Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 09 Верасень 2020 12:23

2020 г. — 140 гадоў з часу адкрыцця ЗАТ «Холдынгавая кампанія „Пінскдрэў“», створанага на базе фанернай фабрыкі акцыянернага таварыства братоў Лур’е (Пінск; 1880)

Аднаму з буйнейшых дрэваапрацоўчых холдынгаў у сучаснай Еўропе — беларускай кампаніі «Пінскдрэў»  — пачатак паклалі аўстра-венгерскія капіталісты браты Ліпа і Аляксандр Лур’е ў 1880 г. Ля вытокаў «Пінскдрэва» была фабрыка шавецкіх шпілек і фанерных скрынь братоў Лур’е ў г. Пінску, на якой у 1900 г. працавалі 566 чалавек.

 

Затым у Пінску з’явілася запалкавая фабрыка, якую заснаваў аўстра-венгерскі капіталіст Луі Гершман. У 1897 г. яго фабрыка сур’ёзна пацярпела падчас пажару. У тым жа годзе яе набыў аўстра-венгерскі прадпрымальнік І. А. Гальперын. Новы ўладальнік аднавіў фабрыку і значна пашырыў вытворчасць. У 1904 г. было арганізавана акцыянернае таварыства запалкавых фабрык з цэнтрам у Пінску, якое падпарадкавала сабе і кантралявала ўсю вытворчасць запалак у Беларусі і Польшчы.

У 1923 г. у маёнтку Альбрэхтава (тэрыторыя цяперашняй фабрыкі мяккай мэблі) быў пабудаваны лесапільны завод, а ў 1930 г. у в. Гарадзішча Пінскага павета адкрыта фанерная фабрыка, якая належала польскаму капіталісту Н. Цукеру.

Пасля ўсталявання Савецкай улады (1939) усе дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы Піншчыны былі нацыяналізаваны. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны наступілі цяжкія гады для фабрык. У ходзе вайны ад фабрык і заводаў засталіся толькі руіны. Пасля вызвалення Пінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 г.фанерная фабрыка была далучана да запалкавага завода, пачалося іх адраджэнне.У сярэдзіне 1950-х гг. прадпрыемства стала называцца мэблевай фабрыкай імя 25 гадоў Кастрычніка.

На гэтым этапе станаўлення пінскае прадпрыемства стала актыўна мадэрнізавацца. Кола вырабленай прадукцыі стала пашырацца, а каналы продажаў раскінуліся па ўсім Савецкім Саюзе. У 1958 г. мэблевую прадукцыю пінскіх майстроў убачылі наведвальнікі Сусветнай выставы ў Бруселі.

1971 г. адзначыўся ўтварэннем Пінскага дрэваапрацоўчага абяднання «Пінскдрэў» на базе дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў і мэблевай фабрыкі. У 1991 г.абяднанне «Пінскдрэў» пераарыентавалася на арэндную форму гаспадарання, а яшчэ праз год прадпрыемства выкупіла маёмасць і стварыла калектыўнае абяднанне «Пінскдрэў».

У сярэдзіне 1990-х гг. адбылася рэструктурызацыя абяднання, у якое ўвайшлі: Пінскі леспрамгас, завод драўняна-стружкавых пліт, фанерны завод, завод габляванай мэблі і шпоны, запалкавая фабрыка, транспартна-эксплуатацыйная кампанія, энергатэхнічнае кіраванне, будаўніча-мантажнае і рамонтна-мантажнае кіраванне, упраўленне грамадскага харчавання і рознічнага гандлю. Праз год у Брэсце было створана вытворчае ўнітарнае прадпрыемства«Пінск-Еўра-мэбля», а потым у Пінску фабрыка па вырабе сталоў. У 1997 г. змяніўся таварны знак прадпрыемства, на якім раней была намалявана запаленая запалка.

У 2000 г. калектыўнае абяднанне «Пінскдрэў» пераўтварылася ў закрытае акцыянернае таварыства «Пінскдрэў». У красавіку 2008 г. прадпрыемства было пераўтворана ў закрытае акцыянернае таварыства «Холдынгавая кампаніяПінскдрэў“». У 2010 г. прадпрыемства стала вырабляць матрацы, наладзіла працэс вырабу вокнаў, якое пасля набыло адкрытае акцыянернае таварыства «Віцебскшкло».

