Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 18 Лістапад 2022 09:38

16 лістапада 2022 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Ігара Яўгенавіча Карнелюка (1962), кампазітара, эстраднага спевака, заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі (2007)

 Ігар Яўгенавіч Карнялюк нарадзіўся 16 лістапада 1962 г. у в. Валынка Брэсцкага раёна (з 1968 г. у межах г. Брэста). Бацька, Яўген Касьянавіч Карнялюк, працаваў дыспетчарам на чыгуначнай станцыі, любіў спяваць, меў харошы голас. Маці, Ніна Афанасьеўна, інжынер на швейнай фабрыцы, таксама любіла спяваць. З шасці гадоў Ігар пачаў вучыцца ў дзіцячай музычнай школе. З дванаццаці гадоў іграў на клавішных у ансамблі на танцпляцоўцы ў Доме культуры. Агульную адукацыю атрымліваў у СШ № 4.

 

Пасля заканчэння васьмі класаў у 1977 г. Ігар Карнялюк паступіў у Брэсцкае музычнае вучылішча, а праз год пераехаў у Ленінград да сваякоў, каб там працягваць музычную адукацыю. У 1978–1982 гг. вучыўся ў музычным вучылішчы пры Ленінградскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М. А. Рымскага-Корсакава, якое закончыў з адзнакай. Паступіў у кансерваторыю па класу кампазіцыі прафесара У. А. Успенскага, навучанне закончыў у 1987 г.

Ігар Карнялюк пачынаў сваю творчую дзейнасць як тэатральны кампазітар. У 1982 г. напісаў музыку да пастаноўкі «Трубач на площади» Ленінградскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра драмы імя А. С. Пушкіна. У 1985–1988 гг. працаваў музычным кіраўніком Ленінградскага тэатра «Буфф», сачыняў для яго музыку. У далейшым пісаў музыку да спектакляў у розных тэатрах Санкт-Пецярбурга.

Першую пласцінку (міньён) запісаў у 1985 г. на фірме «Мелодыя». Пласцінка «Билет на балет» з дзесяццю песнямі выйшла ў 1989 г. Усяго выпусціў 9 пласцінак. У красавіку 1988 г. пачаў сольную кар’еру ў тэлепраграме «Музыкальный ринг», дзе выканаў песні «Билет на балет», «Мало ли», «Дом» (усе на вершы Рэгіны Лісіц). Выйшаў у фінал фестывалю «Песня года – 1988». У тым жа годзе прадставіў сваю сольную праграму на канцэртах у зале «Дружба» (Масква) і ў Вялікай канцэртнай зале «Октябрьский» (Ленінград).

Аўтар больш за 200 песень, з іх шэраг напісаны на словы Рэгіны Лісіц. Найбольш вядомыя песні кампазітара: «Дожди», «Милый», «Билет на балет», «Возвращайся», «Город, которого нет», «Я обиделась». Кампазіцыі Ігара Карнелюка выконвалі Міхаіл Баярскі, Анне Вескі, Эдзіта П’еха, Філіп Кіркораў і інш. Песня «Не со мной» прынесла Святлане Мядзянік лаўрэатства на І Усесаюзным телевізійным конкурсе «Юрмала-86».

Па складу свайго даравання Ігар Карнялюк — лірык-рамантык. Прыгожыя, напоўненыя жывым пачуццём мелодыі яго лепшых песень перадаюць малейшыя адценні настрою. Даверныя інтанацыі, тонкі гумар, іронія ў спалучэнні з пластычнай выразнасцю прынеслі поспех Ігару Карнелюку як выканаўцу сваіх песень. Шмат гастраляваў па розных гарадах, быў лепшым аўтарам і выканаўцам уласных песень.

Аўтар музыкі да фільмаў і серыялаў «Короткая игра» (1990), «Бандитский Петербург» (2000–2005), «Идиот» (2003), «Честь имею!..» (2004), «Небо и земля» (2004),«Легенда о Тампуке» (2005), «Мастер и Маргарита» (2005), «Русский перевод» (2006), «Терминал» (2006), «Голландский пассаж» (2006), «Расплата» (2007), «Тарас Бульба» (2009), «Сорок третий номер» (2009), «Поклонница» (2012) і інш.

У 1999–2000 гг. вёў праграму «Папа, мама, я — спортивная семья» на тэлеканале «РТР». Удзельнік міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2002, 2021), міжнароднага музычнага фестывалю Аўтарадыё «Дискотека 80-х» (2003, 2006, 2011, 2014). Здымаўся ў эпізодах ў некалькіх фільмах («Улицы разбитых фонарей», «Тайны следствия 1», «Полицейское братство» і інш.). Быў членам журы тэлепраекта «Один в один!» (2014), настаўнікам у пятым сезоне тэлешоу «Голос. 60+» (2022).

Член Саюза кампазітараў Расіі і Саюза кінематаграфістаў Расійскай Федэрацыі. Творчаму шляху кампазітара быў прысвечаны выпуск тэлешоу Андрэя Малахава «Пусть говорят» пад назвай «Билет на балет» (2010). Выпуск перадачы «Сегодня вечером» на Першым канале ад 24 верасня 2016 г. быў прысвечаны творчасці Ігара Карнелюка. Летам 2019 г. І. Я. Карнялюк прыняў удзел у тэлепраграме «Судьба человека» з Барысам Карчэўнікавым, падзяліўся многімі цікавымі фактамі з сваёй біяграфіі.

Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі У. У. Пуціна ад 21 мая 2007 г. І. Я. Карнелюку прысвоена званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі». У 2015 г. яму прысвоена званне «Ганаровы жыхар горада Сестрарэцка». У 2019 г. узнагароджаны нацыянальнай акцёрскай прэміяй імя Андрэя Міронава «Фигаро» («За сохранение петербургских музыкальных традиций»).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

  1. Корнелюк Игорь Евгеньевич / Л. А. Юсупов // Эстрада России. ХХ век : энциклопедия. Москва : Олма-Пресс, 2004. С. 301.
  2. Корнелюк Игорь Евгеньевич / Л. А. Юсупов // Эстрада России. Двадцатый век. Лексика : энциклопедия. Москва : РОССПЭН, 2000. С. 267.
  3. Корнелюк, И. Игорь Корнелюк, композитор: «Сегодня песня переживает острейший кризис» / Игорь Корнелюк ; беседовал Денис Бочаров // Культура. 2022. 27 октября (№ 10). С. 12–13.
  4. Корнелюк, И. Игорь Корнелюк: «Если случится что-то в жизни, выйду на Невский с аккордеоном. С голоду точно не умру» / Игорь Корнелюк ; беседовала Наталья Черных // Караван историй. 2021. № 9. С. 50–65.
  5. Соколовская, Е. Много теплых слов : [Игорь Корнелюк и Елена Воробей поздравили Брестский музколледж с 80-летием] / Елена Соколовская // Заря. 2020. 15 апреля. С. 20.
  6. Корнелюк, И. Игорь Корнелюк: Рэп – тоже поэзия, почти Маяковский / Игорь Корнелюк ; [записала] Евгения Заболотских // Народная газета. 2019. 7 июня. С. 12 (приложение: Союзное вече ; № 24).
  7. Корнелюк, И. Е. Игорь Корнелюк: «Хочется, чтобы моё творчество доставляло людям радость» / Игорь Корнелюк ; беседовала Марина Терещенко // Друг пенсионера. 2019. 10 мая. С. 21.
  8. Гражина, О. Мальчик с девочкой : [о творчестве композитора и певца И. Корнелюка] / Ольга Гражина // Аргументы и факты в Белоруссии. 2017. 28 ноября (№ 48). С. 34.
  9. Соколовская, Е. Наталья Корнелюк: «Мы с братом Игорем живём музыкой» : [о педагоге Брестского музыкального колледжа Н. Е. Корнелюк, сестре композитора И. Корнелюка] / Елена Соколовская // Заря. 2016. 16 февраля. С. 5.
  10. Зинченко, Д. Игорь Корнелюк. Очень личное : [о творчестве композитора и певца] / Денис Зинченко // Советская Белоруссия. 2015. 29 августа. С. 12–13.
  11. Корнелюк, И. Е. Игорь Корнелюк: «Жена мне награда за все!» / Игорь Корнелюк ; беседовала Ольга Журавлева // Интервью. Люди и события. 2014. № 1 (январь-февраль). С. 26–36.
  12. Данилов, С. Игорь Корнелюк: «Музыку заказывают инженеры и технология!» / Сергей Данилов // Техника – молодежи. 2011. № 1. С. 35–38.
  13. Корнелюк, И. «Имидж мне никто не создавал» : [композитор, эстрадный певец о своем творческом пути; интервью] / Игорь Корнелюк // Вечерний Брест. Вечерний Брест. 2010. 30 июля. С. 6.
  14. Корнелюк, И. Игорь Корнелюк: за новый дом спасибо жене! / Игорь Корнелюк ; беседовала Анна Абакумова, // ТВ Парк. 2008. № 47. С. 20–27.
  15. Корнелюк, И. Достоевский одобрил мою музыку / Игорь Корнелюк ; беседу вела С. Мазурова // Культура. 2007. № 45. С. 12.
  16. Корнелюк, И. Игорь Корнелюк : кино, всегда кино! / Игорь Корнелюк ; беседовала О. Гладкова // Музыкальная жизнь. 2006. № 11. С. 13–15.
  17. Белохвостик, Н. Корнелюк играл в Бресте на танцах : [интервью с композитором И. Корнелюком] / НадеждаБелохвостик // Комсомольская правда в Белоруссии. 2005. 29 декабря. С. 14–15.
  18. Корнелюк, И. «Мастера и Маргариту» могу цитировать страницами» / Игорь Корнелюк ; спрашивала Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2005. 23 декабря. С. 1, 3.
  19. Корнелюк, И. Игорь Корнелюк написал музыку к «Мастеру и Маргарите» / Игорь Корнелюк // Брестский курьер. 2005. 5 мая. С. 12.
  20. Шапран, С. До конца дней буду чувствовать себя белорусом : [о композиторе Игоре Корнелюке (Санкт-Петербург) и его брестских корнях] / Семен Шапран // Брестский курьер. 2003. № 46. С. 9.
  21. Корнелюк, И. «Главное, чтобы песня нравилась мне» : [беседа с композитором и певцом, участником ХІ Международного фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске-2002»] / Игорь Корнелюк ; беседовала Н. Захаренко // Витебский курьер. 2002. 27 сентября.
  22. Корнелюк, И. Билет на балет : [интервью с композитором И. Корнелюком, участником фестиваля «Золотой шлягер» в Могилёве] / Игорь Корнелюк ; записала И. Сафронова // Вечерний Могилёв. 2001. 16 ноября. С. 6.
  23. Корнелюк, И. Алла Борисовна научила меня играть / Игорь Корнелюк ; беседовали Иван Орлов, Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 1998. 31 июля. С. 8.
  24. Корнелюк, И. «Желаю мира, веселья и денег» : [композитор и певец о своей работе в 1997 г.] / Игорь Корнелюк // Брестский курьер. 1998. № 1. С. 1.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 228 разоў Апошняя змена Пятніца, 18 Лістапад 2022 09:41