Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 05 Верасень 2013 16:31

10 верасня 2013 г. – 60 гадоў з дня нараджэння (1953) Івана Фёдаравіча Штэйнера, літаратуразнаўца, крытыка, даследчыка, выдатніка адукацыі Беларусі, лаўрэата прэміі НАН Беларусі (2007)

Іван Фёдаравіч Штэйнер нарадзіўся 10 верасня 1953 года ў вёсцы Беражное Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

{gcontent}Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1970 годзе Іван Штэйнер паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучыўся ў вядомых літаратуразнаўцаў А. Лойкі, Н. Гілевіча, І. Навуменкі, М. Ларчанкі, Р. Семашкевіча. Працаваў дырэктарам Хатомельскай васьмігадовай школы Столінскага раёна, метадыстам Брэсцкага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў.

Затым звязаў свой лёс з Гомелем. З 1978 года працуе ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны. Закончыў аспірантуру, абараніў кандыдацкую (1982) і доктарскую (1994) дысертацыі па гісторыі і тэорыі балады і славянскіх паэтычных узаемасувязях. З 1983 года – загадчык кафедры беларускай літаратуры. У 1995 годзе Іван Фёдаравіч атрымаў вучонае званне прафесара, у гэтым жа годзе абраны членам-карэспандэнтам Міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі.

І. Ф. Штэйнер – шырока вядомы даследчык гісторыі і тэорыі літаратуры, літаратурны крытык, кампаратывіст, краязнаўца. Мае звыш 300 навуковых прац, з якіх звыш 30 манаграфій, 7 фальклорна-этнаграфічных зборнікаў, 4 метадычныя дапаможнікі, дапаможнікі з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Рэгулярна выступае на старонках рэспубліканскай перыёдыкі з агляднымі артыкуламі і рэцэнзіямі, надрукаваў шмат матэрыялаў у энцыклапедыях, даведніках. З’яўляецца галоўным рэдактарам навуковага зборніка “Беларуская літаратура”.

Важнае кола навуковай дзейнасці прафесара І. Ф. Штэйнера – падрыхтоўка навуковых кадраў. Пад кіраўніцтвам Івана Фёдаравіча абаранілася шмат аспірантаў, сярод іх супрацоўнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта С. І. Ханеня, С. Ф. Цыбакова, Т. А. Фіцнер, А. В. Брадзіхіна, А. Ф. Бярозка, В. А. Лідзянкова; выкладчыкі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта П. Р. Кошман, А. В. Ваньковіч; выпускнікі ГДУ Ю. Я. Сальнікава, Т. Целяховіч, М. Воінава-Страха.

Прафесар І. Ф. Штэйнер узначальвае навукова-педагагічную школу “Рэгіянальны, агульнанацыянальны і агульначалавечы ўзроўні ў літаратуры і фальклоры: духоўная спадчына беларусаў у сусветным кантэксце”. Ён распрацаваў новыя накірункі вывучэння гэтай складанай праблемы. Таму невыпадкова, што менавіта І. Ф. Штэйнер стаў галоўным каардынатарам міжвузаўскай фундаментальнай тэмы “Палессе – 2005”. Пра аўтарытэт навуковай школы сведчыць узровень міжнародных канферэнцый, што праводзяцца кафедрай, удзельнікамі якіх з’яўляюцца вучоныя з Расіі, Украіны, Германіі, Англіі, Славеніі, Македоніі, Польшчы, Чарнагорыі.

Вынікі даследаванняў І. Ф. Штэйнера атрымалі шырокую вядомасць і выкарыстоўваюцца ў навуковых распрацоўках беларускіх вучоных, а таксама ў працэсе выкладання літаратуры ў ВНУ і школе. Івана Фёдаравіча называюць “Беларускім Умбэрта Эка”.

У 1999 годзе І. Ф. Штэйнер быў узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ў 2003 годзе атрымаў прэмію за асабісты ўклад у развіццё здольнасцей таленавітай моладзі. У гэтым жа годзе атрымаў ганаровае званне “Выдатнік адукацыі”. Цыкл навуковых работ “Беларуская літаратура ў славянскім і сусветным кантэксце”, падрыхтаваны доктарам філалагічных навук прафесарам І. Ф. Штэйнерам на працягу 2002–2007 гадоў, быў прызнаны лепшым даследаваннем у галіне гуманітарных навук і адзначаны Прэміяй Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2007 года.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Столінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Літвінчук В. Л., гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

