Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 03 Люты 2012 01:00

Творчая вечарына паэта Алеся Каско.

20 сакавіка ў актавай зале Бібліятэкі прайшла творчая вечарына-прэзнтацыя дзвюх новых кніг вершаў вядомага берасцейскага паэта Алеся Каско “Нічога больш” (Брэст, 2011) і “Прыадхінуты небасхіл” ( Мн., 2012), прымеркаваная таксама да 60-гадовага юбілею паэта, які адбыўся напрыканцы мінулага года.

Зала была да адказу напоўненая шматлікімі прыхільнікамі творчасці Алеся Каско . У цёплай сяброўскай атмасферы паэта віншавалі берасцейскія літаратары, школьнікі, студэнты  і выкладчыкі берасцейскiх універсітэтаў. На вечарыне гучалі вершы Алеся Каско і музычныя кампазіцыі на яго вершы. Вядучы, пісьменнік Мікола Сянкевіч, з павагаю прадставіў гасцей. Мастак Леў Алімаў узгадаў, як у свой час быў ілюстратарам кнігі паэта. Кандыдат філалагічных навук, выкладчыца Брэсцага тэхнічнага ўніверсітэта Ніна Мікалаеўна Борсук зрабіла разгорнуты літаратурны аналіз твораў пісьменніка. Мастак Лявон Валасюк падараваў творцы яго партрэт. Сярод прысутных былі заўважаны берасцейскія літаратары Мікола Пракаповіч і Генадзь Праневіч. Па шматлікіх пытаннях аўтару была зразумела зацікаўленасць слухачоў паэзіяй Алеся Каско, яго грамадзянскай пазіцыяй і асобай увогуле.
Супрацоўнікі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі падрыхтавалі кніжную выставу “ І свет адкрываўся мне ісцінай простай…”. Выстава пазнаёміла  прысутных з публікацыямі аўтара і яго творчасцю. Прэзентуемыя кнігі былі раскуплены ўсе да адной дзеля аўтографа паэта.

Тэлефон для даведак: + 375 (162) 23 22 04 Кавенька Таццяна Сямёнаўна

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 3722 разоў Апошняя змена Пятніца, 13 Красавік 2012 10:21