Спачатку Валодзя Чэрнік вучыўся ў Чалішчавіцкай школе на Кобрыншчыне, а дзесяць класаў скончыў у Антопалі. У 1953 г. паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна, дзе авалодваў прафесіяй настаўніка русскай мовы і літаратуры. Уладзімір Чэрнік пасябраваў з выкладчыкам біялогіі і хіміі Міхаілам Якаўлевічам Асам, які любіў літаратуру, пазнаёміў юнака з еўрапейскай класікай: творамі Кафкі, Рыльке, Майрынка і інш. Уладзімір Чэрнік прымаў актыўны ўдзел у драматычным гуртку, іграў ролю Хлестакова ў «Рэвізоры» М. Гогаля. На сцэну разам з ім выходзілі студэнты Уладзімір Гніламёдаў і Вера Ляшук, якія потым сталі вядомымі літаратуразнаўцамі.
Пасля атрымання вышэйшай адукацыі ў 1958 г. Уладзімір Рыгоравіч выкладаў дысцыпліны філалагічнага профілю на Івацэвіччыне і Піншчыне. Праз год атрымаў яшчэ і спецыяльнасць настаўніка беларускай мовы і літаратуры.
У 1967 г. малады педагог трапіў на Пружаншчыну. Дзесяць гадоў У. Р. Чэрнік працаваў дырэктарам школы ў в. Галены, затым быў завучам у школе в. Клепачы, потым працаваў настаўнікам у Мураўскай школе. У 2000 г. Уладзімір Рыгоравіч пайшоў на пенсію, яго агульны педагагічны стаж склаў 43 гады. Жыў у в. Клепачы. Чалавек таленавіты і эрудзіраваны, добразычлівы, вялікай працаздольнасці, просты і спагадлівы, які любіць сваю Бацькаўшчыну, даражыць сваёй сям’ёй.
Літаратурнай творчасцю Уладзімір Рыгоравіч пачаў займацца на Пружаншчыне. Для станаўлення як паэта многае дало сяброўства з Мікалаем Антаноўскім, рэдактарам пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Пераклаў з беларускай на русскую мову 19 вершаў са зборніка Мікалая Дзмітрыевіча «Падсочаны бор» (1997). Гэтыя пераклады потым увайшлі ў зборнік «Вы…».
Першы зборнік паэзіі У. Р. Чэрніка «Оборванные струны» выйшаў у 1998 г. У 2005 г. быў надрукаваны другі зборнік «Закатные сполохи». Цэнтральнай і самай галоўнай у творчасці аўтара гэтага зборніка выступае тэма кахання. Аўтар апявае фізічную і духоўную прыгажосць Жанчыны, якая стала для паэта музай і сэнсам жыцця.
У 2007 г. пабачыла свет трэцяя кніга паэта — «Вы…». У яе ўвайшлі лепшыя творы розных гадоў і тыя, што яшчэ не публікаваліся. Лексіка паэта здзіўляе сваёй маштабнасцю і шырокім выкарыстаннем вобразаў з сусветнай літаратуры. Для стылістыкі твораў характэрны складаныя сінтаксічныя канструкцыі, ужыванне дзеепрыслоўных зваротаў, пабочных слоў і сказаў.
Уладзімір Рыгоравіч напісаў словы гімна г. Пружаны (музыка Сяргея Пратасевіча), які перамог у адкрытым конкурсе і стаў афіцыйным гімнам (зацверджаны 31 ліпеня 2008 г.).
Многа вершаў паэт прысвяціў сваёй жонцы — Веры Васільеўне Чэрнік (Аўдзеевай), настаўніцы рускай мовы і літаратуры. Уладзімір Рыгоравіч называў яе «дамашнім Бялінскім», таму што менавіта яна першая рэцэнзавала кожны яго новы верш. У маі 2008 г. Уладзімір Рыгоравіч і Вера Васільеўна адзначылі «залатое вяселле».
Уладзімір Рыгоравіч хварэў працяглы час, памёр 21 снежня 2016 г. Пахаваны на мясцовых могілках.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя М. Засіма. Фядун Вера Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Творы У. Р. Чэрніка
- Вы... : стихи разных лет / Владимир Черник ; редактор А. Крейдич. – Брест : Альтернатива, 2007. – 177 с.
- Закатные сполохи : стихи / Владимир Черник. – Брест : Академия, 2004. – 200 с.
- Добрыя словы кажыце... : творы ўдзельнiкаў лiт. i муз. конкурсу, прысвеч.
60-годдзю Брэсцкай вобл. / Брэсцкi абласны грамадска-культурны цэнтр. – Брэст : С. Лаўроў, 2000. – 83 с. – Са зместу: В. Черник. - Вам посвящаю… : стихи / Владимир Черник // Раённыя будні. Пружаны, 2015. 4 ліпеня. С. 15.
- Сонет : [посвящается внучке Лизе в день рождения] / Владимир Черник // Раённыя будні. Пружаны, 2015. 7 лютага. С. 15.
- Женщинам : стихи / Владимир Черник // Раённыя будні. Пружаны, 2015. 7 сакавіка. С. 15.
- «Для каждой музыкальной ноты…» ; Как бы : [стихи] / Владимир Черник // Раённыя будні. Пружаны, 2010. 16 чэрвеня. С. 8.
