Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 14 Ліпень 2020 08:51

31 жніўня 2020 г. — 60 гадоў з часу заснавання ААТ «Кобрынскі інструментальны завод «СІТАМА» (Кобрын; 1960)

Гісторыя стварэння Кобрынскага інструментальнага завода пачынаецца з 1924 г., калі на ўскраіне горада, у тым месцы, дзе зараз размешчаны вялікія карпусы сучаснага прамысловага прадпрыемства, былі закладзеныя піларама і млын, якія прыводзіліся ў рух ад паравой машыны магутнасцю 100 конскіх сіл. У 1928–1930 гг. былі ўстаноўленыя гонтарэзны, стругальны станкі і яшчэ адна піларама.

 

У 1940 г. прадпрыемства, якое да прыходу Савецкай улады з’яўлялася прыватнай уласнасцю польскага прадпрымальніка, было нацыяналізавана і атрымала назву лесапільнага завода імя С. М. Кірава. Першым дырэктарам завода быў М. І. Верхавец.

У гады Вялікай Айчыннай вайны завод быў разбураны, пасля Перамогі пачалося яго аднаўленне. З 1946 па 1950 г. пабудаваны кузня, ліцейны цэх і механічная майстэрня. Асноўным прызначэннем прадпрыемства стаў выраб запасных частак і абсталявання для іншых прамысловых прадпрыемстваў.

31 жніўня 1960 г. урадам Беларускай ССР прынята рашэнне аб пачатку будаўніцтва ў г. Кобрыне інструментальнага завода на базе металаапрацоўчага цэха райпрамкамбіната.

Новы этап у развіцці завода прыйшоўся на 1961 г., калі металаапрацоўчую вытворчасць перадалі Міністэрству станкабудаўнічай прамысловасці. У 1964 г. згодна з зацверджаным праектам было закончана будаўніцтва корпуса, у якім размясцілася вытворчасць слясарна-мантажнага інструменту. Прадпрыемства спецыялізавалася на выпуску шырокага асартыменту слясарна-мантажнага інструменту і тэхналагічнага абсталявання. Асноўная прадукцыя: ключы гаечныя двухбаковыя, малаткі, зубілы, станкі нажовачныя ручныя, шнэкі, такарна-трубарэзныя станкі ТВ-16, дрэваапрацоўчыя станкі.

Праз два гады ўступіў у эксплуатацыю галоўны корпус з сучаснымі механічным, кавальска-прэсавым, тэрмагальванічным і рамонтна-механічным цэхамі.З кожным годам расло прафесійнае майстэрства працоўных, штат інжынерна-тэхнічных работнікаў папаўняўся выпускнікамі ВНУ Магілёва, Мінска, Масквы.

У 1968 г. заводу перададзены на правах філіяла вытворчы ўчастак у г. Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Кобрынскае прадпрыемства было ператворана ў інструментальнае вытворчае аб’яднанне. Завод асвойваў усё новыя і новыя віды вырабаў, нарошчваючы аб’ёмы вытворчасці, і да 1971 г. больш як удвая перакрыў свае праектныя магутнасці.

У 1978 г. у вытворчых цэхах аб’яднання налічвалася 682 металарэжучыя станкі, 202 адзінкі кавальска-прэсавага абсталявання, 22 паточна-механізаваныя і адна аўтаматычная лініі.

З 16 студзеня 1984 г. на працягу сямнаццаці гадоў завод паспяхова ўзначальваў Іван Лукіч Лупіш. Прадпрыемства расло і развівалася. Былі пабудаваныя нарыхтоўчы, механічны, інструментальны і пакавальны цэхі, рэканструяваныя складскія памяшканні, пераабсталяваны ліцейны ўчастак, на тэрыторыі пакладзены асфальт, уладкавана ліўневая каналізацыя, з’явілася аўтамабільная стаянка.

Завод, на якім былі заняты 1878 чалавек, працаваў у тры змены, асвойваў новыя віды вырабаў, нарошчваў аб’ёмы вытворчасці. Зробленыя ў Кобрыне ключы, малаткі, адвёрткі, нажніцы для рэзання металу, таўры, клупы, нажоўкі, дзясяткі мадыфікацый набораў прылад пастаўляліся не толькі ва ўсе рэспублікі СССР і краіны сацыялістычнага лагера, але ў 18 краін капіталістычнага свету. Каля трэці вырабаў прадпрыемства было адзначана дзяржаўным Знакам якасці.

З 1986 г. завод у складзе Беларускага інструментальнага вытворчага аб’яднання. У 1987 г. Кобрынскаму інструментальнаму заводу была прысуджана Міжнародная дыяментавая зорка як прызнанне яго высокіх прафесійных дасягненняў, вынікам якіх з’яўляецца выдатная якасць прадукцыі.

