Навіны
Пісьменнік, журналіст і краязнаўца Таццяна Канапацкая ўшанавана званнем «Ганаровы грамадзянін Лунінецкага раёна».
Таццяна Васільеўна з’яўляецца шчырым сябрам абласной бібліятэкі, сталым удзельнікам творчых мерапрыемстваў і пісьменніцкіх сустрэч. Аўтарка неаднаразова дарыла ў фонд нашай установы свае выданні. Чытачы і супрацоўнікі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага сардэчна віншуюць Таццяну Васільеўну з заслужанай узнагародай і зычаць ёй моцнага здароў’я, далейшых творчых поспехаў і ўдзячных чытачоў!
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка
У сектары краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага працуе кніжная выстава «На добры ўспамін: бібліятэчныя аўтографы».
Асабліва каштоўнымі для любой бібліятэкі з’яўляюцца выданні з аўтографамі пісьменнікаў. Гэтыя кнігі ўнікальныя, адзіныя ў сваім родзе. Нехта з аўтараў піша свае пажаданні чытачам і супрацоўнікам бібліятэкі, нехта выказвае сваю ўдзячнасць. У розныя гады Брэсцкую абласную бібліятэку наведвалі шматлікія выбітныя людзі. Частка кніг, прадстаўленых на выставе, падорана бібліятэцы самімі аўтарамі, на некаторых з выданняў аўтары пакідалі свае подпісы падчас экспанавання кніжных выстаў на разнастайных мерапрыемствах.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка
Выстава «Вялікая Айчынная вайна ў творчасці пісьменнікаў Берасцейшчыны»
У сектары краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага распачала дзейнасць кніжная выстава «Вялікая Айчынная вайна ў творчасці пісьменнікаў Берасцейшчыны», прымеркаваная да 80-годдзя Вялікай Перамогі.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка
Творчая сустрэча з Зінаідай Іосіфаўнай Дудзюк
5 красавіка 2025 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася творчая сустрэча з беларускай пісьменніцай, паэтам, празаікам, драматургам, публіцыстам, перакладчыкам, сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі Зінаідай Іосіфаўнай Дудзюк.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка
Канферэнцыя да 90-годдзя Івана Кірэйчыка ў Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя В.Ф. Праскурава
19 сакавіка 2025 г. паэту, празаіку, журналісту Івану Кірэйчыку (1935–1996) споўнілася б 90 гадоў. З гэтай нагоды Ганцавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя В.Ф. Праскурава арганізавала чытацкую канферэнцыю «Аддаць бы людзям сябе без рэшты…».
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Ганцавіцкі раён, Ганцавічы