Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 04 Ліпень 2022 11:35

10 чэрвеня 2022 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Пятра Сяргеевіча Папроцкага (1957), Ганаровага грамадзяніна Кобрынскага раёна (2020)

Пётр Сяргеевіч Папроцкі нарадзіўся 10 чэрвеня 1957 г. у в. Мазуры Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў мясцовай пачатковай, у Дзямідаўшчынскай васьмігадовай, Шамятоўскай сярэдняй школах.

 

У 1974 г. Пётр Папроцкі паступіў ў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Пасля заканчэння інстытута ў 1979 г. пачаў сваю працоўную дзейнасць майстрам Ляхавіцкай перасоўнай механизаванай калоны № 12 Брэсцкага аблмежкалгасбуду. Служыў у Савецкай арміі (1979–1981), дзе закончыў афіцэрскія курсы і атрымаў званне «лейтэнант».

З 1981 г. Пётр Папроцкі працуе на Грушаўскім рамонтна-механічным заводзе Кобрынскага раёна. З 12 лютага 1999 г. і па цяперашні час з’яўляецца дырэктарам прадпрыемства. Завод займаецца вытворчасцю абсталявання для меліярацыйнай галіны, у тым ліку ўтрымліваючых ваду засавак і пад’ёмнікаў для гідрамеліярацыйных збудаванняў. Засаўкі і пад’ёмнікі стаяць на большасці вадасховішчаў краіны, у тым ліку на Салігорскім вадасховішчы і Мінскім моры, забяспечваюць работу вяслярнага канала ў Заслаўі.

Цяпер ААТ «Грушаўскі рамонтна-механічны завод» ДА «Брэстмеліявадгас» — гэта магутнае прамысловае прадпрыемства з сучасным абсталяваннем, адно з нешматлікіх прадпрыемстваў CНД, якое вырабляе меліярацыйнае і іншае нестандартнае абсталяванне. Пастаўляе прадукцыю амаль усім прадпрыемствам ДА «Белвадгас», арганізацыям Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, будаўнічым прадпрыемствам.

Пад кіраўніцтвам дырэктара П. С. Папроцкага на прадпрыемстве вядзецца мэтанакіраваная работа па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы, дасягненні прагнозных паказчыкаў, пашырэнні і ўдасканаленні асартыменту выпускаемай прадукцыі, рацыянальным выкарыстанні працоўнага часу. Надаецца ўвага эканомнаму выкарыстанню матэрыяльна-тэхнічных і паліўна-энергетычных рэсурсаў, энергазберажэнню, атрыманню запланаванага аб’ёму прыбытку, рэнтабельнасці вытворчасці, што спрыяе вырашэнню сацыяльных пытанняў у інтарэсах калектыву.

Прадпрыемства працуе стабільна, з добрымі вытворчымі паказчыкамі. Адзначаецца высокі ўзровень працоўнай дысцыпліны і адказнасці работнікаў. Сістэмна праводзіцца работа па павышэнні якасці выпускаемай прадукцыі – укаранёна сістэма менеджменту якасці СТБ ISO 9001-2015.

За больш чым сорак гадоў працы на Грушаўскім РМЗ Пётр Сяргеевіч зрабіў для сябе выснову: поспех любога прадпрыемства – людзі, якія ўмеюць і жадаюць працаваць. У вытворчы калектыў бяруць толькі тых, хто дакажа свой прафесіяналізм. Грушаўскі РМЗ — адно з нешматлікіх прамысловых прадпрыемстваў, якія працуюць у сельскай мясцовасці, пры гэтым сярэдняя зарплата тут дастойная нават па мерках сталіцы. У калектыве прадпрыемства шмат моладзі, але шмат і ветэранаў, якія аддалі заводу не адзін дзясятак гадоў і гатовыя дзяліцца вопытам. Актыўна працуе прафсаюзная арганізацыя, падтрымліваюцца шматдзетныя сем’і, работнікам аказваецца матэрыяльная дапамога. Арганізвавана дастаўка працаўнікоў на работу завадскім транспартам.

Вытворчыя клопаты — далёка не поўны спектр праблем, якія вырашае Пётр Папроцкі. Ён прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Кобрынскага раёна. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам раённага і сельскага Саветаў дэпутатаў. У цяперашні час выбраны дэпутатам Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў XXVIII склікання. Пётр Сяргеевіч пастаянна падтрымлівае кантакт са сваімі выбаршчыкамі, а Грушаўскі РМЗ прымае актыўную ўдзел у жыцці свайго рэгіёна.

П. С. Папроцкі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі Дэпартамента па меліярацыі і воднай гаспадарцы, ДА «Брэстмеліявадгас», Брэсцкага аблвыканкама, Кобрынскага райвыканкама.У 2019 г. за высокія дасягненні дырэктар Грушаўскага РМЗ П. С. Папроцкі занесены на раённую Дошку пашаны.

