Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 23 Чэрвень 2021 16:36

Выстава «Брэст. Чэрвень. Крэпасць: да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны»

 

22 чэрвеня 2021 г. у аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адкрылася кніжная выстава «Брэст. Чэрвень. Крэпасць: да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны». Брэсцкая крэпасць, адно з самых гераічных месцаў Беларусі, была і застаецца візітнай карткай горада. 22 чэрвеня 1941 г. яе гарнізон прыняў першыя ўдары гітлераўскіх захопнікаў і больш месяца ўтрымліваў абарону ў поўным акружэнні.

 

На выставе прадстаўлены энцыклапедыі, кнігі па гісторыі Брэста, успаміны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Сярод экспануемых выданняў «Брестская крепость: война и мир» (Брэст, 2010), Р. Аліеў і І. Рыжоў «Брест и Крепость: трагический июнь» (Масква, 2016), Г. А. Грабёнкіна «Брест непокорённый» (Мінск, 2015), «На абпаленых крылах: кніга ўспамінаў непаўналетніх вязняў фашызму» (Мінск, 2012) і інш.

 

Асаблівую цікавасць выклікае выданне Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці «Брест в 1941–1944 гг. Оккупация: документы и материалы» (Брэст, 2016). Асобную паліцу займае серыя кніг В. Сарычава «В поисках утраченного времени».

 

Прадстаўлены вядомыя творы С. С. Смірнова: «Брестская крепость», «Мы из Бреста», «Первая шеренга», «Рассказы о неизвестных героях».

 

Выстава будзе працаваць на працягу чэрвеня – ліпеня.

 

Лахміцкая Наталля Сцяпанаўна,

бібліёграф аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 79


 

        

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1107 разоў Апошняя змена Серада, 23 Чэрвень 2021 16:39