Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 16 Люты 2022 17:07

20 лютага 2022 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Ніны Васільеўны Гарагляд (1952), журналіста, паэта, пісьменніка

Ніна Васiльеўна Гарагляд (Дзякава) нарадзілася 20 лютага 1952 г. на хутары Паўлінава Лышчанскага сельсавета Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў мнагадзетнай сям’і. Рана засталася без бацькі, выхоўвалася ў Целяханскім дзіцячым доме Івацэвіцкага раёна. У 1969 г. скончыла 10 клас Лышчанскай сярэдняй школы. Працавала піянерважатай у роднай школе. У 1970 г. паступіла на філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна.

 

З 1972 г. Ніна Гарагляд працавала ўчотчыкам пісьмаў на Брэсцкім тэлебачанні і радыё, затым два гады настаўнічала на Камянеччыне. У 1974 г. стала працаваць літсупрацоўнікам у камянецкай раённай газеце «Ленінец» (з 1991 г. – «Навіны Камянеччыны»). У 1976 г. была прызначана загадчыцай аддзела пісьмаў і сацыяльных праблем, у 1996 г. – намеснікам рэдактара, а з 2003 г. па 2010 г. працавала рэдактарам.

Доўгі час Н. В. Гарагляд была кіраўніком літаб’яднання «Пушчанка». Шмат артыкулаў і апавяданняў змяшчала ў раздзеле «Літаратурная старонка». Выступала як журналіст і адметны публіцыст. Яе артыкулы па паўсядзённых тэмах захапляюць сваёй незвычайнасцю і цікавасцю. Піша аб сацыяльных і штодзённых праблемах, аб жыцці літаратуры і мастацтва, аб народным календары, аб гарадскіх святах і талентах Камянецкага раёна.

Асноўнае месца ў творчасці Ніны Гарагляд займае паэзія. Яе вершы спавядальна-шчырыя, поўныя жаночай добрыні і спагады, еднасці з роднай зямлёю і напісаны на беларускай мове. Піша вельмі лірычныя і рамантычныя вершы. Галоўныя іх тэмы: каханне, шчырая любоў да Радзімы і вобраз маці. Вершы адметныя моцным пачуццём, непадробнасцю і прастатой выказвання.

Праца ў газеце забірала шмат часу і сілы, мо таму паэтка па-доўгу маўчала. Вершы друкаваліся ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Рэспубліка», «Заря», «Чырвоная змена», часопісах «Полымя», «Нёман», «Наш современник» (Масква) і інш. выданнях. Паступова ў творчасці Н. В. Гарагляд адбыўся пераход да прозы, які пачаўся з маленькіх замалёвак, больш падобных на вершы ў прозе. Апавяданні, абразкі Ніны Гарагляд былі апублікаваны ў часопісах «Маладосць», «Беларусь».

Яе вершы былі змешчана ў калектыўных зборніках «Нашчадкі» (1979), «Дзень паэзіі» (1989, 2005), «Дзядзінец» (1999), «Піншчына літаратурная» (1999), «Белой Вежи свет» (2010), «Берасцейская скарбніца» (2020) і інш. Некаторыя лірычныя вершы перакладзены на музыку, адну з песен – «Сустрэча з домам» – выконвае ансамбль «Бяседа».

Самыя адметныя з ранейшых і нешматлікіх новых вершаў Ніны Гарагляд былі сабраны ва ўласным зборніку «Матчына песня» (1995), выданне якога здзейснілася пры падтрымцы Камянецкага райвыканкама. Зборнік мае натуральную назву, адпаведную творам, тут дамінуюць матывы, звязаныя з роднай зямлёй – з Піншчынай, з Палессем, з матчынай мовай і песняй, з родным домам і каханнем. У 2004 г. пры дапамозе раённай бібліятэкі імя У. Ігнатоўскага паэтка выдала зборнік «Душа мая босая...».

