Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 13 Май 2014 12:27

4 лютага 2014 г. – 115 гадоў з дня нараджэння Рыгора Мацвеевіча Лінькова (1899–1961), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Пінскай і Баранавіцкай абласцях у Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1943)

Рыгор Мацвеевіч Лінькоў нарадзіўся 4 лютага 1899 года ў сяле Васільеўка Арэнбургскай губерніі (цяпер Кастрычніцкі раён Арэнбургскай вобласці) у сялянскай сям’і.

 

У 1918–1919 гадах – у Чырвонай Арміі. Ваяваў у частках В. К. Блюхера і ў партызанскіх атрадах. Член партыі бальшавікоў з 1918 года. Быў на партыйнай і гаспадарчай працы. З 1924 года вучыўся ў Арэнбургскай савпартшколе. У 1932 годзе акончыў рабфак, у 1933 годзе – Камуністычны ўніверсітэт. Зноў прызваны ў армію ў 1934 годзе. Пасля заканчэння ў 1938 годзе Ваеннай электратэхнічнай акадэміі ваентэхнік 1-га ранга Р. М. Лінькоў працаваў ваенным інжэнерам у навукова-даследчай установе.

У ліпені 1941 года Р. М. Лінькоў папрасіў накіраваць яго у распараджэнне начальніка Галоўнага разведывацельнага ўпраўлення Генштаба Чырвонай Арміі для арганізацыі партызанскай барацьбы на часова-акупіраваных тэрыторыях. У сваёй заяве Рыгор Мацвеевіч напісаў: “…я предпочитаю через 25–30 дней умереть в бою, чем через 25–30 лет умереть на постели. Мне 42 года, но физически здоров и способен перенести любые трудности. У меня есть жена, любимый сын, но что может быть любимее матери Родины?”

Ваенінжэнер ІІ ранга Р. М. Лінькоў узначаліў дыверсійна-разведывацельны партызанскі атрад асобага назначэння (52 байцы), які быў сфарміраваны ў Аператыўным вучэбным цэнтры (в/ч 9903). 20 верасня 1941 года атрад быў дэсанціраваны пад горадам Орша ў Беларусі. Дэсанціраванне было арганізавана з 8-мі самалётаў, але з-за непагоды прайшло няўдала, на зямлі сабраліся толькі 37 чалавек, была страчана рацыя. За два тыдні атрад папоўніўся акружэнцамі і мясцовымі жыхарамі да 100 чалавек. Першая партызанская зіма 1941–1942 гадоў была асабліва цяжкой. Вакол стаялі варожыя гарнізоны, якія рабілі частыя аблавы на партызан, не было сувязі з Вялікай зямлёй. Але партызанскія атрады працягвалі дзейнічаць на тэрыторыі трох раёнаў: Лепельскага, Чашніцкага і Хлапеніцкага.

Да мая 1942 года атрады Баці (партызанскi псеўданім Р. М. Лінькова) значна выраслі і сваімі дзеяннямі ахоплівалі вялікую тэрыторыю. Маладзечна, Полацк, Лепель, Орша, Барысаў – у раёне гэтых гарадоў гарэла зямля пад нагамі акупантаў. Баця задумаў рэйд на Палессе ў раён чыгуначных вузлоў Пінск і Лунінец. Атрад за паўтары месяца прайшоў па тыле ворага ў цэнтральных і паўднёвых раёнах Беларусі больш за 600 км. У час рэйду здзяйсняліся дыверсіі, знішчэнні камунікацый, што наносіла ворагу значны урон. Атрад стаў ядром для новых партызанскіх фарміраванняў у Беларусі, аператыўным цэнтрам Генштаба Чырвонай Арміі. Новая база партызан была зроблена у сярэдзіне 1942 года на Выганашчанскім возеры. Чыгуначны трохкутнік Брэст – Баранавічы – Лунінец загрымеў ад выбухаў. На шашах рабіліся засады, на рэках Шчара, Ясельда і іншых рушыліся масты. Падраздзяленні атрада дзейнічалі пад Калінкавічамі, Стоўбцамі, Бабруйскам, Ковелем.

Сярод саратнікаў Р. М. Лінькова быў Антон Пятровіч Брынскі (1906–1981), Герой Савецкага Саюза (1944), які пасля вайны напісаў некалькі кніг аб партызанах.

20 студзеня 1943 года Р. М. Лінькову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля “Залатая Зорка”. Ён быў адазваны ў Маскву, а ў маі 1943 года паўторна закінуты ў нямецкі тыл у Ружанскія лясы. Пад новым псеўданімам Льдоў быў камандзірам дыверсійна-разведывацельнага атрада, які да красавiка 1944 года дзейнічаў у раёне гарадоў Брэст, Баранавічы, Ваўкавыск, а затым на тэрыторыі Люблінскага ваяводства (Польшча) і Чэхаславакіі, дзе ў красавіку 1945 года злучыўся з Чырвонай Арміяй.

Р. М. Лінькоў быў адазваны ў Маскву ў распараджэнне ЦК КВП(б). З 5 верасня 1945 года – старшы інжэнер Савета па радыётэхніцы Дзяржаўнага Камітэта абароны СССР. У 1946 годзе дэмабілізаваны з Чырвонай Арміі ў званні палкоўніка-інжэнера. Жыў у Маскве, быў на партыйнай і дзяржаўнай працы. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, медалямі.

