Генадзь Мішчук мае шмат захапленняў — цудоўны рэзчык па дрэве, чаканшчык, гарманіст, мастак. Здаўна захапляецца літаратурнай творчасцю, уваходзіць у літаратурнае аб’яднанне «Над рэчанькай Рытай» пры маларыцкай раённай газеце «Голас часу».
Вершы Генадзя Мішчука друкаваліся на старонках газет «Голас часу», «Заря», «Звязда», «Знамя юности», «Советская Белоруссия», у літаратурным альманасе Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў «Жырандоля». Пры ўдзеле Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі выйшлі зборнікі вершаў «Чалавечы век» (2003), «Шчасце» (2008), «Ля клёнаў і бяроз» (2015).
Пісьменнік з арыгінальнай манерай пісьма, сваім бачаннем навакольнага свету, прыроджанай далікатнасцю. Аддае перавагу ў сваіх творах надзённай тэматыцы, у натуральнай і даверлівай манеры апавядае пра шчырасць пачуццяў, пра светлае ў душы чалавека. У творчасці Генадзя Мішчука моцныя грамадзянска-патрыятычныя матывы. Герой яго вершаў лічыць найбольшым шчасцем жыць на бацькоўскай зямлі, якая нягледзячы на многія выпрабаванні, засталася самым прывабным кутком на Зямлі.
Літаратар таксама піша малую прозу, апавяданні. У 2003 г. Генадзь Пятровіч з апавяданнем «Цынкавы гекон» стаў пераможцам штогадовага літаратурнага конкурсу, які праводзяць газета «Звязда» і Саюз беларускіх пісьменнікаў, яму была прысуджана III прэмія.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Кучына Галіна Уладзіміраўна, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу
Творы Г. П. Мішчука
- Ля клёнаў і бяроз : зборнік вершаў / Генадзь Мішчук. – Маларыта : Маларыцкая ЦБС, 2015. – 44 с.
- Шчасчце : вершы / Генадзь Мішчук. – Маларыта : Маларыцкая ЦБС, 2008. – 38 с.
- Чалавечы век : вершы / Генадзь Мiшчук. – Маларыта : Маларыцкая ЦБС, 2003. – 39 с.
- Памяці сястры ; Санет на Радаўніцу ; «Гора спазнаўшы меру...» : [вершы] / Генадзь Мішчук // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск, 2017. № 9. С. 29–30.
- «Не саромцеся, дзеці, бацькоў...» ; «Горкі пах палыну...» ; «Ах валошкавыя вочы...» : [вершы] / Генадзь Мішчук // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск, 2016. № 8. С. 12–13.
- Чалавек, улюбёны ў Сахалін : [апавяданне] / Генадзь Мішчук // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск, 2015. № 7. С. 64–65.
- «Мне ў дзяцінства маё...» ; «Гулка падалі каштаны...» ; «Вялікае дабро — не помніць зла...» ; Стары калодзеж : [вершы] / Генадзь Мішчук // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск, 2015. № 7. С. 45–47.
- «Яшчэ наперадзе вясна...» ; «Апусцела хата — стала сірацінай...» ; Пра ката ; Шчадруха : [вершы] / Генадзь Мішчук // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск, 2010. № 3. С. 177–178.
- Надзея, вера і любоў ; Бацькавыя яблыні : [вершы] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2020. 16 верасня. С. 8.
- «Не прыйшоў салдат з вайны...»; Ратавальнікам свету : [вершы] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2020. 24 чэрвеня. С. 8.
- Прыляцелі журавы ; Вяселле : [вершы] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2020. 30 красавіка. С. 12.
- Вучоны заяц : (байка) / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2020. 15 лютага. С. 8.
- Сумёты дзяцінства ; Ад добрых слоў і добрых спраў : [вершы] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2020. 22 студзеня. С. 8.
- У Новы год ; Цяпло ; Змены ; Чым ганаруся : [вершы] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2019. 26 снежня. С. 8.
- Грыбное шчасце : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2019. 20 лістапада. С. 8.
- Пясчаны жвір калісь адлічваў час : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2019. 16 кастрычніка. С. 8.
- Зігзаг удачы : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2019. 18 верасня. С. 8.
- Песні ветру ; Добрая прымета : [вершы] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2019. 14 жніўня. С. 8.
- Язмінавы водар : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2019. 17 ліпеня. С. 8.
- Такія справы ; Адна малітва да зямлі : [вершы] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2019. 1 чэрвеня. С. 8.
- Пачатак : апавяданне / Генадзь Мишчук // Звязда. 2019. 22 мая. С. 10.
- Журавель і сініца : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2019. 17 красавіка. С. 8.
- Ажывае вёсачка паціху : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2019. 17 красавіка. С. 8.
- Жаночы дзень ; Афганец : [вершы] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2019. 20 сакавіка. С. 8.
- Праўда : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2019. 27 лютага. С. 8.
- Рэха шчадрухі : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2019. 23 студзеня. С. 8.
