Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 28 Кастрычнік 2015 11:45

Вечарына памяці ўраджэнца краю, беларускага мастака Ф. Дарашэвіча «Мастак жыццёвасці і праўды»

27 кастрычніка 2015 г. у Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя У. М. Ігнатоўскага прайшла вечарына памяці ўраджэнца краю, беларускага мастака Ф. Дарашэвіча «Мастак жыццёвасці і праўды» (да 110-годдзя з дня нараджэння). 

Размова аб жыццёвым і творчым шляху мастака суправаджалася слайд-фільмам «Самабытнасць і непаўторнасць творчасці Ф. Дарашэвіча», прагучалі песні пра край у выкананні народнай вакальнай групы «Гармонія» Камянецкай ДШМ. Гасцямі мерапрыемства былі не толькі чытачы, жыхары горада, але і мастакі, удзельнікі пленэру, прысвечанага 110-годдзю з дня нараджэння мастака. Прысутныя змаглі пазнаёміцца з творчасцю Ф. Дарашэвіча ля выставы «Вобразы мінулага стагоддзя».

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2078 разоў