На вечарыне гучалі шчымлівыя ўспаміны дачкі пісьменніка Таццяны Васільеўны пра бацьку. Добрым словам узгадвалі Васіля Фёдаравіча журналісты раённай газеты «Савецкае Палессе», рэдактарам якой працаваў болей 20 гадоў. Удзельнікі мерапрыемства чыталі паэзію, прозу літаратара, спявалі яго любімыя песні.