Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 19 Люты 2019 08:37

Літаратурны круіз «Навагодняя сустрэча з беларускай кнігай»

3 студзеня ў чытальнай зале Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі для навучэнцаў Бярозаўскага ліцэя будаўнікоў, у мэтах прапаганды нацыянальнай мастацкай літаратуры, адбыўся літаратурны круіз «Навагодняя сустрэча з беларускай кнігай». Да ўвагі чытачоў былі прадстаўлены краязнаўчыя, мастацкія, гістарычныя выданні, відэаролікі «Белавежская пушча» і «Бераг белых буслоў», фрагмент з кінафільма пра Ніну Іосіфаўну Мацяш.

Супрацоўнікі бібліятэкі чыталі вершы Ніны Мацяш і Раісы Баравіковай, урыўкі з кнігі Анатоля Брытуна «Пах мускусу». Падчас мерапрыемства гучалі песні на словы Максіма Багдановіча і Леаніда Дранько-Майсюка, на музыку Ігара Лучанка.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 377 разоў Апошняя змена Аўторак, 19 Люты 2019 08:52