Чытачы змаглі пазнаёміцца са шматлікімі тэматычнымі выставамі кніг і дакументаў тых далёкіх гістарычных падзей. На выставе быў прадстаўлены шэраг цікавых матэрыялаў: архіўныя дакументы, фотаздымкі, пажаўцелыя ад часу салдацкія трохвугольнікі, цікавыя матэрыялы аб знакамітых людзях горада, фотадакументы, выяўленыя ў выніку пошукавай работы.