Фільтраваць
Рэгіён

Навіны

18 мая 2021 г. у аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбылася прэзентацыя новай кнігі — гісторыка-краязнаўчага нарыса «Вёска Рубель на Століншчыне» доктара гістарычных навук, прафесара, загадчыка кафедры гісторыі славянскіх народаў БрДУ імя А. С. Пушкіна А. Вабішчэвіча.

Дадатковая інфармацыя

31 сакавіка 2021 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбыўся міжнародны круглы стол «Лукаш Дзекуць-Малей: прадаўжальнік справы Скарыны», прымеркаваны да 100-годдзя пачатку дзейнасці ў Брэсце грамадскага і рэлігійнага дзеяча, выдаўца, перакладчыка,  дабрачынца, і 90-годдзя выдання перакладу Бібліі на беларускую мову. Мэта круглага стала — асэнсаванне яго ўнёску ў агульную гісторыка-культурную спадчыну Беларусі і Брэстчыны. Галоўнай падзеяй стала прэзентацыя новага зборніка навуковых артыкулаў «Лукаш Дзекуць-Малей: пастар, які працягнуў справу Скарыны», які выйшаў у свет у 2021 г. у выдавецтве «Пазітыў-цэнтр», з удзелам аўтараў. Кніга складаецца з апублікаваных у перыяд з 1975 да 2018 г. пятнаццаці артыкулаў дзевяці даследчыкаў. На сённяшні дзень гэта толькі другая кніга ў беларускай гістарыяграфіі, прысвечаная асобе Л. Дзекуця-Малея. У зборніку таксама ўтрымліваецца багаты матэрыял па краязнаўстве Брэстчыны.

Круглы стол прайшоў у афлайн- і анлайн-фарматах. Небяспечная эпідэмічная сітуацыя не дазволіла запрасіць для ўдзелу ў мерапрыемстве ўсіх жадаючых. Прагучалі анлайн-даклады вядомых навукоўцаў Алены Глагоўскай, прафесара ўніверсітэта Казіміра Вялікага ў г. Быдгашчы (Польшча), Ёханэса Раймера, прафесара па місійных даследаваннях і міжкультурнай тэалогіі ўніверсітэта прыкладных навук г. Эверсбаха (Германія), а таксама прамых нашчадкаў Л. Дзекуця-Малея з г. Гданьска (Польшча). У працы круглага стала прынялі ўдзел гісторыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта, краязнаўцы, спецыялісты па гісторыі пратэстантызму ў Беларусі.

Краязнавец І. М. Чайчыц прадставіў невядомыя раней дакументы пра Л. Дзекуця-Малея з фонду Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці. Былі прадстаўлены таксама арыгіналы Бібліі на беларускай мове ў перакладзе Л. Дзекуця-Малея ўсіх гадоў выдання (1931, 1948, 1985, 1991). Заг. аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Жэлянгоўская Ірына прэзентавала выставу дакументаў з фондаў бібліятэкі «Лукаш Дзекуць-Малей і Беларусь: асоба ХХ стагоддзя».

Удзельнікі круглага стала пазнаёміліся з музейна-выставачнай экспазіцыяй аддзела рэдкай кнігі, у якую ўваходзяць рэдкія і каштоўныя выданні па гісторыі Беларусі і Брэстчыны.

 

Верамчук Ларыса Эдуардаўна,

намеснік дырэктара па сацыякультурнай і інфармацыйнай рабоце

Кантактны тэлефон: +375 162 43 45 25


Дадатковая інфармацыя

Панядзелак, 14 Снежань 2020 11:35

80 лет Здитовской сельской библиотеке

Здитово — это самый древний населённый пункт в Берёзовском районе, впервые упоминается в 1252 г. в Ипатьевской летописи. В январе 1940 г. был создан Берёзовский район, в состав которого вошла д. Здитово.

Дадатковая інфармацыя

Панядзелак, 30 Лістапад 2020 12:17

Віншаванне з юбілеем!

Чытачы і супрацоўнікі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага віншуюць з 70-гадовым юбілеем таленавітага беларускага мастака-ювеліра, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалая Кузьміча. Мікалай Пятровіч працуе ў галіне ювелірнага мастацтва, у тэхніцы гарачых эмаляў. Уваходзіць у пяцёрку лепшых майстроў у свеце, якія працуюць у гэтай унікальнай тэхніцы. Займаецца вырабам мастацкіх твораў, аб’ектаў і ювелірных упрыгожанняў.

Дадатковая інфармацыя

Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага — 80 гадоў! Па-сапраўднаму доўгая гісторыя. За гэты час Бібліятэка стала творчым калектывам аднадумцаў, установай са сваімі традыцыямі і непаўторным стылем. На працягу 80 гадоў яна паспяхова выконвала сваю асноўную місію: забяспечвала інфармацыяй, развівала культурна-асветную дзейнасць, шукала новыя падыходы, новыя формы работы, імкнулася захаваць і прымножыць інтэлектуальнае багацце пакаленняў.

Дадатковая інфармацыя

Старонка 9 з 52