Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 09 Сакавік 2020 16:53

15 чэрвеня 2020 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Ліліі Рыгораўны Батыравай (1935), музычнага педагога, ганаровага грамадзяніна г. Брэста (2015)

Лілія Рыгораўна Батырава нарадзілася 15 чэрвеня 1935 г. у Мінску. Шасцігадовай дзяўчынкай займалася ў малодшай групе балетнай школы пры тэатры оперы і балета. Бацька ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны пайшоў на фронт, згінуў без вестак. Увесь час нямецка-фашысцкай акупацыі пражыла з маці, Казімірай Вітольдаўнай, у Мінску, іх дом быў разбомблены яшчэ на пачатку вайны. У апошнія дні акупацыі немцы тысячы мінчан пагрузілі ў вагоны і павезлі ў Германію, але цягнік дайшоў толькі да Брэста, зняволеныя дачакаліся Чырвоную армію.

 

Пасля вызвалення Беларусі маці з дачкой засталіся ў Брэсце. Тут Лілія скончыла агульнаадукацыйную і музычную школы. Яе першай настаўніцай музыкі была выдатны педагог Яўгенія Міхайлаўна Дабратворская, выпускніца Пецярбургскай кансерваторыі, заслужаны настаўнік БССР (1955).

У 1955 г. Лілія Батырава скончыла Брэсцкае музычнае вучылішча, у якім пачала працаваць выкладчыкам па класе фартэпіяна і канцэртмайстрам. Скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя А. В. Луначарскага (1964). За гады сваёй працы ў Брэсцкім музвучылішчы (з 1994 г. музычны каледж імя Р. Шырмы) Лілія Рыгораўна падрыхтавала больш за 200 спецыялістаў, сярод якіх лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў.

У 1969–1987 гг. Лілія Батырава ўзначальвала народны ўніверсітэт культуры, у якім развіваліся мастацкі, музычны, танцавальны, літаратурны і іншыя кірункі творчасці, арганізоўвала творчыя сустрэчы, канцэрты многіх вядомых музыкантаў і спевакоў. З 1992 г. з’яўляецца старшынёй Брэсцкага абласнога музычнага таварыства і членам праўлення Беларускага саюза музычных дзеячаў. Шмат гадоў удзельнічала ў журы міжнароднага конкурсу вакалістаў «Belcanto» (Польшча).

Вядома сваім неверагодным талентам арганізатара, чалавек нястрымнай энергіі. Па ініцыятыве Л. Р. Батыравай у Брэсце з 1988 г. штогод праводзіцца міжнародны фестываль класічнай музыкі «Студзеньскія музычныя вечары», яна з’яўляецца яго нязменным дырэктарам і мастацкім кіраўніком. Таксама па яе ініцыятыве праводзіцца «Берасцейскі баль», прымеркаваны да Дня горада, у 2015 г. адбыўся І Міжнародны конкурс маладых піяністаў, прысвечаны памяці народнага артыста СССР С. Т. Рыхтэра.

Л. Р. Батырава — заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2011), заслужаны дзеяч культуры Польшчы (2008). Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За развіццё міжнародных культурных сувязей» (2000), лаўрэат прэміі Фонду Ірыны Архіпавай з уручэннем Сярэбранага медаля Фонду. Узнагароджана медалямі Францыска Скарыны (2008) і «Преподобная Евфросиния игумения Полоцкая», спецыяльным знакам Міжнароднага саюза музычных дзеячоў (2007), нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».