{/gcontent} 

Працы i творы І. Ф. Штэйнера

  1. Кот на лаўках : п’еса / І. Ф. Штэйнер. Мінск, 2013. 64 с.
  2. Bisrepetita placent / І. Ф. Штэйнер ; Бел. рэсп. фонд фундаментальных даследаванняў, М-ва адукацыі РБ, ГДУ імя Ф. Скарыны. Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2013. 219 с.
  3. Шлюб па прымусу : п’еса / І. Ф. Штэйнер. Мінск, 2012. 34 с.
  4. “Мудрости зачало и конецъ…”, або Спакушэнне Скарыны : п’еса / І. Ф. Штэйнер ; прадмова П. В. Васючэнкі. Гомель : Барк, 2012. 74 с.
  5. Мудрости зачало и конецъ… : драма / І. Ф. Прылуцкі (Штэйнер). Мінск : РІВШ, 2011. 52 с.
  6. Дняпроўскія матывы : нарысы [пра пісьменнікаў Гомельшчыны, якія нарадзіліся на берагах Дняпра] / І. Штэйнер. Гомель : Сож, 2009. 368 с.
  7. Expromtu – ex propositо / І. Штэйнер. Гомель : Сож, 2008. 360 с.
  8. Deprofundis clamavi : смех і роспач у нацыянальнай мастацкай традыцыі : манаграфия / І. Штэйнер. Гомель : ГДУ імя Ф.Скарыны, 2008. 87 с.
  9. Споведзь перад Богам і людзьмі : беларуская паэзія на стыку тысячагоддзяў / І. Штэйнер. Гомель : Сож, 2007. 174 с.
  10. Déjà vubis : зборнік эсэ / І. Штэйнер. Мінск : Грант, 2006. 181 с.
  11. Польскамоўная літаратура Беларусі ХІХ стагоддзя : вучэбны дапаможнік / І. Штэйнер. Гомель: ГДУ імя Ф.Скарыны, 2004. 183 с.
  12. Сусвет, убачаны здалёк : творчасць Георгія Марчука / І. Штэйнер. Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2003. 95 с.
  13. Вяселле на Гомельшчыне : фальклорна-этнаграфічны зборнік / аўт. уклад.: І. Ф. Штэйнер, В. С. Новак. Мінск : Нёман, 2003. 472 с.
  14. Вечнае : фальклорна-этнаграфічная спадчына Веткаўскага раёна / аўт. уклад.: І. Ф. Штэйнер, В. С. Новак. Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2003. 362 с.
  15. Балада: генезіс, эвалюцыя, перспектывы жанру : вучэб. дапам. для студ. філалагіч. спец. ВНУ / І. Ф. Штэйнер. Мінск : Неман, 2003. 124 с.
  16. Déjà vu, або Успамін пра будучыню : літаратурна-крытычныя артыкулы / І. Ф. Штэйнер. Мінск : Нёман, 2003. 144 с.
  17. Шматмоўная літаратура Беларусі ХІХ стагоддзя : манаграфія / І. Ф. Штэйнер. Мінск : Беларуская навука, 2002. 172 с.
  18. Фальклорна-этнаграфічная і літаратурная спадчына Рэчыцкага раёна / уклад.: І. Ф. Штэйнер, В. С. Новак. Мінск : Нёман, 2002. 383 с.
  19. Роднае : фальклорна-этнаграфічная і літаратурная спадчына Гомельскага раёна / уклад., аўтар артыкулаў, рэд. І. Ф. Штэйнер, В. С. Новак. Мазыр : Белы вецер, 2000. 275 с.
  20. Варожаць балады вякоў : беларуская балада і славянскія традыцыі / І. Ф. Штэйнер. Мінск : Навука і тэхніка. 1993. 240 с.
  21. Беларуская баллада: вытокі жанра і паэтычная структура : манаграфія / І. Ф. Штэйнер. Мінск : Навука і тэхніка, 1989. 142 с.
  22. Добры дзень, Франц Іванавіч! : [штрыхі да творчага партрэту Франца Сіўко] / І. Ф. Штэйнер // Дзеяслоў. 2013. № 2 (63). С. 295–306.
  23. Вольные рассуждения по поводу выхода сборника А. Рязанова “З Вяліміра Хлебнікава” / И. Штейнер // Нёман. 2011. № 11. С. 203–211.
  24. Песня палескага краю : [плеяда паэтаў Гомельшчыны] / І. Штэйнер // Полымя. 2010. № 8. С. 159–166.
  25. Криница, из которой пил святой : философская поэзия Алеся Рязанова / И. Штейнер // Нёман. 2010. № 8. С. 209–221.
  26. Вызревшее зерно космоса : о современной белорусской поэзии в контексте всемирной / И. Штейнер // Литературная газета. 2010. 30 июня – 6 июля. С. 3.
  27. Кому без Человека нужно Слово? : (Жанр исповеди в литературе) / И. Штейнер // Нёман. 2009. № 4. С. 149–162.
  28. Смешна і не вельмі : слова пра Георгія Марчука і яго п’есу “Калі заспявае певень” / І. Штэйнер // Роднае слова. 2006. № 12. С. 7–9.
  29. О новой жизни старого вина… : Баллада: эволюция жанра / И. Штейнер // Нёман. 2001. № 6. С. 219–239.
  30. “Вы хочаце казку?...” Альбо сучасныя літаратурныя казкі, прачытаныя праз акуляры гратэску / І. Штэйнер // Полымя. 2001. № 6. С. 289–304.

