Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 08 Чэрвень 2020 11:15

24 снежня 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Святланы Мікалаеўны Сямёнавай (1950), заслужанага настаўніка Рэспублікі Беларусь, ганаровага грамадзяніна г. Брэста

           Святлана Мікалаеўна Сямёнава нарадзілася 24 снежня 1950 г. у пасёлку Паўднёва-Курыльск Сахалінскай вобласці. Скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна ў 1972 г. Працавала настаўніцай матэматыкі ў Пугачоўскай васьмігадовай школе, з 1975 г. — арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы СШ № 1 г. Брэста, з 1985 г. — дырэктарам СШ № 15 г. Брэста.

 

Святлана Мікалаеўна Сямёнава нарадзілася 24 снежня 1950 г. у пасёлку Паўднёва-Курыльск Сахалінскай вобласці. Скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна ў 1972 г. Працавала настаўніцай матэматыкі ў Пугачоўскай васьмігадовай школе, з 1975 г. — арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы СШ № 1 г. Брэста, з 1985 г. — дырэктарам СШ № 15 г. Брэста.

 

Па ініцыятыве С. М. Сямёнавай у 1990 г. створаны першы ў Брэсцкай вобласці агульнаадукацыйны ліцэй, дырэктарам якога яна з’яўлялася да жніўня 2018 г. З самага пачатку педагагічным калектывам была ўзята высокая ступень адукацыйнага і выхаваўчага працэсу. У 1994 г. ліцэй прайшоў атэстацыю Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь з адзнакай «выдатна».

 

З 2004 г. ліцэй носіць імя А. С. Пушкіна. Ва ўстанове існуе культ вялікага рускага пісьменніка. Праводзяцца Дзень ліцэя, Дзень памяці А. С. Пушкіна, паездкі ліцэістаў па пушкінскіх мясцінах, тэатральныя пастаноўкі па матывах твораў. Словы паэта «Друзья мои, прекрасен наш союз!» сталі дэвізам ліцэя.

 

У ліцэі актыўна вядзецца выхаваўчая работа. Працуюць творчыя клубы, арганізуюцца цікавыя святы, конкурсы, выступленні. Па ініцыятыве і канцэпцыі Святланы Мікалаеўны створаны музейна-педагагічны комплекс, які садзейнічае фарміраванню высокакультурнай асобы, здольнай да творчай і даследчыцкай дзейнасці.

 

Святлана Мікалаеўна акрамя выканання абавязкаў дырэктара выкладала матэматыку. Падрыхтавала пераможцаў абласных і рэспубліканскіх алімпіяд. З’яўляецца суаўтарам метадычных дапаможнікаў «Навучанне агульным прыёмам пошуку рашэнняў нестандартных задач на ўроках алгебры», «Лагічныя задачы ў конкурсе матэматычнага аналізу».

 

Пад кіраўніцтвам С. М. Сямёнавай установа адукацыі дабілася значных вынікаў, уваходзіць у дзясятку лепшых у краіне. У 2010 г. калектыў ліцэя стаў пераможцам сярод арганізацый навукі і адукацыі Брэсцкай вобласці за дасягнутыя высокія паказчыкі ў сацыяльна-эканамічным развіцці па выніках працы за 2009 г. і быў занесены на абласную Дошку пашаны.

 

ДУА «Ліцэй № 1 імя А. С. Пушкіна» сярод агульнаадукацыйных устаноў горада з’яўляецца найбуйнейшым навукова-метадычным і культурным цэнтрам. На базе ліцэя адкрыты 8 філіялаў кафедраў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, наладжана супрацоўніцтва з Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам.

 

Святлана Мікалаеўна акрамя педагагічнай і адміністрацыйнай займаецца і грамадскай дзейнасцю. Абіралася дэпутатам гарадскога Савета дэпутатаў (2003–2007), абласнога Савета дэпутатаў (2007–2014). У лістападзе 2017 г. была абрана старшынёй праўлення дабрачыннага фонду «Брэст. 1000 гадоў», які аказваў дапамогу ў арганізацыі падрыхтоўчай кампаніі святкавання юбілею горада.