Н. В. Гарагляд з’яўляецца членам Беларускага саюза журналістаў, заслужаным журналістам (2009). Была прынята ў Саюз беларускiх пiсьменнiкаў (2002), у 2006 г. – у Саюз пісьменнікаў Беларусі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Янішчыц. Вайтовіч Таццяна Мікалаеўна, гал. бiблiёграф адзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Творы Н. В. Гарагляд

  1. Душа мая босая... : вершы / Ніна Гарагляд. Камянец : Центр. раен. б-ка, 2004. 37 с.
  2. Матчына песня : вершы / Ніна Гарагляд ; рэдактар А. Каско. Брэст : Упр. iнфарм. аблвыканкама, 1995. 50 с.
  3. «Бог забірае лепшых да сябе...»; «Ах, як душыць камяк даўкі!..» ; «Хату матчыну...» ; Зімовае ; «Учарашні дзень не адклічаш...» ; «Бутон падманутай душы...» ; «Скажаш слова адно: «Харошая...» ; «Я рабінавыя гронкі...» ; «Мае рукі прылашчыць дзіця...» ; «А дрэвам холадна...» ; «Чужы пагляд...» ; «На рублі апошнія з палучкі...» : [вершы] / Ніна Гарагляд // Берасцейская скарбніца : альманах. Брэст, 2020. Вып. 3. С. 4448.
  4. Ліпень ; «Ад гвалту, ад здзеку і злосці...» ; «Дождж барабаніць па даху...» ; «Чэзне кветка ў нелюбові...» ; «Я рабінавыя гронкі...» ; «Бутон падманутай душы...» ; «На рублі апошнія з палучкі...» ; «Павешу на цвічок..» : [вершы] / Ніна Гарагляд // Літаратурная прастора Брэстчыны : анталогія твораў сяброў Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Брэст, 2018. С. 8184.
  5. Вершы / Ніна Гарагляд // Песні Белавежы : Камянеччына літаратурная : проза, паэзія, публіцыстыка / уклад. З. Дудзюк. Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. С. 191–195.
  6. У пушчанскіх вальерах : [верш] / Ніна Гарагляд // Белавежская пушча ў духоўнай спадчыне беларусаў. Брэст, 2003. С. 253.
  7. Дома ; «Напрасткі хто ходзіць...» ; «Мёрзлай галінкай...» ; «Абтрасу з цябе ў сенцах снег...» ; «Скажаш слова адно: «Харошая...» : [вершы] / Ніна Гарагляд // Піншчына літаратурная : вершы, проза. Пінск, 1999. С. 25–26.
  8. «Ад гвалту, ад здзеку і злосці...» : [верш] / Ніна Гарагляд // Літаратура і мастацтва. 2020. 17 красавіка (№ 15). С. 13.
  9. «Ад пяшчоты не ўцякаюць...» : [вершы] / Ніна Гарагляд // Навіны Камянеччыны. 2017. 18 лютага (№ 7). С. 20.
  10. «Сэрцайка шчыміць...» : [вершы] / Ніна Гарагляд // Навіны Камянеччыны. 2016. 9 студзеня (№ 2). С. 6.
  11. У пушчанскіх вальерах ; Родная мова ; Камянецкі вальс : [вершы] / Ніна Гарагляд // Навіны Камянеччыны. 2008. 6 верасня. С. 4.
  12. Матери : [стихи] / Нина Горегляд // Навіны Камянеччыны. 2008. 26 лютага.
  13. Вясновыя радкі : [вершы] / Ніна Гарагляд // Маладосць. 2006. № 11. С. 89.
  14. Вершы / Ніна Гарагляд // Гаспадыня. 2006. № 5. С. 37.
  15. Матчына песня : [вершы] / Ніна Гарагляд // Літаратура і мастацтва. 2005. 18 лістапада. С. 8.
  16. Новыя вершы : [вершы] / Ніна Гарагляд // Навіны Камянеччыны. 2003. 16 ліпеня.
  17. Новыя вершы : [вершы] / Ніна Гарагляд // Навіны Камянеччыны. 2001. 26 мая.
  18. Партызанская матуля : [вершы] / Ніна Гарагляд // Навіны Камянеччыны. 2001. 8 мая.
  19. Першае каханне ;Вяснянка на вуліцы : [вершы] / Ніна Гарагляд // Навіны Камянеччыны. 2001. 7 сакавіка.
  20. Восень у горадзе : [вершы] / Ніна Гарагляд // Навіны Камянеччыны. 2000. 16 жніўня.