 

Аб жыцці і дзейнасці І. Ф. Штэйнера

  1. “На крылах светлага натхнення…” : (да 60-годдзя прафесара І. Ф. Штэйнера) : бібліяграфічны паказальнік / укл. В. Г. Скачкова ; Міністэрства адукацыі РБ, ГДУ імя Ф. Скарыны. Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2013. 52 с.
  2. Штейнер Иван Федорович / И. М. Дорошко // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск : БелЭн, 2009. Кн. 2. С. 472.
  3. Іван Штэйнер // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст : ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2008. С. 549–553.
  4. Рыцар балады з Палесся : [Штэйнер Іван Фёдаравіч] // Университет профессорский / сост. Д. Д. Павловец [и др.]. Гомель, 2005. С. 370–376.
  5. Штэйнер Іван / М. М. Воінаў // Беларускія пісьменнікі : біябiблiяграфічны даведнік : у 6 т. Мiнск, 1995. Т. 6. С. 386.
  6. Штэйнер Іван Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мiнск, 2003. Т. 17. С. 479.
  7. Штэйнер, І. Ф. Несакрэтныя матэрыялы прафесара Штэйнера, альбо Змаганне з “культурнымі комплексамі” праз чытанне / І. Ф. Штэйнер ; гутарыла Л. Цімошык // Звязда. 2012. 11 лют. С. 6.
  8. Штэйнер, І. Трылогія Івана Штэйнера : [інтэрв’ю з даследчыкам] / І. Штэйнер ; падрыхтавала М. Весялуха // ЛіМ. 2010. 4 вер.
  9. Штэйнер, І. Ф. “Гаворыш па-беларуску, значыць, належыш да эліты” / І. Ф. Штейнер ; гутарыла І. Асташкевіч // Звязда. 2009. 18 лют.
  10. Агіевіч, Ул. Еці і фаліянты : [пра кнігу І. Ф. Штэйнера «Мудрости зачало и конецъ…»] / Ул. Агіевіч // ЛіМ. 2012. 20 студз. (№ 3). С. 7.
  11. Аўдоніна, Т. Барацьба за спадчыну як анекдот : [п’еса “Кот на лаўрах” І. Ф. Штэйнера і аднайменны спектакль у пастаноўцы рэж. Б. Арлоўскага] // ЛіМ. 2013. 2 жн. (№ 30). С. 16.
  12. Шамякіна, М. Новыя кнігі Івана Штэйнера / М. Шамякіна // Роднае слова. 2008. № 12. С. 34.
  13. Шевлякова, И. Парадоксы вечной молодости : [об И. Ф. Штейнере] / И. Шевлякова // Нёман. 2009. № 11. С. 158–162.
  14. Асташкевіч, І. Тры ракі – тры кнігі: [пра кнігі І. Штэйнера: “Дняпроўскія матывы”, “Прыпяцкая рапсодыя” і “Сожскі карагод”] / І. Асташкевіч // Звязда. 2010. 7 ліп.
  15. Бельскі, А. Рыцар літаратуры і сейбіт вечнага : [пра крытыка і літаратуразнаўцу. І. Ф. Штэйнера] / А. Бельскі // ЛіМ. 2003. 5 вер. С. 6–7.
  16. Берлеж, М. Літаратурна-краязнаўчы човен : [пра кнігу І. Ф. Штэйнера “Дняпроўскія матывы”] / М. Берлеж // Полымя. 2010. № 3. С. 173–175.
  17. Жук, І. Цывілізацыйны акт “Зорнага неба” : нататкі на палях адной кнігі пра літаратуру : [кніга “Ex promtu – ex proposito” І. Ф. Штэйнера] / І. Жук // Маладосць. 2012. № 4. С. 73–77.
  18. Лайкоў, У. Лекцыі чытае сам Штэйнер І. Ф. / У. Лайкоў // ЛіМ. 2003. 31 кастр. (№ 44/45). С. 13.
  19. Мельнікава, А. Напрамак характэрны, гомельскі : [пра загадчыка кафедры беларускай літаратуры І. Ф. Штэйнера] / А. Мельнікава // ЛіМ. 2010. 17 вер.
  20. Мельнікава, А. Феномен гомельскай школы : [прэзентацыя манаграфіі І. Ф. Штэйнера “Дняпроўскія матывы”] / А. Мельнікава // ЛіМ. 2010. 26 лют (№ 8). С. 15.
  21. Сліва, М. “Не навуковы трактат, а мастацкі твор” : [пра кнігу І. Ф. Штэйнера «“Мудрости зачало и конецъ…”, або Спакушэнне Скарыны»] / М. Сліва // Краязнаўчая газета. 2013. № 10 (сак.). С. 5.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2057 разоў Апошняя змена Серада, 08 Красавік 2020 12:52