У васемнаццаць гадоў дабраахвотна ўступіў у Чырвоную армію, у складзе 2-й Данской дывізіі 9-й арміі ваяваў супраць дзянікінцаў, служыў у 1-й Маскоўскай пралетарскай дывізіі.
Пасля Грамадзянскай вайны, з 1922 года Фёдар Кунькоў працаваў на чыгунцы ў Калінкавічах, адначасова вучыўся ў школе. У 1929 годзе прыняты ў партыю. У 1933–1935 гадах вучыўся ў Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школе імя У. І. Леніна ў Мінску. Затым працаваў дырэктарам Беларускага літаратурнага фонду праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. Многія літаратары ведалі Фёдара Сямёнавіча як клапатлівага і добрасумленнага работніка. Пастаянныя сустрэчы з творачай інтэлігенцыяй мелі немалаважнае значэнне і для яго самога.
У верасні 1939 года Ф. С. Кунькоў сярод тысяч савецкіх спецыялістаў быў накіраваны ў Заходнюю Беларусь. Прыехаў у Пінск, працаваў па арганізацыі прамысловасці, а калі быў сфарміраваны Пінскі аблвыканкам, яго назначылі начальнікам аддзела мясцовай прамысловасці.
З самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны актыўна ўдзельнічаў у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Фёдар Кунькоў быў адным з арганізатараў першага на Піншчыне партызанскага атрада, якім камандаваў Васіль Захаравіч Корж. 28 чэрвеня 1941 года гэты атрад прыняў свой першы бой з гітлераўцамі ў вёсцы Падбалоцце.
У канцы 1942 года падпольны абкам КП(б)Б і штаб злучэння пінскіх партызан прызначылі начальнікам міжраённага штаба партызанскага руху і сакратаром Іванаўскага падпольнага райкама партыі Ф. С. Кунькова, які ўзначаліў работу па арганізацыі падполля ў Пінскім, Іванаўскім, Драгічынскім і Жабчыцкім раёнах. Базай штаба стаў атрад імя Лазо, які ўвайшоў пасля ў склад Пінскай партызанскай брыгады, якой камандаваў Іван Георгіевіч Шубітыдзэ. Цесная сувязь з партызанамі надала падпольнай барацьбе мэтанакіраванасць і арганізаванасць. Дзякуючы каардынацыі дзеянняў, патрыёты наносілі ўсё больш адчувальныя страты акупантам: паралізавалі працу прадпрыемстваў, дапамагалі ваеннапалонным, перашкаджалі вывазу моладзі ў Германію.
У красавіку 1943 года на базе некалькіх атрадаў была створана партызанская брыгада імя В. М. Молатава, яе камандзірам быў Міхаіл Іванавіч Герасімаў, камісарам – Ф. С. Кунькоў, начальнікам штаба – Міхаіл Лявонцьевіч Прыходскі, потым яго змяніў Дзмітрый Карпавіч Удовікаў. Памочнікам Фёдара Кунькова па камсамольскай рабоце ў брыгадзе быў Эдуард Баляслававіч Нордман (пасля вайны стаў генерал-маёрам, Ганаровым грамадзянінам г. Пінска). Фёдар Сямёнавіч быў чалавекам смелым, рашучым, добра разбіраўся ў абстаноўцы, умеў знаходзіць кантакт з людзьмі, у адносінах быў добразычлівым, уважлівым.
Уся сям’я Фёдара Сямёнавіча ўваходзіла ў склад партызанскіх фарміраванняў. Яго малодшы брат Уласій Сямёнавіч Кунькоў (1907–1982) з радавога байца вырас да камандзіра атрада імя Нямытава Пінскай брыгады.
Пасля вызвалення Піншчыны Ф. С. Кунькоў працаваў на розных участках гаспадарчага будаўніцтва ў Пінску: кіраваў аблбудупраўленнем, аблсельбудтрэстам, гарадскім вадаправодам. У 1950-я быў дырэктарам торфапрадпрыемства “Агдэмер”. З 1960 года – персанальны пенсіянер рэспубліканскага значэння, але працягваў працаваць – быў старшынёй калгаса ў в. Глінна, дырэктарам Пінскай станцыі юннатаў. Фёдара Сямёнавіча адрознівала прастата, таварыскасць, добразычлівасць, справядлівасць.
Ф. С. Кунькоў узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І ступені, пяццю медалямі, ордэнам Польскай Народнай Рэспублікі.
Фёдар Сямёнавіч Кунькоў памёр 15 ліпеня 1969 года. Пахаваны на пінскіх гарадскіх могілках па вул. Спакойнай. Яго імем названы вуліцы у Пінску і Іванава, у вёсках Трудавая і Махро Іванаўскага раёна.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава. Мудзь Наталля Пятроўна,
бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
-
Кунькоў Фёдар Сямёнавіч // Памяць. Пінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 263–264.
