улетку 2014 г. атрымаў званне «Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі».
У верасні 2017 г. пад час святкавання Дня беларускага пісьменства ў Полацку А. Р. Бензярук правёў пазнавальную праграму «Добрую кнігу — дзецям», узнагароджаны граматай за актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Лета з добрай кнігай». 1 верасня 2018 г. на рэспубліканскім Дні беларускага пісьменства ў Іванаве атрымаў Ліст падзякі ад праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. 12 снежня 2018 г. у Брэсцкай гарадской бібліятэцы імя А. С. Пушкіна адбылася прэзентацыя анталогіі «Літаратурная прастора Брэстчыны». Ён часты госць на літаратурных і гістарычных мерапрыемствах у школах, арганізацыях, бібліятэках Жабінкі і Брэста.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Карпішчук Марына Віктараўна, бібліёграф
Творы А. Р. Бензерука
1. Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць абаронцаў караля : аповесць пра гераічны час і славутых рыцараў / Анатоль Бензярук ; маст. Уладзімір Даўгяла. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. – 130 с. : іл.
2. Свята для сэрца : невялікія гісторыі для юных беларусаў / Анатоль Бензярук ; маст. Алег Алейнік. – Мінск : Литература и Искусство, 2009. – 152 с. : іл.
3. Крупчыцы, 1794 год : падзеі і памяць роднай гісторыі / Анатоль Бензярук. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2007. – 152 с.
4. Бензярук, Р. Сорак дарог / Расціслаў Бензярук, Анатоль Бензярук. – Брэст : Альтернатива, 2007. – 148, [12] c., [4] л. іл.
5. Касцюшкі-Сяхновіцкія : гісторыя старадаўняга роду / Анатоль Бензярук. – Брэст : Академия, 2006. – 132 с. : іл.
6. Бензярук, Р. Колодец памяти : документальная повесть / Ростислав Бензерук, Анатолий Бензерук. – Брест : Академия, 2006. – 134 с. : ил.
7. Памяць нашае зямлі : гісторыка-культурныя мясціны Жабінкаўскага раёна / Анатоль Бензярук. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2002. – 36 с. : іл.
8. Наш край — Жабінкаўшчына : дапаможнік па гісторыі Беларусі / Анатоль Бензярук. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 1996. – 109 с. : іл.
9. Жабінкаўскі раён / Анатоль Бензярук // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя : у 10 т. Мінск, 2006. Т. 3, кн. 1. С. 309–356.
10. Крупчыцкі кармеліцкі кляштар / Анатоль Бензярук // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : у [3] т. Мінск, 2006. Т. 2. С. 148.
11. Жыж і Жыжка ; Трохграшовы : [апавяданні] / Анатоль Бензярук // Літаратурная прастора Брэстчыны : анталогія твораў сяброў Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі / [склад. А. Р. Бензярук ; гал. рэд. Т. М. Гагакава]. Брэст, 2018. С. 25–31.
12. Куды блінок закаціўся? : казка / Анатоль Бензярук // Лірычны поўдзень : ад пачаткаў «Плыні» — літб’яднання пры газеце «Сельская праўда». Брэст : Альтэрнатыва, 2017. С. 54–56.
13. Пра мястэчка Ружу / Анатоль Бензярук // Зачараваны замак : легенды, паданні, казкі, песні / [уклад. У. М. Сіўчыкаў]. Мінск : Папуры, 2016. С. 54–56.
14. Гультай і Лянотка : [казка] / Анатоль Бензярук // Як Мурлыку ашукалі : казкі / [уклад. В. Аляксеева]. Мінск : Звязда, 2014. С. 21–24.
15. Два Галёшы — пара ; Куды блінок закаціўся ; Вёска Прышыхвосты : [казкi] / Анатоль Бензярук // Куды блінок закаціўся : казкі / [уклад. В. Аляксеева]. Мінск : Звязда, 2013. С. 36–47.
16. Першы кароль Літвы ; Дрэва Гедзіміна ; Рыхтуйце добры нам прыём! ; У паход няблізкі выйшаў прынц англійскі ; Залаты пояс Кейстута ; На полі Грунвальда ; Карона Вітаўта ; Не азірніся! ; Як раней каралей абіралі ; Жывое перамагае / Анатоль Бензярук // Цвёрды арэшак : апавяданні, абразкі, прыпавесці, фантазіі, навелы / [укладанне А. Масла]. Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. С. 5–24.
17. Славуты Полацк у агні ; Нямігі крывавыя берагі ; Вікінг і князёўна ; Крыж Еўфрасінні ; Прэч ідзі, нялюбы князь! : [апавяданні] / Анатоль Бензярук // Закаханы ў Снягурку : апавяданні, казкі, мініяцюры / [уклад. Алёна Масла]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. – С. 44–56.
18. Жыццё Тадэвуша Касцюшкі / Анатоль Бензярук // Вясёлка : вершы, апавяданні, казкі, п’есы, песні / [уклад. М. А. Маляўка]. Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. – С. 127–130.
19. Першы гісторык Жабінкі : нарыс / Анатоль Бензярук // Натхнёныя водарам роднага краю : сборник конкурсных работ / Главное управление идеологической работы Брестского облисполкома ; [отв. за выпуск Л. В. Бедуля]. Брест : Брестская типография, 2012. С. 9–14.
20. Пра Касцюшку і аўтара кнігі / Анатоль Бензярук // Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка. Вяртанне героя / Леанід Несцярчук. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2006. С. 11–16.