Кампанія «Пінскдрэў» выпускае мяккую і корпусную мэблю, усяго больш за 2000 найменняў, а таксама фанеру, шпону і іншую прадукцыю. У структуру кампаніі ўваходзяць два лясгасы, лесазавод, два сумесныя прадпрыемствы (СП) па вытворчасці мяккай мэблі, СП па вытворчасці клеенай фанеры, шэсць фабрык корпуснай мэблі, СП па вытворчасці драўняна-стружкавых пліт і ламінаваных драўняна-стружкавых пліт, завод габляванай шпоны і запалкавая фабрыка.

У 1985–2010 гг. кіраўніком «Пінскдрэва» быў Ларан Сцяпанавіч Арыніч. У 2005 г. да 125-годдзя прадпрыемства быў адкрыты музей гісторыі ЗАТ «Пінскдрэў». 25 кастрычніка 2010 г. у цэху па вытворчасці драўняна-стружкавых пліт адбыўся выбух і пажар, якія сталі прычынай гібелі 14 чалавек. З 2011 г. холдынгам кіруе генеральны дырэктар Аляксандр Канстанцінавіч Суднік. 27 снежня 2019 г. фабрыка па вытворчасці запалак «Пінскдрэў-Вулкан» была ліквідавана.

Гандлёвая сетка кампаніі «Пінскдрэў» прадстаўлена 600 фірмовымі секцыямі ў крамах і гандлёвых цэнтрах, 26 фірмовымі крамамі. Пастаўкі ідуць больш чым у 130 краін ва ўсім свеце. Філіялы кампаніі дзейнічаюць у Расіі, ва Украіне, у Казахстане і іншых краінах.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкай. Гарачова А. Н., гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. «Пінскдрэў» / М. А. Галавешкін // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 12. С. 368.
  2. «Пинскдрев» / Д. Н. Кирикович // Регионы Беларуси : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 214.
  3. «Пинскдрев» / Л. С. Аринич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2008. Т. 6. С. 66.
  4. Простая спичка и изысканная мебель имеют пинскую марку : коллективное объединение «Пинскдрев» // Пинск : путеводитель по столице Полесья / сост. В. Макавчук. Пинск, 1993. С. 248–255.
  5. Пинскдрев, 18802010 : флагман отрасли / [составители: М. П. Ковба и др.].  Брест : Брестская типография, 2010. 245 с. : ил.
  6. ЗАО «Холдинговая компания «Пинскдрев» : каталог продукции деревообработки. – Пинск : [б. и.], 2010. – 70 с. : ил.
  7. Каталог мягкой и корпусной мебели «Пинскдрев», 2009. – Пинск : [б. и.], 2009. – 157 с. : ил.
  8. «Пинскдрев» 125 лет. 18802005 гг. Славные страницы истории / [составители: М. П. Ковба и др. ; под редакцией А. А. Барташевича]. – Минск : ИраСофтАнт, 2005.  192 с. : ил.
  9. ЗАО «Пинскдрев» : каталог мягкой мебели. Пинск : [б. и.], 2004. 31 с. : ил.
  10. 100 лет Пинской спичечной фабрике. Коллективное объединение «Пинскдрев» / [составитель М. Л. Савченко ; ответственный за выпуск М. Г. Головешкин]. – Пинск : Пинская городская типография, 1992. – 24 с. : ил.
  11. Терлецкая, А. Как возвращался к жизни «Пинскдрев» : [о восстановлении предприятия в послевоенный период] / Ася Терлецкая // Полесская правда. Пінск, 2020. 8 мая. С. 10 : фот.
  12. Трушко, Н. Славные работники «Пинскдрева» : [орден Ленина получили четыре работника предприятия] / Николай Трушко, Ася Терлецкая // Полесская правда. Пинск, 2020. 25 апреля. С. 5 : фот.
  13. Терлецкая, А. Комфорт и качество на новых площадях : [цех по раскрою ткани и искусственной кожи, склад тканей] / Ася Терлецкая // Полесская правда. Пинск, 2020. 28 марта. С. 4 : фот.
  14. Ильенков, В. Будет пинский поролон : [в Пинске открывается предприятие по производству эластичного пенополиуретана] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2020. 11 лютага. С. 2 : фот.
