Увазе прысутных была прадстаўлена прэзентацыя “Усё было: і сон і парыванне…”, якая пазнаёміла з жыццем і творчасцю Ніны Язэпаўны. З вялікай цікавасцю хлопчыкі і дзяўчынкі слухалі вершы паэтэсы. Да мерапрыемства супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу “Ніна Мацяш – гонар наш”, на якой прадставілі паэтычныя зборнікі “Жнівень”, “Удзячнасць”, “Ралля суровая”, “Прыручэнне вясны”, “Поўны келіх”, “Шчаслівай долю назаві”, “Я вас люблю…”, “У прыгаршчах ветру”, пераклады твораў пісьменніцы на іншыя мовы.