Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 16 Красавік 2012 09:55

8 сакавiка 2012 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Аляксандравіча КОЗАКА (1952)

8 сакавiка 2012 г. – 60 гадоў з дня нараджэння А. А. КОЗАКА (1952, Драгічынскі р-н), акцёра, тэатральнага дзеяча, Заслужанага дзеяча мастацтваў РБ, дырэктара і мастацкага кіраўніка Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі, дырэктара Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая Вежа” (Брэст).

 

{gcontent}Аляксандр Аляксандравiч Козак нарадзiўся 8 сакавiка 1952 г. у в. Цыбкi Драгiчынскага раёна. Скончыў Беларускi тэатральна-мастацкi iнстытут (1973, курс В. Рэдліх; 1990, аддзяленне арганiзацыі планавання і кіравання тэатральнай справай). З 1973 г. акцёр, з 1988 г. дырэктар, з 1994 г. генеральны дырэктар-мастацкi кiраўнік Брэсцкага акадэмiчнага тэатра драмы iмя Ленiнскага камсамола Беларусi.

Вядомы ў Брэсце як актыўны дзеяч культуры Аляксандр Аляксандравiч стаў “Брэстчанiнам года 1997”. А з 1998 г. ён ужо Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусi (Указ Прэзiдэнта РБ № 62 за 5.02.1998 г.). У 2010 г. А. Козаку прысвоена званне акадэмiка Мiжнароднай Акадэмii Тэатра.

З канца 1980-х будынак тэатра быў зачынены на рэканструкцыю, у сувязі з гэтым акцёрская трупа пераносіла вялікія цяжкасці. Рамонт будынка задоўжыўся на сем гадоў, у калектыве панавала імкненне абавязкова захаваць тэатр. Вялiкую ролю тут адыграў яго дырэктар А. А. Козак. Працавалі на розных пляцоўках, для кожнай прыдумвалі адмысловыя спектаклі. Як толькі вярнуліся ў свой дом вясной 1995 г., на родныя падмосткі, усё змянілася, пачаўся новы адлік часу. Адкрыліся выбуховым спектаклем “Вар’яцкі дзень, альбо Жаніцьба Фігаро” (рэжысёр В. Чхеідзе).

А. А. Козак – арганізатар і дырэктар Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая Вежа” (з 1996), які цяпер моцна ўплывае на мастацкі ўзровень тэатра. Брэст нiколі не быў горадам тэатральным, а цяпер гледачы падцягнуліся, палюбілі тэатр.

Яркія знешнія даныя акцёра Аляксандра Козака спрыялі стварэнню пераканаўчых вобразаў маладых герояў. Сярод найбольш значных у нацыянальным рэпертуары: Наганаў (“Брэсцкая крэпасць” К. Губарэвіча), Якаў (“Пакажыце проопуск” (Я. Шабана), Кірыл (“І змоўклі птушкі” І. Шамякіна), Масей (“Апраўданне крыві” паводле І. Чыгрынава). Значным дасягненнем стала роля Фердынанда (“Дзень цудоўных падманаў” Р. Шэрыдана). Сярод іншых роляў: Колесаў (“Развітанне ў чэрвені” А. Вампілава), Навуковец (“Раён пасадкі невядомы” В. Губарава), Сітнік (“Бярозавая галіна” Ю. Візбара), Коба (“Дзеці Арбата” А. Рыбакова).

У якасцi рэжысёра-пастаноўшчыка Аляксандр Козак праявiў сябе ў спектаклях “Убей меня, голубчик” (2004), “Мост” (2005), “Вечер” (2007), “Барские причуды” (2011) i iншых.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2012 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

{/gcontent}

  1. Козак Аляксандр Аляксандравiч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. Мiнск : БелЭн, 2002. Т. 1. С. 530.
  2. Козак Александр Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. Минск : БелЭн, 2007. Т. 4. С. 122.
  3. Козак Александр Александрович // Регионы Беларуси : [в 7 т.]. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 487.
  4. Павлова, Л. Козак во главе театральной дружины / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2012. № 10. С. 5.
  5. Козак, А. «Чехова люблю за грусть» / Александр Козак; расспрашивала Т. Шеламова // Вечерний Брест. 2009. 11 сент. С. 6.
  6. Козак, А. Тэатральны рамантык з Брэста / Аляксандр Козак; гутарыла Людмiла Грамыка // Мастацтва. 2008. № 6. С. 33–37.
  7. Данилова, Е. Полку академиков прибыло : [о звании академика Международной Академии Театра А. А. Козаку] / Елена Данилова // Заря. 2010. 14 сент. С. 2.
  8. Павлова, Л. Совсем нескучные «Барские причуды» : [о спектакле «Барские причуды»; постановка А. Козака] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2011. № 14. С. 10.
  9. Данилова, Е. Чем бы барин ни тешился… : [о спектакле «Барские причуды»; постановка А. Козака] / Елена Данилова // Заря. 2011. 7 апр. С. 7.
  10. Павлова, Л. Человек счастлив, пока у него есть родина : [о спектакле «Вечер»; постановка А. Козака] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2007. № 41. С. 10.
  11. Гармель, Е. «Не я выбрал драматургию, а она – меня…» : [о спектакле «Вечер по пьесе А. Дударева; постановка А. Козака]/ Елена Гармель // Заря. 2007. 9 окт.
  12. Бунеева, Л. Женская логика с турецким акцентом : [о спектакле «Убей меня, голубчик»; режиссер А. Козак] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2004. 29 дек. С. 3.
  13. Козак, А. «Минск завидует нашему фестивалю» / Александр Козак; беседовала Т. Шеламова // Вечерний Брест. 2002. 27 марта. С. 2–3.
Чытаць 2768 разоў Апошняя змена Аўторак, 20 Красавік 2021 10:04