Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 21 Кастрычнік 2020 09:48

1 чэрвеня 2020 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Аляксея Васільевіча Кузьміча (1945–2013), жывапісца, аўтара ўнікальнай калекцыі карцін з выявамі мадоннаў

Аляксей Васільевіч Кузьміч нарадзіўся 1 чэрвеня 1945 г. у вёсцы Махро Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька пасля вяртання з фронту неўзабаве памёр. Маці, Аляксандра Максімаўна, выхоўвала семярых дзяцей адна. Аляксей рана пачаў маляваць. На фарміраванне асобы мастака аказалі ўплыў блізкія людзі — родныя сёстры, стрыечны брат Сцяпан, самабытны мастак, а таксама выкладчык малявання ў мясцовай школе Анатоль Паўлавіч Рубановіч.

 

Пасля дзевяці класаў Аляксей Кузьміч з’язджае ў Краснаярск, дзе мастацкае вучылішча імя В. І. Сурыкава, бліскучая карцінная галерэя рускага жывапісца. Побач з вучылішчам — мастацкая школа імя В. І. Сурыкава, куды і паступіў. У 1964 г. быў прызваны ў Савецкую армію, служыў у Краснаярскім краі. Па абавязках займаўся таксама выкананнем мастацка-афарміцельскіх работ.

У 1968 г. Аляксей Кузьміч прыехаў у Мінск з намерам паступаць у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Спазніўшыся да моманту падачы дакументаў, уладкаваўся працаваць на Мінскі падшыпнікавы завод. Даведаўшыся пра існаванне ў Палацы культуры завода студыі выяўленчага мастацтва, паказаў свае малюнкі выкладчыку студыі Анатолю Бараноўскаму, які высока ацаніў яго здольнасці. Пасля года заняткаў з АБараноўскім, Аляксей Кузьміч паступіў у тэатральна-мастацкі інстытут і паспяхова скончыў яго ў 1975 г. Выкладчыкамі яго былі вядомыя беларускія мастакі — Барыс Аракчэеў, Натан Воранаў, Пётр Крахалёў. Таленавітаму выпускніку прапанавалі застацца выкладаць у інстытуце, але праз нейкі часён сышоў з інстытута і цалкам заняўся творчасцю.

Першыя творчыя досведы Аляксея Кузьміча характарызуюцца прыхільнасцю да партрэта, тэматычнай карціны. Ён пісаў навакольны свет, людзей: «У вокны» (1974), «Нядзельны дзень» (1976), «Дзяўчына і кветкі» (1976), «У майстэрні мастака» (1977). Далей мастак пераключыўся ў сваім жывапісе на праблемы больш філасофскага плана — аб сэнсе прысутнасці чалавека на Зямлі, пра маральны абавязак, аб прызначэнні жанчыны-маці (Мадонны), аб духоўнай ролі славянскіх народаў у эвалюцыі ўсяго чалавецтва. Разважаў пра праблемы духоўнага ўдасканалення чалавека, аб барацьбе дабра і зла.

Галоўнай гераіняй жывапісу Аляксея Кузьміча заўсёды была Жанчына. Сам мастак характарызаваў сваё крэда наступным дэвізам: «Хто любіць жанчыну, хто любіць свет, хто піша жанчыну, таму дапамагае Бог». Аляксей Васільевіч увайшоў у гісторыю мастацтва са сваім цыклам карцін «Мадонны, якія плачуць», упершыню ў сусветным жывапісе адлюстраваўшы Мадонну са слязамі на вачах. Ён стаў вядомы як аўтар унікальнай калекцыі жывапісных палотнаў з вобразам Мадонны, праз якія ўвасобіў ідэалы дабра, чысціні і прыгажосці, сімвалы жыцця і адраджэння славянскай духоўнасці.

Аляксей Васільевіч быў чалавекам прамым, шчырым, адкрытым. У яго майстэрні ў Троіцкім прадмесці, дзе панавала асобая атмасфера, бывалі мастакі і паэты, пісьменнікі і рэжысёры, артысты, спевакі, кампазітары, палітыкі: Алесь Адамовіч, Віктар Тураў, Міхаіл Пташук, Ігар Дабралюбаў, Мікалай Яроменка, Віктар Вуячыч, Уладзімір Гасцюхін, Юрый Ялхоў, Мікалай Бурляеў, Станіслаў Гаварухін, Аляксандр Міхайлаў, Арыстарх Ліванаў, Юрый Лужкоў, Алег Газманаў… Сябар сям’і  пісьменнік Уладзімір Ліпскі. Майстэрню неаднаразова наведвалі міністры, паслы, дэпутаты, школьнікі і сувораўцы, студэнты і выкладчыкі.

Апошняя персанальная выстава мастака «Святланосны лік Мадон» адбылася ў мінскай галерэі М. Савіцкага. Аляксей Васільевіч Кузьміч памёр 31 кастрычніка 2013 г., у апошні дзень работы выставы. Пахаваны на Усходніх (Маскоўскіх) могiлках г. Мінска.