Рыгор Мацвеевіч займаўся літаратурнай дзейнасцю, аўтар некалькіх мастацкіх раманаў, аповесцей і зборнікаў апавяданняў аб партызанскім руху. Быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў СССР. Напісаў п’есу “Москвичи за фронтом” (1948), шэраг паляўнічых апавяданняў і нарысаў. Яго кніга ўспамінаў ад партызанскіх справах “Война в тылу врага” (першая публікацыя ў часопісе “Октябрь” ў 1946 г.) вытрымала 13 выданняў, у тым ліку ў перакладах на іншыя мовы (літоўскую, латышскую, украінскую, нямецкую).

Рыгор Мацвеевіч Лінькоў трагічна загінуў на паляванні 17 снежня 1961 года. Пахаваны на Навадзевіччых могілках у Маскве (участак 8, рад 15). У 1995 годзе пастановай № 349 Урада Масквы пахаванне Р. М. Лінькова аднесена да помнікаў гісторыі мясцовага значэння.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

1.     Лінькоў Рыгор Мацвеевіч // Энцыклапедыя гiсторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 368–369.

2.     Линьков Григорий Матвеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 4. С. 492.

3.     Линьков Г. Война в тылу врага / Григорий Линьков. Москва : Гослитиздат, 1951. 572 с.; [9] л. фот.

4.     Линьков, Г. М. Партизанская быль / Г. М. Линьков, А. Г. Лебедев. Москва : Знание, 1963. 96 с.

5.     Линьков, Г. Партизан Александр Шлыков / Г. Линьков. Ярославль : Книжное издательство, 1959. 71 с.

6.     Линьков, Г. М. Записки партизана / Г. М. Линьков. Москва : Московский рабочий, 1949. 139 с.

7.     Линьков Григорий Матвеевич // Россовский, В. П. Золотые звёзды Оренбуржья : биографический справочник / В. П. Россовский. Челябинск : Южно-Уральское книжное издательство, 1989. С. 272–273.

8.     Григорий Линьков : [приведены выдержки из дневника Г. Линькова за 1943 г.] // Литературное наследство. Т. 78. Советские писатели на фронтах Великой Отечественной войны : в 2 кн. Москва : Наука, 1966. Кн. 2. С. 494–500.

9.     Линьков Григорий Матвеевич // Герои Советского Союза : краткий биогр. словарь : в 2 т. Москва, 1987. Т. 1. С. 870.

10.                       Линьков Григорий Матвеевич // Связисты – Герои Советского Союза : в 2 кн. Ленинград, 1982. Кн. 1. С. 433–434.

11.                       Бринский А. Батя / Антон Бринский // Оренбуржцы в боях за Родину. Челябинск : Южно-Уральское издательство, 1978. С. 204–221.

12.                       Линьков Григорий Матвеевич // Люди легенд. Москва, 1974. Вып. 5. С. 186–197.

13.                       Пролёткин, В. Партизанские тропы / В. Пролёткин // Южный Урал. 1964. 5 июля (Наши земляки).

14.                       Ковров, Н. Легендарный “батя” / Н. Ковров // Комсомольское племя. 1962. 18 нояб.

15.                       [Линьков Григорий Матвеевич] // Гончаров, Н. Октябрьский район. История, документы, люди / Н. Гончаров. Оренбург, 2002. С. 129–130.

16.                       Бринский, А. П. По ту сторону фронта : воспоминания партизана : в 2 кн. : 4 изд. / Антон Петрович Бринский. Москва : Воениздат, 1961.

17.                       Брынскі Антон Пятровіч : [саратнік Р. М. Лінькова] // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 277.

18.                       Василий Васильевич Щербина ; Давид Ильич Кеймах : [соратники Г. М. Линькова] // Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941–1944 : справочник / под общей редакцией Э. Г. Иоффе. Минск : Беларусь, 2009. С. 70–72.

19.                       Зуборев, Л. Комбриг Дима : [о комиссаре отряда Г. М. Линькова Давиде Ильиче Кеймахе] / Леонид Зуборев // Литовский курьер. 2013. 31 окт. (№ 44).

20.                       Г. М. Линьков : [некролог] // Литературная газета. 1961. 21 дек. С. 4.

21.                       Линьков, Г. М. Летят гуси… : рассказ / Г. М. Линьков // Охотничьи просторы : альманах. 1953. № 3. С. 48–57.

22.                       Линьков, Г. М. В Дальневосточной тайге : рассказ / Г. М. Линьков // Охотничьи просторы : альманах. 1951. № 2. С. 48–57.

23.                       Линьков, Г. М. Настоящий охотник : рассказ / Г. М. Линьков // Охотничьи просторы : альманах. 1951. № 2. С. 189–193.

24.                       Линьков, Г. М. На Оке : рассказ / Г. М. Линьков // Охотничьи просторы : альманах. 1950. № 1. С. 217–225.

25.                       Арамилев, И. Книга о народном подвиге : [о книге Г. Линькова “Война в тылу врага”] / Иван Арамилев // Литературная газета. 1947. 26 апр. С. 3.

26.                       Громов, П. Документальность и вымысел : [о книге Г. Линькова “Война в тылу врага”] / П. Громов // Звезда. 1947. № 9.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1508 разоў Апошняя змена Пятніца, 10 Красавік 2020 12:25