Рашэннем Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў ад 10 студзеня 2020 г. № 86 за выдатны асабісты ўклад у развіццё эканомікі раёна П. С. Папроцкаму прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Папроцкі Пётр Сяргеевіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік. 2-е выд., дап. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук. Кобрын, 2020. С. 55–56. (Серыя «Імёны на карце Кобрыншчыны»).
  2. 65 гадоў з дня нараджэння П. С. Папроцкага (1957) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 56.
  3. Энергия лидерства / (соб. инф.) : [о работе Грушевского ремонтно-механического завода Кобринского района] // Живая вода. 2022. 5 марта (№ 10). С. 3.
  4. Анцэлевіч, А. Завод і людзі : [П. С. Папроцкі – Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна, дырэктар Грушаўскага рамонтна-механічнага завода] / Аляксандра Анцэлевіч ; фота аўтара і Алены Даўжанок // Звязда. 2021. 14 жніўня. С. 6 : фат.
  5. Курачук, С. История кобринского края в лицах : Почётный гражданин Кобринского района : [П. С. Папроцкий] / страницу подготовила Светлана Курачук // Кобрин-информ. 2021. 26 августа (№ 34). С. 4.
  6. Мануйлик, М. Диверсификация плюс модернизация : [о работе ОАО «Грушевский ремонтно-механический завод» Кобринского района по материалам беседы с директором П. С. Папроцким] / Марина Мануйлик ; фото Павла Орловского // 7 дней. 2021. 22–28 апреля (№ 16). С. 17.
  7. Наварич, В. Самоотдача правило команды : [о деятельности ОАО «Грушевский РМЗ» Кобринского района по материлам беседы с директором П. С. Папроцким] / Валентина Наварич // Живая вода. 2020. 7 ноября (№ 45). С. 3.
  8. Семенов, С. Мы беремся за любую работу : [директору «Грушевского РМЗ» П. С. Папроцкому присвоено звание «Почетный гражданин Кобринского района»] / Сергей Семенов // Брестский калейдоскоп. 2020. 4 марта (№ 3). С. 3.
  9. Бялоў, Д. Слаўся, Кобрыншчына, працай людзей! : [за выдатны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна» прысвоена былому старшыні райвыканкама Мікалаю Кендзе і дырэктару ААТ «Грушаўскі рамонтна-механічны завод» Пятру Папроцкаму] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. 2020. 22 студзеня (№ 5). С. 1–2.
  10. Муха, Ф. В поиске идей : [история и сегодняшний день ОАО «Грушевский ремонтно-механический завод»] / Федор Муха ; фото Валеря Короля // Заря. 2019. 18 декабря. С. 17.
  11. Белов, Д. Петр Папроцкий: «За свое дело и свой регион нужно болеть душой!» : [за высокие достижения директор ОАО «Грушевский РМЗ» П. С. Папроцкий занесён на районную Доску почёта] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2019. 11 верасня. С. 1–2.
  12. Семенов, С. Завод, не теряющий актуальности : [о работе Грушевского ремонтно-механического завода Кобринского района по материалам беседы с директором П. С. Папроцким] / Сергей Семенов // Брестский калейдоскоп. 2017. 2 августа (№ 15). С. 1.
  13. Шведов, О. Его путь лежал только наверх : [директору ОАО «Грушевский РМЗ» П. С. Папроцкому исполнилось 60 лет] / Олег Шведов // Живая вода. 2017. 10 июня (№ 24). С. 2.
  14. Папроцкий, П. С. Грушевский РМЗ: уникальность и перспективы / П. С. Папроцкий ; [беседовал] Игорь Сидорук // Кобрынскі веснік. 2015. 7 лютага. С. 3.
  15. Пянко, А. Человеческий фактор – движущий : [на ремонтно-механическом заводе в д. Грушево выполняют работы любой сложности] / Алексей Пянко // Кобрынскі веснік. 2013. 21 жніўня. С. 3.
  16. Папроцкі, П. «У планах – працаваць плённа» / Пётр Папроцкі // Кобрынскi веснiк. 2012. 8 жніўня. C. 3.
  17. Пянко, А. Грушевские мастера умеют всё / Алексей Пянко // Кобрынскi веснiк. 2011. 26 кастрычніка. C. 1–2.
  18. Гром, А. Авторитет подтверждается качеством: [о работе ОАО «Грушевский РМЗ», директор П. С. Папроцкий] / Анна Гром // Кобрынскi веснiк. 2010. 13 лістапада. C. 2.
  19. Бялоў, Д. Дасканалы рухавік поспеху : [Грушаўскі рамонтна-механічны завод] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскi веснiк. 2009. 17 верасня. C. 8.
  20. Рудковский, А. Второе дыхание белорусской мелиорации : [ОАО «Грушевский РМЗ», директор П. С. Папроцкий] / Александр Рудковский // Народная газета. 2008. 29 ліпеня. C. 9.
  21. Мельнiк, Р. «Грушевский РМЗ» – марка надзейная / Раман Мельнік // Кобрынскi веснiк. 2007. 7 красавіка. C. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 381 разоў Апошняя змена Чацвер, 13 Ліпень 2023 16:28