У 1993 г. зарэгістраваны новы таварны знак — дзве сімвалічныя галоўкі ражковага ключа злучаліся ў выглядзе лацінскай літары «S», што адпавядала слоўнікаваму лагатыпу знака «SITOMO», пачатковым літарам ад слоў, якія вызначаюць спецыялізацыю прадпрыемства («СИТОМО» — [СИ] слесарный инструмент, [ТО] технологическая оснастка, [МО] металлообработка).

З 1996 г. назва прадпрыемства: рэспубліканскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства «Кобрынскі інструментальны завод СІТАМА». У наменклатуру вырабаў увесь час уносяцца папраўкі, якія арыентуюцца на спажывецкі попыт. У 2002 г. завадская сістэма якасці сертыфікавана, у 2010 г. пацверджана на адпаведнасць патрабаванням СТБ ИСО 9001-2009.

Завод меў статус прадпрыемства саюзнага значэння, яго прадукцыя была вельмі запатрабаваная на тэрыторыі ўсяго Савецкага Саюза. З развалам СССР рынкі збыту былі згублены, калектыў паменшыўся ў чатыры разы. Адсутнасць адваротных сродкаў і частая змена кіраўніцтва пагражалі прадпрыемству банкруцтвам.

Новы віток свайго развіцця завод атрымаў, калі ў лютым 2011 г. быў узяты пад апеку ДА «Белвтормет», і паралельна ўвайшоў у склад холдынга «Беларуская металургічная кампанія». 4 мая 2011 г. «СІТАМА» ўзначаліў вопытны і дальнабачны кіраўнік Аляксандр Васільевіч Дзямідовіч, які шмат зрабіў для выйсця прадпрыемства з крызісу. Завод упершыню за дзесяць гадоў змог выйсці на чысты прыбытак.

