Надрукаваць гэтую старонку
Субота, 15 Кастрычнік 2016 10:06

«Здесь сердцу каждому тепло»

13 кастрычніка 2016 г. у актавай зале дзіцячай школы мастацтваў адбылося раённае свята «Здесь сердцу каждому тепло», прысвечанае 40-годдзю цэнтралізацыі бібліятэк Жабінкаўскага раёна. На юбілейнае мерапрыемства запрасілі шмат гасцей – ветэранаў бібліятэчнай справы, актыўных чытачоў, удзельнікаў аматарскага аб’яднання «Собеседник», а таксама кіраўнікоў арганізацый, з якімі актыўна супрацоўнічае Жабінкаўская ЦБС.

 

 

Да мерапрыемства была падрыхтавана разгорнутая кніжная выстава «Тихий шелест страниц нам сопутствует всю жизнь» з наступнымі раздзеламі: «Библиотекари на экране и в литературе», «Мы с вами уже столько много лет» (дзе змяшчаліся фота бібліятэкараў і разнастайных бібліятэчных мерапрыемстваў), «Страницы истории – страницы жизни», «Библиотеки: вчера и сегодня» (у гэтым раздзеле прадстаўлена выдавецкая прадукцыя бібліятэк розных гадоў) і раздзел «Эти обыкновенные необыкновенные книги».

Госці свята даведаліся пра гісторыю і сённяшні дзень бібліятэк раёна. На працягу ўсяго мерапрыемства дэманстраваліся слайд-прэзентацыі: «Время, вперёд!» – візітоўка ЦБС, «Жизнь, отданная книгам» – пра ветэранаў-бібліятэкараў, «Весёлые библионовости», а таксама фота бібліятэкараў і бібліятэчных мерапрыемстваў.

Гучала шмат цёплых слоў і віншаванняў у адрас супрацоўнікаў Жабінкаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.

Святочную атмасферу дапамаглі стварыць аркестр настаўнікаў дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Святланы Зотавай, інструментальны ансамбль «Тоника» (кіраўнік Наталля Грэцкая), настаўнік па класу вакала Аляксандра Белая і яе выхаванцы, народны хор «Тонус» (кіраўнік Людміла Дошчык), юная чытачка і маленькая артыстка Вара Ганчар і саліст ГДК Валерый Няменшы.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2536 разоў Апошняя змена Аўторак, 26 Снежань 2017 16:19