Беларускі жывапісец пакінуў нам вялікую калекцыю карцін з выявамі мадоннаў, якую ён ствараў на працягу трыццаці гадоў. Сярод іх вядомыя цыклы: «Залатыя Мадонны», «Сярэбраныя Мадонны», «Плачучыя Мадонны», «Мадонны, якія сышлі з нябёсаў», «Палаючая Русь» і інш.

Творы майстра захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Нацыянальным гістарычным музеі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Музеі гісторыі горада Мінска, Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, музейным комплексе Напалеона Орды (Іванаўскі раён), фондах Беларускага саюза мастакоў, а таксама музеях Расіі, Эстоніі, Італіі, ЗША. Аляксей Кузьміч уключаны ў 100-томную нямецкую энцыклапедыю «Мастакі ўсіх часоў і народаў». Пра творцу зняты шэраг фільмаў, свае вершы яму прысвяцілі А. Скарынкін, Л. Екель, А. Лойка. Імем беларускага мастака Аляксея Кузьміча названа адна з Галактык.

Зрэшты, «дзіва» таленавітага ўраджэнца в. Махро можна акрэсліць і так: «Тым пацвярджаецца, што мастак Кузьміч Аляксей Васільевіч (Рэспубліка Беларусь) за 30 гадоў творчасці напісаў 700 (семсот) жывапісных палотнаў з вобразам Мадонны, што з’яўляецца сусветным рэкордам». Такі дыплом атрымаў напрыканцы 2014 г. сын мастака Аляксей Кузьміч-малодшы ад Кнігі рэкордаў Расіі, краін СНД і Балтыі «Диво».