Рашэннем Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў ад 16 ліпеня 2015 г. Л. Р. Батыравай за шматгадовую плённую творчую работу па музычным навучанні і выхаванні моладзі, падрыхтоўку кваліфікаваных спецыялістаў, вялікую грамадска-культурную дзейнасць, значны ўклад у развіццё і прапаганду беларускага музычнага мастацтва прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Брэста».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Батырева Лилия Григорьевна // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 74.
  2. Жабинский, Р. А. Брестский музыкальный колледж: история и современность / Р. А. Жабинский. – Брест : Альтернатива, 2011. – 248 с. : ил.
  3. Частная коллекция Лилии Батыревой : презентация выставки-коллекции 25 июля 2008 г. : [платки председателя Брестского областного Музыкального общества] / Управление культуры Брестского облисполкома. – Брест : Брестская типография, 2008. – 18 с. : ил.
  4. Батырава, Л. Р. Брэсцкае абласное музычнае таварыства / Л. Р. Батырава // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 589.
  5. Январские музыкальные вечера = January musical parties : XX юбилейный Международный фестиваль классической музыки, 912 января, Беларусь, г. Брест : [буклет / материал Л. Батыревой]. Брест, 2008. 36, [1] с.
  6. Январские музыкальные вечера = January musical parties : XIХ международный фестиваль, 912 января, Беларусь, Брест / [составитель Л. Батырева ; перевод Э. Ходынюк]. – Брест, 2007. – 23 с.
  7. Январские музыкальные вечера = January musical parties : XVIII международный фестиваль, 912 января, Беларусь, Брест / [составитель Л. Батырева ; перевод Э. Ходынюк].  Брест, 2006. 26, [1] с.
  8. Ковальская, О. Дело великих музыкантов : [о предстоящем ІІІ Международном конкурсе пианистов им. С. Рихтера в Бресте (13–20 марта 2019 г.); организатор Л. Г. Батырева] / Ольга Ковальская // Брестский вестник. 2019. 28 февраля (№ 9). С. 12.
  9. Римошевская, Е. Муза Тома Синатры и счастье Лилии Батыревой / Елена Римошевская // Брестский вестник. 2019. 17 января (№ 3). С. 12–13.
  10. Глущенко, Т. «Максималистка» Батырева / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2019. 11 января (№ 2). С. 5.
  11. Берестень, С. Ни дня без музыки : [об основателе и директоре фестиваля «Январские музыкальные вечера» Л. Г. Батыревой] / Светлана Берестень // Нёман. 2016. № 3. С. 181–191.
  12. Батырева, Л. Лилия Батырева: «Ломать — не строить» / Лилия Григорьевна Батырева ; записала Ирина Орлова // Заря. 2015. 8 сентября. С. 3.
  13. Батырева, Л. Г. Лилия Батырева: «Я ратую за глубокую музыку» / Лилия Григорьевна Батырева ; беседовала Татьяна Стасюк // Брестский вестник. 2015. 30 июля (№ 31). С. 7.
  14. Гринчик, Т. Присвоено высокое звание : [Л. Г. Батыревой присвоено звание «Почётный гражданин гБреста»] / Тамара Гринчик ; фото Александра Воробья // Брестский вестник. 2015. 23 июля (№ 30). С. 7.
  15. Стасюк, Т. Лилия Батырева: «Я счастлива, что живу в Бресте» / Татьяна Стасюк ; фото Александра Воробья // Брестский вестник. 2015. 18 июня (№ 25). С. 20.
  16. Глущенко, Т. Биография как нотный стан / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2015. 17 июня. С. 9.
  17. Свиридович, О. Листая альбом с фотографиями... : в канун празднования 80-летия Лилия Батырева рассказала о своей семье, детских годах военной поры, друзьях и встречах / Ольга Свиридович // Заря. 2015. 16 июня. С. 5 : фот.
  18. Павлова, Л. Радоваться жизни при любой погоде / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2015. 11 июня (№ 24). С. 26.
  19. Берасцень, С. Беларускі след піяніста-легенды : [пра сяброўства С. Рыхтэра з брэсцкім выкладчыкам музыкі Л. Батыравай] / Святлана Берасцень // Мастацтва. 2015. № 5. С. 30–33 : фат.
