Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 10 Люты 2020 09:07

Новыя выданні кобрынскіх паэтаў

З 2019 г. пры Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы працуе літаратурны клуб «ПоэтиКо». Аддзелам бібліятэчнага маркетынгу выдана 4 кнігі паэтаў.

Да 75-годдзя вызвалення Кобрына ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў падрыхтаваны зборнік вершаў «Памяць не сыходзіць у адстаўку». У ім з 15 аўтараў 6 з’яўляюцца членамі клуба «ПоэтиКо». У кнізе 56 твораў, з якіх 28 напісаны «паэцікаўцамі». Большасць вершаў (раздзел «Застаўся ў сэрцы след вайны») прысвечана тэме Вялікай Айчыннай вайны і кобрынскім помнікам воінам-вызваліцелям і ваенным ахвярам. У раздзеле «Няма прыгажэйшай зямлі» размешчаны вершы аб Кобрыншчыне і Беларусі.

Другім выданнем стала кніга бібліятэкара аддзела, кіраўніка клуба, члена Міжнароднага саюза пісьменнікаў Наталлі Кандрашук (Ефціфеевай) «Налетели вдруг дожди», у якой змешчана 62 вершы пераважна пра прыроду.

Напрыканцы 2019 г. убачыў свет зборнік вершаў «Свидание с Мудростью». Кніга створана па выніках конкурсу «Радуга созвучий», які праведзены Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай да сваёго 80-годдзя. Сярод аўтараў, якія адзначаны дыпломамі і падарункамі за перамогу (у кожнай з пяці намінацый па аднаму пераможцу), 3 члены літаратурнага клуба «ПоэтиКо»: Зінаіда Навасад (намінацыя «Стихи о библиотеке»), Валянціна Пігас (намінацыя «Стихи о книге») і Валянціна Саўчук (намінацыя «Рассказы о библиотеке»). У выданне ўвайшлі толькі лепшыя творы трох паэтычных намінацый, у т. л. вершы-пераможцы.

Да 80-годдзя Кобрынскага раёна ў студзені бягучага года створаны зборнік вершаў «Глыток родных крыніц» — першае калектыўнае выданне членаў літаратурнага клуба «ПоэтиКо». Кожнаму з 7 аўтараў кнігі адведзена па 7 старонак, ўсяго размешчана 67 паэтычных твораў — такая арыфметыка зборніка.

І гэта толькі пачатак. Рыхтуюцца іншыя кнігі, а іх у планах на гэты год нямала.  

Наталля Кандрашук,

бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу

Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 487 разоў Апошняя змена Аўторак, 17 Сакавік 2020 10:25