Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 15 Студзень 2019 08:40

2018 г. — 40 гадоў з часу ўвядзення ў эксплуатацыю Бярозаўскага мясакансервавага камбіната (1978), лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2014)

Будаўніцтва мясакансервавага камбіната ў г. Бярозе Брэсцкай вобласці пачалося ў лістападзе 1972 г. па праекце Мінскага філіяла «Ленгипромясомолпроект» і вялося ў некалькі этапаў. Плошча тэрыторыі камбіната складае 20,2 га. У 1975 г. набыты халадзільнік 4 тыс. т адначасовага захоўвання мяса; у 1976 г. запушчаны мясатлушчавы цэх магутнасцю 120 т мяса у змену і другая чарга халадзільніка ёмістасцю 400 т адначасовага захоўвання мяса; у 1977 г. пачаў работу мясаперапрацоўчы цэх з выпускам каўбасных вырабаў 15 т у змену, паўфабрыкатаў і фасаванай прадукцыі 15–20 т (45 т перапрацаванага мяса ў змену).


Загад № 9 ад 16 сакавiка 1978 г., падпісаны міністрам мясной і малочнай прамысловасці СССР С. Ф. Літвінавым, абвяшчаў: «Увесці ў эксплуатацыю мясакамбінат у г. Бяроза Брэсцкай вобласці Беларускай ССР магутнасцю 120 т мяса, 15 т каўбасных вырабаў у змену з халадзільнікам ёмістасцю 4,4 тыс. т адначасовага захоўвання». У 1978 г. магутнасць кансервавага завода дасягнула 100 тыс. умоўных слоікаў (туб) у змену, з іх 20 туб у змену вяндлінных пастэрызаваных кансерваў, з халадзільнікам ёмістасцю 500 т адначасовага захоўвання і цэх літаграфіі.


За гісторыю развіцця камбіната надавалася вялікая ўвага сацыяльна-культурнаму развіццю. Былі пабудаваны сталовая, пункт аховы здароўя, цяпліца, два інтэрнаты, аздараўленчы лагер — база адпачынку «Бярозка», 12 жылых шматкватэрных дамоў для працаўнікоў камбіната.


Для задавальнення попыту карыстальнікаў прадукцыі створана сетка фірмовых крам, у т. л. 3 крамы і 3 павільёны ў г. Бярозе, крамы і гандлёвыя павільёны ў гг. Брэсце, Пружанах, Івацэвічах, Косаве, Кобрыне, Драгічыне, Белаазёрску. Камбінатам праведзена рэканструкцыя будынка былога паста ДАІ, размешчанага па шашы Брэст – Мінск, і зараз там знаходзіцца ўтульнае міні-кафэ, дзе вялікі асартымент абедзенных страў, закусак, а таксама каўбасных вырабаў і вэнджаніны, нарэзаных сервіравальна і ўпакаваных на ўпаковачнай лініі «Мульцівак» пад вакуумам. У 2002 г. уведзены ў эксплуатацыю ўчастак па выпечцы хлебабулачных вырабаў магутнасцю 350 кг вырабаў у змену.


Са снежня 2000 г. калектыў камбіната ўзначальвае Уладзімір Уладзіміравіч Жуковіч. У наступныя гады пачалася мадэрнізацыя вытворчасці, зроблены прарыў у якасці прадукцыі. У маі 2001 г. Бярозаўскі мясакансервавы камбінат быў ператвораны ў камунальнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Бярозаўскі мясакансервавы камбінат». А ў адпаведнасці з загадам № 379 ад 29 снежня 2003 г. прадпрыемства ператворана ў адкрытае акцыянернае таварыства «Бярозаўскі мясакансервавы камбінат».


За час сваёй працы Бярозаўскі камбінат зацвердзіўся на рынку рэспублікі і за яе межамі ў спісе агульнапрызнаных лідэраў па вытворчасці мясных кансерваў і каўбасных вырабаў, па распрацоўцы новых відаў прадукцыі і ўкараненні прагрэсіўных тэхналогій, прымяненні сучасных абалонак і ўпаковачных матэрыялаў.


