Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 03 Чэрвень 2014 16:06

Літаратурны партрэт «У жыцці гэтым многа не змерана»

6 чэрвеня 2014 года ў кінатэатры «Маладосць» (г. Ганцавічы) адбудзецца літаратурны партрэт «У жыцці гэтым многа не змерана», прысвечаны юбілею літаратара-земляка Аляксея Галаскока і выхаду ў свет яго чарговай кніжкі «Асенняя бліскавіца», які арганізавала ЦРБ імя В. Праскурава.

На мерапрыемства запрошаны літаратары Ганцаўшчыны – Алесь Каско, Святлана Локтыш, Ала Мірзаліева і Ніна Кавальчук, самадзейныя кампазітары – Валерый Марцінкевіч, Іван Бондар, Лілія Вадзюціна. На вечарыне будзе гучаць шмат паэзіі аўтара і песен на яго словы.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 3219 разоў Апошняя змена Серада, 18 Сакавік 2020 16:46