ААТ «Кобрынскі інструментальны завод „СІТАМА“» — адзіны спецыялізаваны завод у Рэспубліцы Беларусь па выпуску прафесійнай слясарна-мантажнай прылады. У цяперашні час завод вырабляе больш за 140 найменняў ручной прылады, прызначанай для абслугоўвання любых тыпаў транспарту і абсталявання, дзясяткі мадыфікацый набораў, якія неабходны як у прамысловасці, так і ў быце. Пры стварэнні новых распрацовак на заводзе выкарыстоўваецца сістэма аўтаматызаванага праектавання. «СІТАМА» паспяхова экспартуе прадукцыю ў Расію, Украіну, Казахстан. На прадпрыемстве склаўся калектыў сапраўдных прафесіяналаў і патрыётаў сваёй справы.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Кобрынскі інструментальны завод «СІТАМА» // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 8. С. 370.
  2. Кобринский инструментальный завод «СИТОМО» / О. Н. Ковальчук // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 471.
  3. Кобринский инструментальный завод «СИТОМО» // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2007. Т. 4. С. 100.
  4. Кобрынскі інструментальны завод // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1979. Т. 2. С. 348.
  5. Кобринский инструментальный завод // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1979. Т. 2. С. 285.
  6. Инструментальный завод. Кобрин : буклет. – Минск : Полымя, 1987.
  7. Кобринский инструментальный завод / Министерство станкостроительной и инструментальной промышленности СССР. – Минск : Полымя, 1989. – 13 с.
  8. Предприятия Кобринского региона. РУПП «Кобринский инструментальный завод СИТОМО» // Инвестиционные возможности Брестской области. Кобринский район. Брест, 2004. С. 16.
  9. Рэспубліканскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства «Кобрынскі інструментальны завод» // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 410.
  10. Региональные проблемы развития инфраструктуры и межотраслевых производств. – Минск : Наука и техника, 1985. – Из содерж.: Кобринский инструментальный завод. С. 196.
  11. Белорусское Полесье : проблемы развития и размещения производительных сил. – Минск : БГУ, 1983.Из содерж.: Кобринский инструментальный завод. С. 69.
  12. Кобринский инструментальный завод // Машиностроительные предприятия Белорусской ССР : библиографический указатель книг, журнальных и газетных статей за 1944–1966 гг. Минск, 1966. С. 185.
  13. Козловская, А. Е. Рост материального благосостояния рабочего класса БССР, 1946–1970 / А. Е. Козловская. – Минск : Наука и техника, 1987. – 197 с. – Из содерж.: Кобринский инструментальный завод. С. 131.
  14. Сидор, С. И. Белорусская ССР в десятой пятилетке / С. И. Сидор. – Минск : Народная асвета, 1977. – 48 с. – Из содерж.: Кобринский инструментальный завод. С. 40.
  15. Фирмы и предприятия города Кобрина. Государственные промышленные предприятия. Кобринский инструментальный завод «СИТОМО» // Кобрин : информационно-хозяйственный справочник. Miẹdzyrzec Podlaski, 1999. С. 45–46.
  16. «СІТАМА»: час змяняецца — якасць застаецца : бібліяграфічны паказальнік да 60-годдзя з часу заснавання ААТ «Кобрынскі інструментальны завод „СІТАМА“» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. Святлана Курачук. – Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2020. – 34 с. – (З гісторыі прадпрыемстваў горада).
  17. 60 гадоў з часу заснавання адкрытага акцыянернага таварыства «КІЗ СІТАМА» (1960) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2018. С. 157.
  18. Елизарова, Ж. Во имя родного предприятия / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2019. 27 лістапада. С. 5 : фот.
  19. Савчук, М. Иван Лупиш: «Мы все годы сражались за завод» : [17 лет успешно возглавлял Кобринский инструментальный завод И. Л. Лупиш] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2019. 6 ноября (№ 45). С. 2–3 : фот.
  20. Бакун, Е. Когда в душе живут воспоминания : [«СИТОМО»: время и люди] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2018. 29 верасня. С. 4.
  21. Белов, Д. Новая продукция от «Ситомо» : [завод представляет новинку набор инструмента для технического обслуживания и ремонта транспортных средств] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2017. 22 лістапада. С. 3.
  22. Жук, Е. Новинка от «Ситомо» / Елена Жук // Вечерний Брест. 2017. 10 ноября. С. 7.
  23. Пальто, К. Признали лучшими : [на XXI оптовой выставке-ярмарке товаров народного потребления «Культбытхозтовары» ОАО «Кобринский инструментальный завод СИТОМО» признали лучшим за профессионализм в работе с посетителями] / Ксения Пальто // Кобрынскі веснік. 2017. 28 кастрычніка. С. 3.
  24. Дубина, Л. Освоили новое производство / Людмила Дубина // Кобрынскі веснік. 2016. 13 лютага. С. 3.
  25. Бондарчук, Т Времена меняются качество остаётся : [«СИТОМО» отмечает свой юбилей 55 лет со дня образования] / Татьяна Бондарчук // Металлург : газета со стальным характером. 2015. 10 декабря.
  26. Нижник, Н. Снижаются затраты : [о программе по энергосбережению на ОАО «Кобринский инструментальный завод СИТОМО» ] / Наталья Нижник // Кобрынскі веснік. 2015. 18 лістапада. С. 3.
  27. Федаровіч, І. Завадчане канкурэнцыі не баяцца / Ігар Федаровіч ; фота І. Сідарука // Кобрынскi веснiк. 2013. 28 верасня. С. 2.
  28. Новая продукция «Ситомо» // Кобрынскі веснік. 2013. 17 жніўня. С. 2.
  29. Мельнік, Р. Расіяне задаволеныя якасцю «Сітама» / Раман Мельнік // Кобрынскі веснік. 2013. 10 красавіка. С. 1.
  30. Тоболич, А. «СИТОМО»: главное подобрать нужный ключ / Адам Тоболич ; фото Валерия Короля // Заря. 2012. 1 декабря. C. 5.
  31. Орлова, И. СИТОМО это знак качества / Ирина Орлова // Народная газета. 2012. 10 студзеня. C. 7.
  32. Дземідовіч, А. Пераўзбраенне з упэўненым вектарам у будучыню / Аляксандр Дземідовіч ; [гутарыў] Ігар Федаровіч // Кобрынскi веснiк. 2011. 22 кастрычніка. C. 2.
  33. Жук, Е. «Ситомо» вышел на прибыль / Елена Жук // Вечерний Брест. 2011. 5 августа. C. 2.
  34. Сергеев, И. Шанс для «Ситомо» : [на Кобринском инструментальном заводе идёт модернизация] / И. Сергеев // Заря. 2011. 4 августа. C. 2.
  35. Михалкевич, И. Жизнь бьют ключом / Иван Михалкевич // Национальная экономическая газета. 2009. 26 мая. C. 3.
  36. Пянко, А. Рыночный вектор «Ситомо» : [инструментальный завод на российском рынке] / Алексей Пянко // Кобрынскi веснiк. 2007. 31 сакавіка. C. 1.
  37. Пянко, А. Новый бизнес-план «СИТОМО» / А. Пянко // Кобрынскі веснік. 2006. 8 красавіка. С. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 915 разоў