ААТ «Бярозаўскі мясакансервавы камбінат» прымае актыўны ўдзел у выставах, якія праводзяцца ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі, заслужана атрымліваючы на іх залатыя і срэбныя медалі, шматлікія дыпломы і падзякі. На выставе «Лепшая прадукцыя 2012 года» быў уручаны крыштальны «Гран-пры» за высокую якасць. На ХХ Мiжнароднай выставе прадуктаў харчавання «ПрадЭкспа-2013» (Масква) камбінат атрымаў Дыплом лаўрэата міжнароднага конкурсу «Лепшы прадукт – 2013». Залаты і сярэбраны медалі конкурсу «За вытворчасць высакаякаснай харчовай прадукцыі» атрыманы на ХVІ Расійскай аграпрамысловай выставе «Залатая восень» (2014). Дыплом з прысваеннем сярэбранага медаля «За якасць» у намінацыі «За высокія спажывецкія ўласцівасці тавараў» на Х Міжнародным конкурсе «Лепшы прадукт – 2015». На ХХІІІ Міжнароднай выставе «ПрадЭкспа-2016» (Масква) атрыманы тры залатыя медалі. Самай галоўнай узнагародай для прадпрыемства з’яўляецца прысуджэнне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2014).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Логіс Аляксандра Генадзьеўна, гал. бібліёграф

 

