Мерапрыемства адбылося на яго малой радзіме. Госці вечарыны наведалі памятны знак, дзе стаяла хата Кірэйчыкаў, у якой 80 гадоў назад нарадзіўся будучы творца. Працягнулася мерапрыемства ў Гуцянскім ДСКП. Вяскоўцы ўзгадвалі падзеі мінулых часоў, асобу Івана Аляксандравіча і родную вёску пісьменніка.
На вечарыне гучалі вершы паэта, якія ён прысвяціў роднаму краю, песні на яго тэксты і тэксты літаратараў-землякоў. Усе жадаючыя мелі магчымасць азнаёміцца з экспазіцыяй пра жыццё і творчасць пісьменніка, прадстаўленай раённым краязнаўчым музеем.