 

Аб жыцці і творчасці Н. В. Гарагляд

  1. Гарагляд Ніна Васільеўна // Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі : біябліяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі / склад. Н. М. Парчук. Брэст, 2018. С. 44–46.
  2. Горегляд Нина Васильевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. 2004. Минск : Энциклопедикс, 2004. С. 73.
  3. Ніна Гарагляд (Дзякава) // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст : ААТ «Брэсцкая друкарня», 2008. С. 475–476.
  4. Ніна Гарагляд // Ляшук, В. Я. Літаратурная Берасцейшчына : краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. Мінск, 2008. С. 255.
  5. Чыжыкава, Н. С. Піншчына ў паэтычных радках : [А. Альфяровіча, В. Панасюк, Н. Прыступы, А. Шушко. А. Бібіцкага, Н. Гарагляд, Т. Лазнюхі, З. Вагера, М. Лаўровіча] / Н. С. Чыжыкава // Социально-экономическое и историко-культурное развитие Полесского региона в ХХІ веке : материалы международ. науч.-практ. конф., посв. Дням науки Пинщины, Пинск, 5–6 мая 2006 г. Пинск, 2006. С. 218–220.
  6. Дудзюк, З. «Пяю песню матчыну» : [пра кнігу Н. Гарагляд «Матчына песня»] / Зінаіда Дудзюк // Нашчадкам слова застаецца / уклад. Г. Тамашэвіч. Брэст, 2001. С. 137–140.
  7. Арлова, І.Ведаць землякоў : [пра тыдзень пісьменніцы Н. Гарагляд у Камянецкай раённай бібліятэцы імя У. Ігнатоўскага] / Ірына Арлова // Заря. 2017. 23 февраля. С. 11.
  8. Нарэйка, Н. «Душа мая босая…» : [пра творчасць Н. Гарагляд] / Настасся Нарэйка // Навiны Камянеччыны. 2012. 10 сакавіка. С. 6.
  9. Жуковіч, В. Ніне Гарагляд : [верш] / Васіль Жуковіч // Навіны Камянеччыны. 2009. 17 студзеня. С. 4.
  10. «І святкуе душа мая босая…» : [аўтарская вечарына Н. Гарагляд у Камянецкай раённай бібліятэцы імя У. Ігнатоўскага] // Навіны Камянеччыны. 2007. 21 лютага. С. 1.
  11. Жуковіч, В. «Ты балі і плач, мая душа» : [пра кнігу вершаў Н. Гарагляд «Матчына песня»] / Васіль Жуковіч // Настаўніцкая газета. 1995. 13 снежня.
  12. Майсейчык, А. Каб прыпасці да роднай крыніцы : [пра кнігу Н. Гарагляд «Матчына песня»] / А. Майсейчык // Народная трыбуна. 1995. 26 жніўня.
  13. Рогаль, Н. Звучит и блещет, как червонец : [о книге Н. Горегляд «Матчына песня»] / Н. Рогаль // Полесская правда. Пинск, 1995. 12 августа.
  14. Дудзюк. З. Паяднаць дзве стыхіі : [пра кнігу паэзіі Н. Гарагляд «Матчына песня»] / Зінаіда Дудзюк // Літаратура і мастацтва. 1995. 4 жніўня. С. 6–7.
  15. Пятроўскі, У. «Мае вершы – быццам слёзы» : [пра кнігу паэзіі Н. Гарагляд «Матчына песня»] / У. Пятроўскі // Навіны Камянеччыны. 1995. 12 ліпеня.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 633 разоў