1.    Бярозаўскі мясакансервавы камбінат // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 411.
2.    Берёзовский мясоконсервный комбинат / М. А. Гуриков // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 101–102.
3.    Память : ист.-докум. хроника Берёзовского района. – Минск, 2014. – 584 с. – Из содержания: Берёзовский мясоконсервный комбинат. С. 526–527.
4.    Березовский мясоконсервный комбинат // Берёза и окресности : фотоальбом. Брест, 2010. С. 42–43.
5.    Березовский мясоконсервный комбинат // Берёзовский район : бизнес-справочник. Берёза, 1998. С. 20–21.
6.    Память : ист.-докум. хроника Берёзовского района. – Минск, 1987. – 439 с. – Из содержания: Берёзовский мясоконсервный комбинат. С. 359.
7.    Карпеш, Р. Заслуженная награда : [лауреатом областного конкурса признан директор ОАО «Берёзовский мясоконсервный комбинат» Владимир Владимирович Жукович] / Розалия Карпеш ; фото Степана Тюшкевича // Маяк. Берёза, 2018. 25 июля. С. 1.
8.    Гедройц, В. Только не ленись : [об экспорте продукции в дальнее зарубежье на ОАО «Берёзовский мясоконсервный комбинат»] / Василий Гедройц // Сельская газета. 2018. 13 февраля. С. 4.
9.    Карпеш, Р. География поставок. Социалистическая Республика Вьетнам : [продукцию ОАО «Берёзовский мясоконсервный комбинат» теперь знают и во Вьетнаме] / Розалия Карпеш // Маяк. Береза, 2018. 28 июля. С. 2.
10.    Курец, А. Названы лучшие руководители в сфере АПК : [директор ОАО «Берёзовский мясоконсервный комбинат» Владимир Владимирович Жукович является лауреатом в конкурсе на звание «Лучший руководитель перерабатывающего предприятия Брестской области»] / Александр Курец // Сельская газета. 2018. 14 июля. С. 26.
11.    Курец, А. На мясные деликатесы точит зуб Поднебесная : [о сертификации продукции ОАО «Берёзовский мясоконсервный комбинат» для поставок в Китай] / Александр Курец // Сельская газета. 2017. 4 ноября. С. 26.
12.    Синкевич, Н. Народ выбрал сам : [«Народная марка» у Берёзовского мясоконсервного комбината] / Николай Синкевич // Маяк. Берёза, 2017. 6 декабря. С. 1.
13.    Литвинович, Е. Искусно делать вкусно : [о деятельности ОАО «Берёзовский мясоконсервный комбинат»] / Евгений Литвинович ; фото Александра Шульгача // Заря. 2016. 12 ноября. С. 6.
14.    Крупный контракт: Береза – Сочи : [ОАО «Берёзовский мясоконсервный комбинат» заключило солидный контракт на поставку мясной продукции в г. Сочи] // Маяк. Берёза, 2015. 23 сентября. С. 1.
15.    Карпеш, Р. Лидер отрасли : [ОАО «Берёзовский мясоконсервный комбинат» удостоено золотой медали, сертификата и звания «Лидер отрасли 2013» среди предприятий Республики Беларусь] / Розалия Карпеш // Маяк. Берёза, 2014. 17 мая. С. 1.
16.    Апрелев, В. «Золотой ГУСТ» для наших : [обладателем диплома «Золотой ГУСТ» стало ОАО «Берёзовский мясоконсервный комбинат»] / Владимир Апрелев // Заря. 2013. 10 декабря. С. 2.
17.    Карпеш, Р. Вкусно живем! : [обладателям диплома «Золотой ГУСТ» стало ОАО «Берёзовский мясоконсервный комбинат»] / Розалия Карпеш // Маяк. Берёза, 2012. 12 декабря. С. 1.
18.    Хокимова, А. Награда за качество руководителю : [директор ОАО «Берёзовский мясоконсервный комбинат» Владимир Владимирович Жукович удостоен нагрудного знака «Лидер качества»] / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2012. 22 февраля. С. 2.
19.    Вкусное открытие : [ОАО «Берёзовский мясоконсервный комбинат» открыло в Бресте магазин «Мясной мир-2» (ул. Молодогвардейская, 2)] // Заря. 2011. 20 декабря. С. 2.
20.    Рекуц, С. Золотой стандарт вкуса : [обладателем премии «Золотой ГУСТ» стало ОАО «Берёзовский мясоконсервный комбинат»] / Сергей Рекуц // Заря. 2011. 10 декабря. С. 1.
21.    Продукция года : [лучшими товарами Республики Беларусь 2009 года названы колбаса вареная «Свиная», выпускаемая ОАО «Берёзовский мясоконсервный комбинат»] // Маяк. Берёза, 2010. 13 января. С. 1.
22.    Карпеш, Р. Золото и серебро «ПродЭкспо-2009» : [4 медали завоевала продукция ОАО «Берёзовский мясоконсервный комбинат»] / Розалия Карпеш // Маяк. Берёза, 2009. 21 февраля. С. 3.
23.    Веретейский, О. «Золото» продовольственного олимпа : [4 награды завоевала продукция ОАО «Берёзовский мясоконсервный комбинат» на российском конкурсе «Лучший продукт»] / О. Веретейский // Беларуская нива. 2008. 21 февраля. С. 2.
24.    Карпеш, Р. Премия правительства мясокомбинату : [ОАО «Берёзовский мясоконсервный комбинат» удостоено премии Правительства Республики Беларусь за достижения в области качества] / Розалия Карпеш // Маяк. Берёза, 2005. 7 декабря. С. 1.
25.    Альгерчик, В. Премьер слово держит : [на ОАО «Берёзовский мясоконсервный комбинат» начата реконструкция колбасного цеха] / В. Альгерчик // Белорусская нива. 2003. 4 апреля. С. 1.
26.    Гилева, Л. «Верас-3» приглашает : [ОАО «Берёзовский мясоконсервный комбинат» открыло новый магазин] / Л. Гилева // Маяк. Берёза, 2002. 18 сентября. С. 3.
27.    Карпеш, Р. Фирменный магазин в г. Бресте : [ОАО «Берёзовский мясоконсервный комбинат» открыло в Бресте магазин «Мясной мир»] / Розалия Карпеш // Маяк. Берёза, 2002. 4 мая. С. 1.
28.    Гилева, Л. Фирма есть фирма : [открыт первый фирменный магазин «Верас» по ул. Любарского в г. Берёзе] / Л. Гилева // Маяк. Берёза, 2002. 18 сентября. С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1322 разоў Апошняя змена Серада, 11 Лістапад 2020 16:15