21. Асвятленне баявых дзеянняў на Берасцейшчыне ў рапартах кіраўнікоў расійскіх фарміраванняў (ліпень – верасень 1794 года) / Анатоль Бензярук // Краязнаўства Берасцейшчыны : стан і перспектывы развіцця : матэрыялы круглага стала, Брэст, 12 снежня 2006 г. / Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага. Брэст, 2007. С. 11–15.
Аб жыцці і творчасці А. Р. Бензерука
1. Бензярук Анатоль Расціслававіч // Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі : біябібліягр. даведнік / [склад. Н. М. Парчук]. Брэст : Альтернатива, 2018. С. 17–23.
2. Бензярук Анатоль Расціслававіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. Мінск, 2010. Т. 1. С. 657.
3. Бензерук Анатолий Ростиславович // Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ. Мінск : Энциклопедикс, 2006. Вып. 3. С. 38.
4. Бензерук Анатолий Ростиславович // Кто есть кто в Республике Беларусь. Минск : Энциклопедикс, 2004. С. 31.
5. Анатоль Бензярук // Літаратурная карта Берасцейшчыны / [уклад. і рэд. Анатоль Крэйдзіч]. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 220.
6. Тамашэвіч, Г. Сказанне пра Грунвальд / Георгій Тамашэвіч // Журналистские будни / Георгий Томашевич. – Брест : Брестская типография, 2014. – С. 26–27.
7. Журналіст, гісторык, пісьменнік : [аб творчасці А. Р. Бензерука] // Астрамечаўскі рукапіс : брэсцкі раённы краязнаўчы альманах / рэд. і ўклад. А. Валковіч. 2017. № 3. С. 48.
8. Бурдыка В. Літаратурны дуэт : бацька і сын : [аб жыцці і творчай дзейнасці Расціслава і Анатоля Бензерукоў] // Народная трыбуна. 2015. 27 лістапада. С. 11.
9. Локун, В. Цэнтрам быційнай прасторы : [у т. л. рэцэнзія на кнігу А. Бензерука «Мячы Грунвальда, альбо Дванаццать абаронцаў караля»] / Валянціна Локун // Маладосць. 2013. № 10. С. 56–60.
10. Кнігу аб Грунвальдскай бітве прэзентуюць у Брэсце : [прэзентацыя кнігі А. Бензерука «Мячы Грунвальда, альбо Дванаццать абаронцаў караля» ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага] // Брестская газета. 2013. 17–23 мая. С. 2.
11. Гармель, А. У кнігарню — на сустрэчу з пісьменнікам : [творчая сустрэча з А. Бензеруком у брэсцкай кнігарні «Іскра»] / Алена Гармель // Заря. 2013. 6 апреля. С. 8.
12. Бяласін, Я. Кнігарня «Іскра» зладзіла першую сустрэчу з аўтарам : [прэзентацыя кнігі А. Бензерука «Мячы Грунвальда, альбо Дванаццать абаронцаў караля» ў Брэсце] / Яўген Бяласін // Брестский курьер. 2013. 4 апреля. С. 22.
13. Гетман, І. Аповесць пра Грунвальдскі бой : новая кніга пісьменніка Анатоля Бензерука вучыць любіць Бацькаўшчыну / Ігар Гетман // Заря. 2013. 15 сакавіка. С. 3.
14. Ганчар, І. У ліку лепшых — «Мячы Грунвальда» : [аповесць А. Бензерука «Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць абаронцаў караля» адзначана на нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі – 2013» дыпломам І ступені] / Ірына Ганчар // Сельская праўда. 2013. 13 лютага. С. 1.
15. Тамашэвіч, Г. Сказанне пра Грунвальд : [рэцэнзія на кнігу А. Бензерука «Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць абаронцаў караля»] / Георгій Тамашэвіч // Заря. 2013. 7 февраля. С. 18.
16. Бензярук, А. «Шчаслівы знаёмствам з малой радзімай» : [інтэрв’ю з гісторыкам і пісьменнікам] / Анатоль Бензярук // Лунінецкія навіны. 2012. 21 снежня. С. 6.
17. Крэйдзіч А. «Свята для сэрца», або Кніга, без якой не абысціся ніводнай школе : [пра кнігу А. Бензерука «Свята для сэрца»] / Анатоль Крэйдзіч // Заря. 2009. 22 октября.
18. Яскевіч, С. Да роднага ішоў праз гісторыю : [аб творчасці А. Бензерука] / Святлана Яскевіч // Звязда. 2009. 5 верас. С. 5.
19. Кіт, А. Крупчыцы. 1794 год : [пра кнігу А. Бензерука] / А. Кіт // ЛіМ. 2008. 28 сакавіка. С. 4.
20. Арлоў, І. Чый подзвіг? : [пра кнігу А. Бензерука «Крупчыцы. 1794 год»] / І. Арлоў // Вечерний Брест. 2008. 2 апреля. С. 8.
21. Бензярук, А. Пра выдатны род славутай зямлі : размова з вядучым метадыстам аддзела культуры райвыканкама па ахове гісторыка-культурнай спадчыны А. Бензеруком / А. Бензярук, гутарыў Р. Мацвіенка // Сельская праўда. 2006. 8 лютага. С. 3.
22. Гэта — Жабінкаўшчына : [аб кнізе А. Бензерука «Наш край — Жабінкаўшчына»] // ЛіМ. 1998. 27 лютага. С. 6.
23. Яскевіч, С. Настаўнік кніжку напісаў : [аб кнізе А. Бензерука «Наш край — Жабінкаўшчына»] / С. Яскевіч // Заря. 1997. 5 июня.