 

С. М. Сямёнава — заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь (2001), член Рэспубліканскай асацыяцыі педагогаў-даследчыкаў. Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2010), знакам «Выдатнік народнай адукацыі БССР», Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. За шматгадовую працу ў сістэме адукацыі, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці горада С. М. Сямёнавай 5 жніўня 2014 г. прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Брэста».

 

 

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар Уладз
iмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

 

  1. Пархутич, И. М. Семёнова Светлана Николаевна / И. М. Пархутич // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия. Минск, 2019.С. 78.
  2. Пархутич, И. М. Лицей № 1 имени А. С. Пушкина г. Бреста / И. М. Пархутич // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия. Минск, 2019.С. 347.
  3. Синявская, Е. Приоритетные вопросы образования : [о городской педагогической конференции, где чествовали С. Н. Семёнову в связи с уходом на заслуженный отдых] / Елена Синявская // Брестский вестник. 2018. 6 сентября (№ 36). С. 14.
  4. Ковальская, О. Наш юбилей будет лучшим : [о создании благотворительного фонда «Брест. 1000 лет»; председатель правления С. Н. Семёнова] / Ольга Ковальская // Брестский вестник. 2017. 23 ноября (№ 47). С. 4.
  5. Мишина, К. Четверть века — по дороге знаний : лицей имени А. С. Пушкина отметил 25-летие / Кира Мишина // Брестский курьер. 2015. 5 ноября (№ 45). С. 8.
  6. Стасюк, Т. Нам 25! Да здравствует лицей! / Татьяна Стасюк // Брестский вестник. 2015. 29 октября (№ 44). С. 17.
  7. Куц, Е. Еще один почетный : [директору лицея № 1 им. А. С. Пушкина С. Н. Семёновой присвоено звание «Почётный гражданин города Бреста»] / Елена Куц // Заря. 2014. 30 августа. С. 2.
  8. Почетный гражданин Бреста — Учитель : [директору лицея № 1 им. А. С. Пушкина С. Н. Семёновой присвоено звание «Почётный гражданин города Бреста»] // Вечерний Брест. 2014. 29 августа. С. 1.
  9. Директор лицея — в числе почётных граждан Бреста : [директору лицея № 1 им. А. С. Пушкина С. Н. Семёновой присвоено звание «Почётный гражданин города Бреста»] // Брестский курьер. 2014. 4 августа (№ 36). С. 32.
  10. Михович, С. Победа всех учителей города : [директору лицея № 1 им. А. С. Пушкина С. Н. Семёновой присвоено звание «Почётный гражданин города Бреста»] / Светлана Михович ; фото Александра Воробья // Брестский вестник. 2014. 4 августа (№ 36). С. 7.
  11. Семенова, С. Н. Светлана Семенова: «Когда дома хорошо, можешь и на работе выкладываться» : [беседа с директором лицея № 1 им. А. С. Пушкина г. Бреста] / Светлана Семенова ; беседовала Елена Гармель // Заря. 2010. 20 марта.
  12. Грышкевіч, С. У навуку без прынукі ідуць брэсцкія ліцэісты : [работа ліцэя № 1 імя А. С. Пушкіна г. Брэста] / Сяргей Грышкевіч // Настаўніцкая газета. 2007. 11 кастрычнiка. С. 12.
  13. Свинтилова, Н.«Воображаю день счастливый, когда средь вас возник лицей» : [о праздновании 15-летия лицея№ 1 им. А. С. Пушкина] / Наталья Свинтилова // Вечерний Брест. 2005. 21 октября. С. 3.
  14. Свинтилова, Н. Под сенью дружных муз : лицей отмечает свое 10-летие : [о лицее № 1 им. А. С. Пушкина] / Наталья Свинтилова, Татьяна Корнелюк // Вечерний Брест. 2000. 6 сентября.
  15. Шеламова, Т. Десятый выпуск лицея ушел в открытое плавание : [о лицее № 1 им. А. С. Пушкина] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2000. 24 июня.
  16. Головницкая, Н. Элитарный? Только для талантов! : [о создании вБресте общеобразовательного лицея рассказала его директор С. Н. Семёнова] / Н. Головницкая // Заря. 1990. 4 августа.

 

 

 

 

 

 

 

Чытаць 1030 разоў