1 чэрвеня 2014 г. у в. Махро, на малой радзіме Аляксея Кузьміча, адкрылася карцінная галерэя.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава. Пай Вольга Васильеўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Кузьміч Аляксей Васільевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 8. С. 564–565.
  2. Кузьміч Аляксей Васільевіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. Мінск, 2013. Т. 4. С. 617–618.
  3. Кузьмич Алексей Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в[7] т. Минск, 2007. Т. 4. С. 338.
  4. Кузьміч Аляксей Васільевіч // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 518–521.
  5. 100 достопримечательностей Брестчины [Изоматериал] = 100 places to discover in the Brest region : [фотоальбом] / составители: Н. Васюк [и др.]. – 2-е изд. – Брест : РИА «Вечерний Брест», 2019. – 64 с. : фот.
  6. Алексей Кузьмич. Творец возвышенных Мадонн : эссе, воспоминания, публикации, откровения / [составитель А. А. Кузьмич]. – Минск : Мастацкая літаратура, 2015. – 238 с. : ил.
  7. Кузьміч, А. Храм Мадонны : жывапіс : альбом / Аляксей Кузьміч ; [уступ. арт. У. Ліпскага]. – Мінск : Юніпак, 2005. – 80 с. : іл.
  8. Сабіна, П. Аляксей Кузьміч = Алексей Кузьмич : альбом / Пятро Сабіна. – Мінск : Беларусь,1995. – 159 с. : іл.
  9. Алякей Кузьміч : каталог выстаўкі твораў мастака : жывапіс / падрыхт. Л. Ф. Салавей. – Мінск, 1992. – 48 с. : іл.
  10. Курков, И. Н. Мастер и мадонны / И. Н. Курков // Брестчина: легенды, события, люди / И. Н. Курков. Минск, 2005. С. 262.
  11. Аскера, В. Вандроўка па Янаўскім краі / В. Аскера // ЛіМ. 2018. 31 жніўня. С. 5.
  12. Мінкевіч, Л. Гастролі беларускіх Мадоннаў : [выстаўка работ А. Кузьміча ў Даўгапілсе] / Л. Мінкевіч // Народная газета. 2017. 11 жніўня. С. 29.
  13. Гетман, Н. Тысяча і адна Мадонна Аляксея Кузьміча : [размова з сынам А. Кузьміча Аляксеем Кузьмічом-малодшым] / Н. Гетман // Заря. 2017. 1 чэрвеня. С. 19.
  14. Аскера, В. Еднасць / Вікторыя Аскера // ЛіМ. 2017. 21 красавіка. С. 12.
  15. Соломка, И. Творец возвышенных Мадонн : [презентация книги «Алексей Кузьмич. Творец возвышенных Мадонн»] / И. Соломка // Чырвоная звязда. Іванава, 2016. 29 красавіка. С. 2.
  16. Завадская, И. Мир входящим : [воспоминания Алексея Кузьмича-младшего об отце, известном художнике] / И. Завадская // Советская Беларусь. 2016. 23 января. С. 16.
  17. Сянкевіч, М. На мяжы зямнога і нябеснага / Мікола Сянкевіч // Народная трыбуна. 2015. 12 чэрвеня (№ 24). С. 4.
  18. Липский, В. Окрылённый Мадоннами / Владимир Липский. Отец, пред тобой преклоняюсь… / Алексей Кузьмич. Алексей, Алёшенька… / Инесса Кузьмич : [к 70-летию со дня рождения А. В. Кузьмича] // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 29 мая. С. 7.
  19. Люковіч, Т. Жыццё ўсё дамалюе… : [да 70-годдзя з дня нараджэння А. Кузьміча] / Тамара Люковіч // ЛіМ. 2015. 29 мая (№ 21). С. 13.
  20. Котковец, А. Галактика имени Кузьмича / Алла Котковец // Заря. 2015. 17 марта. С. 5.
  21. Борисова, Т. Певец тысячи Мадонн / Татьяна Борисова // Народная газета. 2015. 5 марта.
  22. Бунта, Т. Інэса Кузьміч: «Мы з мужам былі блізкія душы…» : [пра творчасць мастака А. Кузьміча; аб адкрыцці карціннай галерэі ў в. Махро] / Тамара Бунта // Звязда. 2015. 22 студзеня. С. 4.
  23. Рагін, Я. Сам-насам з Мадоннай : [галерэя А. Кузьміча ў в. Махро] / Яўген Рагін // Культура. 2014. 29 сакавіка – 4 красавіка (№ 13). С. 12.
  24. Котковец, А. «Я вернулся домой» : [открытие галереи А. Кузьмича в Ивановском районе] / Алла Котковец // Заря. 2014. 3 июня. С. 5.
  25. Фатыхава, Г. Мадонны для землякоў Кузьміча / Галія Фатыхава // ЛіМ. 2014. 11 ліпеня (№ 27). С. 13.
  26. Федарук, М. Яго Мадонны — святло нябёсаў : [аб адкрыцці мастацкай галерэі А. Кузьміча ў в. Махро] / Марыя Федарук // Народная трыбуна. 2014. 18 ліпеня (№ 29). С. 10.
  27. Лысенко, З. Свет его души — в его полотнах / Зоя Лысенко // Нёман. 2014. № 10. С. 190–196.
  28. Ліпскі, У. Жыццё пасля жыцця / Уладзімір Ліпскі // Чырвоная звязда. Іванава, 2014. 31 кастрычніка. С. 7 ; 28 лістапада. С. 5 ; 19 снежня. С. 6.
  29. Фатыхава, Г. Святланосныя Мадонны / Галія Фатыхава // ЛіМ. 2013. 26 ліпеня (№ 29). С. 1, 13.
  30. Гармель, Е. Светоносный лик Мадонн : [выставка А. Кузьмича в Художественном музее Бреста] / Елена Гармель // Заря. 2013. 8 октября. С. 5.
  31. Ліпскі, У. Рафаэль беларускай зямлі : памяці мастака Аляксея Кузьміча / Уладзімір Ліпскі // Звязда. 2013. 21 лістапада. С. 9.
  32. Бунто, Т. И плачут Мадонны / Т. Бунто // Алеся. 2013. № 11. С. 3641.
  33. Фатыхова, Г. Белорусские мадонны / Галия Фатыхова // Нёман. 2013. № 11. С. 213.
  34. Раманюк, В. У госці — да майстра : Аляксей Кузьміч / В. Раманюк // Чырвоная звязда. Іванава, 2012. 24 студзеня. С. 3.
  35. Бурак, Ю. Храм для Мадонны / Ю. Бурак // Знамя юности. 2010. 28 июля.
  36. Сандович, А. Человек, который рисует Мадонн / А. Сандович // Белорусская нива. 2009. 21 марта. С. 6.
  37. Чэмер, М. Аляксей Кузьміч: «Чым больш пішу яе, тым больш не магу раскрыць яе таямніцу…» / Мікалай Чэмер // Настаўніцкая газета. 2009. 12 лістапада. С. 8–9.
  38. Лысенко, З. В лучах возвышенных Мадонн : [художник А. Кузьмич] / З. Лысенко // Гаспадыня. 2007. № 9. С. 36–37.
  39. Стасюк, В. Калекцыя ў 700 мадоннаў : [выстава ў творчай майстэрні А. Кузьміча] / В. Стасюк // Беларусь. 2007. № 5. С. 45.
  40. Алексей Кузьмич : поздравительные письма и телеграммы // 7 дней. 2005. 13 января. С. 14.
  41. Аврутин, А. Алексею Кузьмичу : [стихи] / Анатолий Аврутин // Беларуская думка. 2005. № 5. С. 155.
  42. Давыдоўскі, У. «Калі б не было Яе, я не стаў бы мастаком…» / Уладзімір Давыдоўскі // ЛіМ. 2005. 10 чэрвеня (№ 23). С. 12.
  43. Куклов, В. «Храм Мадонны» Алексея Кузьмича / Виктор Куклов // Народная газета. 2005. 1 верасня. С. 4.
  44. Павловский, Б. Храм «Мадонны» / Борис Павловский // Вечерний Брест. 2005. 2 сентября. С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 681 разоў