- Жадаю ўсім : [верш] / Уладзімір Чэрнік // Раённыя будні. Пружаны, 2009. 31 снежня. С. 3.
- «На скрыжаванні палявых дарог…» ; Санет ; «Сонейка летам знойдзе мясціну…» : [вершы] / Уладзімір Чэрнік // Раённыя будні. Пружаны, 2009. 15 жніўня. С. 9.
- «В немой пожар кленовых листьев…» ; «Как я хочу поближе к раю…» ; Семь… : [стихи] / Владимир Черник // Раённыя будні. Пружаны, 2009. 11 лістапада. С. 6.
- Моя земля ; «Несётся в высь моя молитва о тебе…» ; «Настал черёд и мне спросить устало…» ; «Идя навстречу будущему маю…» :[стихи] / Владимир Черник // Раённыя будні. Пружаны, 2008. 19 студзеня. С. 12.
- «Ни рассветов, ни манящей дали…» : [стихи] / Владимир Черник // Заря. 2007. 3 марта. С. 9.
- Маці : [верш] / Уладзімір Чэрнік // Раённыя будні. Пружаны, 2006. 7 сакавіка. C. 1.
Аб жыцці і творчасці У. Р. Чэрніка
- Уладзімір Чэрнік // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 435–436.
- Крейдич, А. Красотой земною очарованный : [о творчестве В. Черника] / Анатоль Крейдич // Вы... : стихи разных лет / Владимир Черник. Брест, 2007. С. 3–5.
- [Глыбока смуткуем...] : [паведамленне аб смерці Чэрніка Уладзіміра Рыгоравіча] // Раённыя будні. Пружаны, 2016. 28 снежня. С. 7.
- Ляўковіч, М. У літгасцёўні : [інфармацыя аб прэзентацыі кнігі паэзіі У. Чэрніка «Вы...» у Параслянскай СШ Пружанскага раёна] / Міхаіл Ляўковіч // ЛіМ. 2008. 22 жніўня. С. 2.
- Аб зацвярджэнні гімна горада Пружаны : рашэнне Пружанскага раённага Савета дэпутатаў ад 31.07.2008 г. № 78 ; Гімн горада Пружаны : словы Уладзіміра Чэрніка, музыка Сяргея Пратасевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2008. 2 жніўня. С. 2.
- Антонаў, М. Паэт и муза : [Уладзімір Рыгоравіч і Вера Васільеўна Чэрнік адзначылі «залатое вяселле» (пажаніліся ў маі 1958 г.)] / Мікола Антонаў // Раённыя будні. Пружаны, 2008. 14 мая. C. 5.
- Церахава, В. «Вы…» Уладзіміра Чэрніка : [пра зборнік вершаў «Вы…»] / Вера Церахава // Раённыя будні. Пружаны, 2008. 15 сакавіка. C. 9.
- Ляўковiч, М. Свята кнігі : [аб прэзентацыі зборніка паэзіі У. Чэрніка «Вы…» у Параслянскай СШ] / Міхаіл Ляўковіч ; фота Аляксандра Мелеша // Раённыя будні. Пружаны, 2008. 16 лютага. C. 4.
- Чэрнік, У. Р. Тварыць цуд з дапамогаю слова : [гутарка з паэтам з нагоды выхаду з друку трэцяга зборніка яго вершаў «Вы…»] / Уладзімір Рыгоравіч Чэрнік ; гутарку вёў Міхаіл Ляўковіч // Раённыя будні. Пружаны, 2008. 19 студзеня. C. 12.
- Ляўковiч, М. Трэці зборнік паэта : [выйшаў з друку паэтычны зборнік ветэрана педагагічнай працы У. Р. Чэрніка «Вы…»] / Міхаіл Ляўковіч // Раённыя будні. Пружаны, 2008. 10 студзеня. C. 3.
- Шабуня, Н. Паэзія — госця нябесная : [аб прэзентацыі кнігі У. Чэрніка «Закатные сполохи» ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма] / Ніна Шабуня // Раённыя будні. Пружаны, 2005. 19 сакавіка. С. 8.
- Ён не самотны, ён кнігі мае... : [віншаванні настаўніку-філолагу, паэту Уладзіміру Рыгоравічу Чэрніку з нагоды 70-годдзя з дня нараджэння] // Раённыя будні. Пружаны, 2005. 5 лютага. C. 8.
- Ляўковiч, М. Сустрэча з паэтам : [пра літаратурны вечар па кнізе паэзіі У. Чэрніка «Закатные сполохи» ў Параслянскай СШ] / Міхаіл Ляўковіч // Раённыя будні. Пружаны, 2005. 29 студзеня. C. 4.
- Ляўковiч, М. Кахання светлыя зарніцы : [пра кнігу паэзіі У. Чэрніка «Закатные сполохи»] / Міхаіл Ляўковіч // Раённыя будні. Пружаны, 2004. 7 снежня. C. 3.
- Грышкевіч, С. З чаго пачынаецца паэзія? : [агляд літаратурнай пошты; Уладзімір Чэрнік і яго вершы] / Сяргей Грышкевіч // Заря. 2003. 30 сентября. С. 3.