У Чырвонай арміі з 1922 года. Вучыўся ў Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе. Праходзіў службу на Далёкім Усходзе. Прымаў удзел у баях на Кітайска-Усходняй чыгунцы (1929).
З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны – на яе франтах. Прымаў удзел у разгроме нямецкай арміі пад Сталінградам (ліпень 1942 – люты 1943). У званні падпалкоўніка Мікалай Іконнікаў быў начальнікам аддзела ўмацаваных раёнаў штаба Данскога фронту, якім камандаваў генерал-лейтэнант К. К. Ракасоўскі. У міжрэччы Волгі і Дона займаўся будаўніцтвам умацаваных раёнаў і напаўненнем воінскіх часцей, якія ўваходзілі ў склад гэтах раёнаў. Стаў начальнікам аддзела ўмацаваных раёнаў штаба Цэнтральнага фронту, створанага 15 лютага 1943 года на базе расфарміраванага Данскога фронту, (камандуючы генерал-палкоўнік К. К. Ракасоўскі), кіраваў работамі па будаўніцтву абарончых рубяжоў на Арлоўска-Курскім накірунку. Дзякуючы яму будаўніцтва было завершана да пачатку бітвы на Курскай дузе (5 ліпеня – 23 жніўня 1943), што дазволіла савецкім войскам на гэтым участку паспяхова вясці баі з праціўнікам.
Палкоўнік М. Ф. Іконнікаў у якасці намесніка начальніка аператыўнага кіравання штаба 1-га Беларускага фронту (камандуючы – генерал арміі К. К. Ракасоўскі, начальнік штаба фронту – генерал-палкоўнік М. С. Малінін) ўдзельнічаў у Бабруйскай наступальнай аперацыі (24–29 чэрвеня 1944). Аб’яднаў пад сваім камандаваннем усе ўмацаваныя раёны, якія адносіліся да фронту, арганізаваў выкананне асабовым саставам гэтых раёнаў паспяховае выкананне ўсіх баявых задач.
З 18 ліпеня па 2 жніўня 1944 года войскі 1-га Беларускага фронту правялі Люблін-Брэсцкую аперацыю, у ходзе якой вызвалілі гарады Брэст (28 ліпеня), Седльцэ, Люблін.
Мікалай Фёдаравіч узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І і ІІ ступеняў, медалём “За оборону Сталинграда”.
Генерал-маёр бронетанкавых войск М. Ф. Іконнікаў памёр 3 кастрычніка 1944 года ў выніку цяжкога ранення, атрыманага ў аўтамабільнай катастрофе на тэрыторыі Польшчы. Пахаваны ў г. Брэсце на вул. 17 Верасня (з 1948 г. вул. Леніна) ў скверы, які носіць яго імя.
У 1982 годзе на магіле пастаўлены помнік у выглядзе прабітага снарадам сцяга (маскоўскі скульптар Маісей Саламонавіч Альтшулер).
Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
-
Іконнікаў Мікалай Фёдаравіч //
-
Могилав сквере Иконникова. Иконников Николай Федорович // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 337.
-
МогилаИконникова Николая Федоровича // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 75.
-
Иконников Николай Фёдорович // Брест : энциклопедический справочник. Минск, 1987. С. 218–219.
-
Иконников Николай Фёдорович // Их именами названы… : энцикл. спр. Минск, 1987. С. 243.
-
Болдырев, П. С. Бобруйская операция / П. С. Болдырев. Москва, 1945.