Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 24 Лістапад 2014 15:21

Сустрэча з паэтам Алесем Каско «Дзіўна жыць пасля рысы сталасці…»

18 лістапада ў чытальнай зале Жабінкаўскай центральнай раённай бібліятэкі адбылася сустрэча з паэтам Алесем Каско «Дзіўна жыць пасля рысы сталасці…», на якой аўтар прэзентаваў сваю новую кнігу А. Каско «Межавыя знакі».

Вучням ліцэя г. Жабінка расказалі аб жыццёвым і творчым шляху паэта, які ўслаўляе родны кут, Бацькаўшчыну, імкнецца прывіць любоў да роднай мовы. На прэзентацыі прысутнічалі сябры паэта: І. Мельнічук, А. Філатаў, В. Дэбіш, І. Арабейка, якія вельмі цёпла выказваліся пра Алеся Каско, як паэта, перакладчыка, эсеіста. Васіль Дэбіш сказаў, што па творчасці Алесь Каско стаіць у адным радзе з Уладзімірам Калеснікам і Нінай Мацяш.

Чытачы бібліятэкі Неводнічак Наталля, Цывілька Кацярына і Клепаносаў Мікіта прачыталі вершы з новай кнігі паэта – «Было. Не вярнуць», «Малітва», «Дзіўна жыць», «Рэдкі настрой», верш прысвечаны Нілу Гілевічу «Паэт-рака».

Пад час сустрэчы пісьменнікі перадалі ў дар бібліятэцы свае кнігі з аўтографамі.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1610 разоў Апошняя змена Аўторак, 02 Снежань 2014 12:15