  15. «Спичка»... погасла : [ЗАО «Холдинговая компания «Пинскдрев» наладит производство корпусной мебели на площадях реструктуризованной спичечной фабрики/ подготовил Юрий Сергеев // Полесская правда. Пинск, 2019. 11 января. С. 2.
  16. Терлецкая, А. Новые производственные площадки «Пинскдрев» / Ася Терлецкая ; фото Вячеслава Ильенкова // Пінскі веснік. 2018. 14 верасня. С. 1–2.
  17. Сергеев, И. Обставляем гостиную / Иван Сергеев // Заря. 2018. 4 августа. С. 2.
  18. Терлецкая, А. Путь длиною в 60 лет : [ветеранской организации ЗАО «Холдинговая компания „Пинскдрев“» исполнилось 60 лет] / Ася Терлецкая // Пінскі веснік. 2017. 24 лістапада. С. 3.
  19. Терлецкая, А. «Всегда стараюсь помочь людям...» : [о директоре по работе с персоналом ЗАО «Холдинговая компания „Пинскдрев“» Н. Н. Трушко/ Ася Терлецкая // Пінскі веснік. 2017. 15 верасня. С. 3.
  20. Терлецкая, А. Качественная не только мебель : [о базе отдыха на озере Завишье предприятия «Пинскдрев»] / Ася Терлецкая // Пінскі веснік. 2017. 4 жніўня. С. 9.
  21. Милевская, Н. Правительственная награда : [гендиректору ЗАО «Холдинговая компания Пинскдрев» А. К. Суднику вручили Почётную грамоту Совета Министров Республики Беларусь] / Наталья Милевская // Полесская правда. Пинск, 2017. 14 июня. С. 1–2.
  22. Гришковец, В. Новые горизонты «Пинскдрева» / Валерий Гришковец ; фото Вячеслава Ильенкова // Заря. 2017. 13 июня. С. 1.
  23. Сергеев, И. Народная марка : [«Народную марку» подтвердил ЗАО «Холдинговая компания „Пинскдрев“»] / Иван Сергеев // Заря. 2016. 13 декабря. С. 2.
  24. Аринич, Л. Лоран Аринич, экс-директор ЗАО «ХК „Пинскдрев“»: «Может быть, наверху и решат, что пора от меня отвязаться» / Лоран Аринич ; [беседовал] Александр Седнев // Вечерний Брест. 2016. 26 октября. С. 1, 5.
  25. Ильенков, В. Открытые горизонты «Пинскдрева» / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2016. 16 верасня. С. 2.
  26. Бренько, О. Г. Лидируя в области, равняться на лидеров Запада и Востока : [интервью с директором по экономике и финансам ЗАО «Холдинговая компания „Пинскдрев“»] / О. Г. Бренько ; интервью взял Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2016. 26 ліпеня. С. 1–2.
  27. Волков, С. «Меблируем» Москву : [компания «Пинскдрев» открыла «Дом белорусской мебели» в Москве] / Сергей Волков // Заря. 2016. 23 июня. С. 2.
  28. Лукаш, В. Т. Результаты внедрения рациональных режимов пиления при раскрое ламинированных древесно-стружечных плит в ЗАО «Холдинговая компания Пинскдрев» / Валерий Тадеушевич Лукаш // Труды БГТУ. 2016. № 2. С. 285–288.
  29. Куницкий, П. Жизнь после взрыва : [к 5-летию трагедии на заводе компании «Пинскдрев»] / Павел Куницкий // Вечерний Брест. 2015. 23 октября. С. 3.
  30. Ильенков, В. Мебель как искусство / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2015. 18 верасня. С. 2 : фот.
  31. История Пинской спичечной фабрики // Варяг-пресс. Пинск, 2015. 13 марта (№ 11). С. 5.
  32. «Пинскдрев»: новые технологии, новый дизайн, новый фирменный стиль // Пінскі веснік. 2013. 4 кастрычніка. С. 6.
  33. Павловский, Б. Лоран Аринич, генеральный директор ЗАО «Холдинговая компания „Пинскдрев“»: «Я не шляхтич и не олигарх» / Б. Павловский // Вечерний Брест. 2010. 22 января. С. 5.
  34. Аринич, Л. «Железные» правила деревообработчиков / Лоран Аринич // Директор. 2009. № 10. C. 48–49.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 794 разоў