- Паўтарэнне ; Варона і Ліса : [вершы] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2018. 12 снежня. С. 8.
- Піраміда жыцця ; Далоні : [вершы] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2018. 14 лістапада. С. 8.
- Родная старонка ; «Застаецца чакаць...» ; Першакласніца : [вершы] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2018. 26 верасня. С. 8.
- Не цурайцеся родных мясцін : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2018. 29 жніўня. С. 5.
- Радзіма : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2018. 15 жніўня. С. 8.
- Бацькоўская хата : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2018. 18 ліпеня. С. 8.
- «Зноў пах першацветаў казыча душу...» : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2018. 30 мая. С. 8.
- «З усіх грахоў я здрады грэх...» : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2018. 8 мая. С. 8.
- Сузор’е Касцоў : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2018. 14 лютага. С. 8.
- Пажаданні ; З дачушкай і ўнучкай! ; «То глабальным пацяпленнем...» : [вершы] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2018. 17 студзеня. С. 8.
- Новаму жыхару вёскі ; Табе ; «Не варта баяцца грому...» : [вершы] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2017. 20 снежня. С. 8.
- Памежжа ; Асенні настрой : [вершы] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2017. 15 лістапада. С. 8.
- Рай ; Пад сузор’ем Рыбы ; Зваротны працэс : [вершы] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2017. 18 кастрычніка. С. 8.
- Дарога ў школу : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2017. 27 верасня. С. 8.
- Старыя фотаздымкі : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2017. 23 жніўня. С. 8.
- «Звычайная справа...» ; «А давай памаўчым...» : [вершы] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2017. 12 ліпеня. С. 8.
- «Прымірыць назаўжды зямля...» : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2017. 28 чэрвеня. С. 8.
- Санет на Радаўніцу ; «Гора спазнаўшы меру...» : [вершы] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2017. 24 мая. С. 8.
- Сцежка : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2017. 12 красавіка. С. 8.
- Помнік ; Вясковая ідылія : [вершы] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2017. 1 сакавіка. С. 8.
- Жыві сто гадоў : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2017. 11 студзеня. С. 8.
Аб жыцці і творчасці Г. П. Мішчука
- Генадзь Пятровіч Мішчук // Літаратурная карта Берасцейшчыны / рэд. і ўклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 386–387.
- Навумчык, М. Сустрэча з пісьменнікамі — гэта заўсёды свята : [у раённай бібліятэцы працягваецца цыкл сустрэч «Маларытчына паэтычная»] / Мікалай Навумчык ; фота аўтара // Голас часу. Маларыта, 2019. 27 лістапада. С. 6.
- Навумчык, М. Эсэ надрукавана ў «Маладосці» : [у газеце «Звязда» 22 мая надрукавана эсэ Г. Мішчука] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2019. 16 кастрычніка. С. 5.
- Навумчык, М. Літаратурныя акорды Маларытчыны : [у раённай гімназіі адбылася творчая сустрэча, падрыхтаваная сумесна з раённай бібліятэкай, з паэтамі М. Пацеюком, Г. Мішчуком, У. Данілюком] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2019. 2 сакавіка. С. 10.
- Навумчык, М. Жаданыя госці : [у Лукаўскай сярэдняй школе адбылася літаратурная сустрэча вучняў з пісьменнікамі Маларытчыны: Мікалаем Пацеюком, Уладзімірам Данілюком, Генадзем Мішчуком] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2018. 27 снежня. С. 8.
- Навумчык, М. Разам з родным словам : [у раённай бібліятэцы прайшла сустрэча з паэтамі Мікалаем Пацеюком і Генадзем Мішчуком] / Мікалай Навумчык ; фота аўтара // Голас часу. Маларыта, 2015. 2 снежня. С. 2 : фат.
- Пацяюк, М. Знаёмцеся: нашы аўтары : [пра паэта Генадзя Пятровіча Мішчука з в. Вотчына] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. 2014. 29 сакавіка. C. 8.
- Навумчык, М. Ля родных клёнаў і бяроз : [пра паэта Г. Мішчука і яго творчасць] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2015. 22 ліпеня. С. 8 : фат.
- Касцевіч, І. Тут жылі мой бацька, дзед і прадзед : [у аддзеле бібліятэчнага маркетынгу Маларыцкай ЦБС выйшла ў свет чарговая кніга А. Лядзінскага «Тут жили мой отец и дед, и прадед», дзе ідзе размова і пра Г. Мішчука] / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2011. 8 кастрычніка. С. 8.
- Максiмук, С. Гарманiст, мастак, пiсьменнiк / Святлана Максiмук ; фота Алега Крэмянеўскага // Голас часу. Маларыта, 2007. 17 сакавіка. С. 6.
- Шчарбук, А. Знаёмства з паэтам : [аб сустрэчы з Г. Мішчуком у раённай бібліятэцы] / А. Шчарбук // Голас часу. Маларыта, 2006. 5 красавіка. С. 2.