Вучні 8–11-х класаў СШ № 2 г. Бярозы, якія наведваюць летні працоўны лагер, змаглі паўдзельнічаць у гутарцы-практыкуме «Молод, здоров, успешен». Бібліятэкары Ала Кумпель і Таццяна Хінько распавялі дзецям пра здаровы лад жыцця, а так жа пра небяспеку, якая падпільноўвае падлеткаў на вуліцы, у прыватнасці пра сучасную панацэю – «спайс». Увазе падлеткаў былі прадэманстраваны відэаролікі аб страшных наступствах ужывання псіхатропных рэчываў. Госць гутаркі – адвакат Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў І. В. Страмінскі распавёў аб крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці непаўналетніх, пракаментаваў працоўныя пытанні з падлеткамі.