Выстава складаецца з некалькіх разделаў.
Першы раздзел «З крыніц спрадвечных» прадстаўляе гістарычную спадчыну Жабінкаўшчыны да 1940 года.
Другі раздзел «Дарогамі вызвалення» расказвае аб краі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, дзе прадстаўлены фотаздымкі і кароткія біяграфічныя звесткі аб людзях, загінуўшых у баях за нашу зямлю і імёны якіх носяць вуліцы горада Жабінка, дакументальныя звесткі аб баявых падзеях, якія праходзілі на Жабінкаўшчыне.
У раздзеле «Шчыра на ўспамін…» прадстаўлены фотаздымкі, кнігі, артыкулы, справаздачы савецкіх часоў.
Раздзел «Маленькі раён – вялікія людзі» знаёміць са знакамітымі нараджэнцамі нашага раёну і людзьмі, якія сваёй працай уславілі наш край.
У раздзеле «Найноўшая спадчына» прадстаўлены розныя матэрыялы аб сучасным сацыяльна-эканамічным стане раёна, паказаны дасягненні ў розных галінах гаспадаркі. Адлюстравана дзейнасць буйных заводаў Жабінкаўшчыны – цукровага, камбікармавога, торфабрыкетнага.
Асобным падраздзелам акрэслена «Жабінкаўшчына турыстычная». У ім прадстаўлены матэрыялы аб санаторыях «Буг» і «Надзея», аграэкасядзібах, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна, розных турыстычных аб’ектах.
Жабінкаўшчына літаратурная адлюстравана ў раздзеле «Роднай зямлі галасы», на якой прадстаўлены выданні з творчасцю нашых землякоў.
Раён на старонках прэсы, пачыная з 1940-х гг. да сучаснасці, прадстаўлены ў раздзеле «Навіны жыцця».
Архіўныя матэрыялы сацыяльна-эканамічнага стану раёна пры яго стварэнні прадстаўлены ў раздзеле «1940», лічбы сучаснага стану эканомікі – у раздзеле «2015».