  20. Глущенко, Т. Рихтер с достойным продолжением : [о гала-концерте к 100-летию со дня рождения пианиста С. Рихтера] / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2015. 25 марта. С. 16.
  21. Святославу Рихтеру посвящается : первый Международный конкурс пианистов в Бресте // Брестский курьер. 2015. 12 марта (№ 11). С. 10.
  22. Батырева, Л. Не боги фестивали зажигают / Лилия Батырева ; [беседовала] Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2013. 13 февраля (№ 13). С. 7.
  23. Александров, Н. Рихтер и Брест : история тридцатилетней дружбы : [о дружбе пианиста С. Рихтера с преподавателем Брестского музыкального училища Л. Батыревой] / Н. Александров // Брестский курьер. 2013. 10 января (№ 2). С. 10 : фот.
  24. Павлова, Л. Лилия — королевский символ и просто красивый цветок / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2011. 10 марта (№ 10). С. 9.
  25. Хокимова, А. Кашемировые вариации Лилии Батыревой / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2008. 27 августа (прилож.: Вечёрочка).
  26. Позднякова, А. Лилия Батырева: «Мне хотелось поделиться красотой...» : [о презентации коллекции платков Л. Г. Батыревой в выставочном зале Брестского ООКЦ] / А. Позднякова // Брестский вестник. 2008. 31 июля (№ 31). С. 6.
  27. Павлова, Л. Увертюра праздника от хозяйки Берестейского бала : [о презентации коллекции платков Л. Г. Батыревой в выставочном зале Брестского ООКЦ] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2008. 31 июля (№ 31). С. 7.
  28. Павлова, Л. На платке время и судьба : [о коллекции платков Л. Г. Батыревой] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2008. 24 июля (№ 30). С. 32.
  29. Зырко, Н. Дань красоте, моде и фантазии : [о коллекции платков Л. Г. Батыревой] / Нина Зырко // Заря. 2008. 22 июля. С. 5.
  30. Батырева, Л. Г. Интонация любви : [беседа о жизни, музыке, творческом пути преподавателя Брестского музыкального колледжа им. Г. Ширмы] / Л. Г. Батырева ; записала Валентина Козлович // Советская Белоруссия. 2008. 29 апреля. С. 8–9.
  31. Павлова, Л. 20 лет служения музыкальному просветительству : [о ХХ Международном фестивале «Январские музыкальные вечера»] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2008. 3 января (№ 1). С. 25.
  32. Батырева, Л. Г. О музыке, о времени и о себе... / Лилия Григорьевна Батырева ; беседовала Нина Зырко // Заря. 2006. 9 декабря. С. 8.
  33. Александров, Н. Рихтер и Брест : история одной дружбы : [о дружбе пианиста С. Рихтера с преподавателем Брестского музыкального училища Л. Батыревой] // Брестский курьер. 2005. 18 августа (№ 34). С. 32 : фот.
  34. Батырева, Л. Г. Лилия Батырева: «Не успела привезти в Брест Высоцкого» / Лилия Григорьевна Батырева ; интервью взяла Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2005. 2 февраля. С. 8–9.
  35. Николаева, Н. Через тернии — к звездам : [о вечере к 50-летию творческой деятельности Л. Г. Батыревой] / Нина Николаева // Брестский вестник. 2005. 25 января (№ 2). С. 8.
  36. Орлова, О. «Без музыки не проживу и дня» : [о творческом вечере преподавателя музколледжа Л. Г. Батыревой к 50-летию творческой деятельности] / Ольга Орлова // Брестская газета. 2005. 15 января (№ 2). С. 1.
  37. Бунеева, Л. Миллион роз для Лилии Батыревой / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2005. 14 января. С. 2.
  38. Архипова, А. «Без музыки не проживу ни дня...» : [о творческом вечере преподавателя музколледжа Л. Г. Батыревой к 50-летию творческой деятельности] / Ада Архипова // Заря. 2005. 13 января. С. 7.
  39. Батырева, Л. 20 марта Святославу Рихтеру исполнилось бы 84! / Лилия Батырева // Брестский курьер. 1999. 18 марта. С. 13.
Чытаць 321 разоў Апошняя змена Аўторак, 10 Сакавік 2020 12:27