-
Кунькоў Фёдар Сямёнавіч // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 211.
-
Кунькоў Фёдар Сямёнавіч // Памяць. Пінск : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 273.
-
Кунькоў Фёдар Сямёнавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне : энцыклапедыя. 1941–1945. Мінск, 1990. С. 282.
-
Куньков Фёдор Семёнович // Их именами названы… : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 338.
-
Кунькоў Фёдар Сямёнавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1972. Т. 6. С. 198–199.
-
Литвинчук, В. А. Там, за Днепро-Бугом / Василий Литвинчук. 3-е изд., испр. и доп. Брест : Брестская типография, 2008. 492 с., фото.
-
Клещев, А. Е. Партизаны и население Пинской области в борьбе с фашистскими захватчиками / Алексей Ефимович Клещев // Партизанское подполье в Белоруссии. 1941–1944 : страницы воспоминаний : Вилейская, Барановичская, Пинская, Брестская, Белостокская области. Минск : Беларусь, 1986. С. 208–277.
-
Шубитидзе, И. Г. Полесские были : [воспоминания] / Иван Георгиевич Шубитидзе. Минск : Беларусь, 1974. 270 с., [12] л. ил.
-
Партызанская брыгада імя В. М. Молатава // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне : энцыклапедыя. 1941–1945. Мінск, 1990. С. 436.
-
Из докладной записки командования бригады им. В. М. Молотова Пинской обл. нач. БШПД П. З. Калинину о боевой деятельности бригады за период с 10 января по 30 марта 1944 г. / Герасимов, Куньков, Удовиков // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1944 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. Минск : Беларусь, 1982. Т. 3. С. 178–182.
-
Из истории партизанской бригады им.В. М. Молотова Пинской обл. об отражении карательных экспедиций врага и взаимодействии партизан с Красной Армией за период с 18 февраля по 30 марта 1944 г. / Герасимов, Куньков, Удовиков ; Из истории партизанской бригады им. В. М. Молотова Пинской обл. об установлении связи с войсками Красной Армии, оказании им помощи и о помощи армейских штабов партизанам вооружением, госпитализацией раненых / Герасимов, Куньков, Удовиков // Там же. С. 582–586.
-
Мемориальная доска воинам-освободителям и партизанам : [г. Дрогичин] // Памятники истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 161–162.
-
Памятник партизанам : [д. Заречка Дрогичинского р-на] // Памятники истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 169–170.
-
Мемориальная доска воинам-освободителям и партизанам// Памятники истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 190.
-
Горупа, М. У истоков антигитлеровского сопротивления : [о партизанских командирах] / Мария Горупа // Чырвоная звязда (Іванава). 2013. 8 мая. С. 5.
-
Романюк, Я. Их именами названы : Михаил Иванович Герасимов ; Федор Семенович Куньков / Яна Романюк // Чырвоная звязда (Іванава). 2011. 22 апреля. С. 5.
-
Сяргей, А. Гарэла зямла пад нагамі акупантаў : [пра дзеяннях партызан] / Аляксей Сяргей // Драгічынскі веснік. 2011. 26 сакавіка.
-
Оленичева, С. Секретарь райкома : [к 100-летию со дня рождения Ф. С. Кунькова] / С. Оленичева // Полесская правда (Пинск). 2000. 23 февр. С. 2.
-
Аленічава, С. Камісар брыгады : [да 100 годдзя з дня нараджэння Ф. С. Кунькова] / С. Аленічава // Чырвоная звязда (Іванава). 2000. 22 лютага. С. 2.
-
Равінец, У. Змагар зямлі Палескай : [да 90-годдзя з дня нараджэння Ф. С. Кунькова] / У. Равінец // Запаветы Леніна (Драгічын). 1990. 22 лютага. С. 3.
-
Равінец, В. Тых дзён не змоўкне слава : Да 90-годдзя з дня нараджэння Ф. Кунькова / В. Равінец // Чырвоная звязда (Іванава). 1990. 22 лютага. С. 4.
-
Ф. С. Куньков : [некролог] / Красицкий И. К., Эрдман Э. И., Кулаженко А. Н., Минкевич М. В. [и др.] // Полесская правда (Пинск). 1969. 18 июля. С. 3.
-
Куньков Фёдор Семёнович [Электронный ресурс]. 2015. Режим доступа: http://will-remember.ru/familii_na_k/kunkov_fyodor_semyonovich.htm. Дата доступа: 14.02.2015.
-
Право вести за собой [Электронный ресурс]. 2015. Режим доступа: http://www.comparty.by/pravo-vesti-za-soboy. Дата доступа: 14.02.2015.
-
Сын России, сын Беларуси [Электронный ресурс]. 2015. Режим доступа: http://kk.convdocs.org/docs/index-214205.html?page=7 . Дата доступа: 14.02.2015.