Пятніца, 23 Лістапад 2018 15:35

СНЕЖАНЬ 2018

50 гадоў з часу стварэння Нацыянальнага выставачнага цэнтра «БЕЛЭКСПА», РУП Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (г. Мінск; 1968)

45 гадоў з часу выпуску першай прадукцыі на БРЭСЦКІМ ЗАВОДЗЕ БЫТАВОЙ ХІМІІ (1973)

1 – 85 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце СТАНЦЫІ ПА АКАЗАННІ ХУТКАЙ ДАПАМОГІ ХВОРЫМ (1933)

2 – (першая нядзеля снежня)   ДЗЕНЬ ЮРЫСТА 

3 – ДЗЕНЬ ІНВАЛІДАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3 – 110 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ПАЎЛАВІЧА СУХАВЕРХАВА (1908–1977), жывапісца, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

4 – 115 гадоў з дня нараджэння ЛАЗАРА ІОСІФАВІЧА ЛАГІНА (ГІНЗБУРГА; 1903, г. Віцебск – 1979), расійскага пісьменніка

4 – 80 гадоў з дня нараджэння НІНЫ ВАСІЛЬЕЎНЫ МАЕЎСКАЙ (1938, г. Любань – 2011), пісьменніцы

4 – 75 гадоў з дня нараджэння КАЗІМІРА ВІКЕНЦЬЕВІЧА КАМЕЙШЫ (1943, Стаўбцоўскі р-н), пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1989), імя В. Віткі (2003), «Залаты Купідон»  (2010)

7 – ДЗЕНЬ СТРАХАВЫХ РАБОТНІКАЎ

7 – 140 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ ЗЯЗЮЛІ (АЛЯКСАНДРА СЦЯПАНАВІЧА АСТРАМОВІЧА; 1878, Ашмянскі р-н – 1921), паэта, дзеяча рымска-каталіцкага касцёла

7 – 65 гадоў з дня нараджэння ЛЮБЫ ТАРАСЮК (ЛЮБОВІ КАНСТАНЦІНАЎНЫ; 1953, Пінскі р-н – 2006), паэтэсы, крытыка, літаратуразнаўца

10 – ДЗЕНЬ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА

10 – 85 гадоў з часу заснавання ПРЭЗІДЭНЦКАЙ БІБЛІЯТЭКІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (г. Мінск; 1933) 

12 – 100 гадоў з дня нараджэння КАСТУСЯ КІРЭЕНКІ (КАНСТАНЦІНА ЦІХАНАВІЧА; 1918, Слаўгарадскі р-н – 1988), пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1964), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1972)

12 – 50 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце ГАРАДСКОЙ ДЗІЦЯЧАЙ БАЛЬНІЦЫ (сёння — УЗ «Брэсцкая дзіцячая абласная бальніца»; 1968)

14 – 100 гадоў з дня нараджэння БАРЫСА ВЕНЬЯМІНАВІЧА НІКОЛЬСКАГА (1918–2001), артыста оперы, заслужанага артыста Беларусі

15 – 205 гадоў з дня нараджэння ЛЮДВІКА АДАМА ДЗЯМ’ЯНАВІЧА ЮЦЭВІЧА (1813–1846), літоўскага і беларускага этнографа, фалькларыста, гісторыка

16 – 240 гадоў з дня нараджэння ФРАНЦІШКА КСАВЕРЫЯ ДРУЦКАГА-ЛЮБЕЦКАГА (1778, Пінскі р-н – 1846), грамадскага, дзяржаўнага, ваеннага дзеяча Рэчы Паспалітай

17 – ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА КІНО

17 – 135 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА ІВАНАВІЧА БАРЫЧЭЎСКАГА (1883, г. Мінск – 1934), літаратуразнаўца, педагога, перакладчыка, аднаго з першых бібліёграфаў у беларускім літаратуразнаўстве

17 – 120 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА АЛЯКСЕЕВА (1898–1985), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі

20 – ДЗЕНЬ СУПРАЦОЎНІКА ОРГАНАЎ ДЗЯРЖАЎНАЙ БЯСПЕКІ

20 – 60 гадоў з пачатку эксплуатацыі зборачнага цэха і вырабу газавых пліт на БРЭСЦКІМ МЕХАНІЧНЫМ ЗАВОДЗЕ (сучас. – ААТ «БРЭСТГАЗААПАРАТ»; 1958)

20 – 55 гадоў з пачатку дзейнасці БАРАНАВІЦКАГА ВЫТВОРЧАГА БАВАЎНЯНАГА АБ’ЯДНАННЯ (1963)

22 – ДЗЕНЬ ЭНЕРГЕТЫКА

23 – 65 гадоў з дня нараджэння ВАЛЕРЫЯ ФЁДАРАВІЧА ГРЫШКАЎЦА (1953, г. Пінск), беларускага і расійскага паэта, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка (2007)

23 – 100 гадоў з часу заснавання БЕЛАРУСКАГА ТЭЛЕГРАФНАГА АГЕНЦТВА (БЕЛТА), буйнейшага інфармацыйнага агенцтва Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнага інфармацыйнага анлайн-рэсурсу (г. Мінск; 1918)

24 – 220 гадоў з дня нараджэння АДАМА МІЦКЕВІЧА (1798, Баранавіцкі р-н ці Навагрудчына – 1855), паэта, грамадскага дзеяча, публіцыста, асветніка

24 – 105 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ МІКАЛАЕВІЧА КУЛАКОЎСКАГА (1913, Салігорскі р-н – 1986), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986)

24 – 105 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ДЗМІТРЫЕВІЧА ЧУРАБЫ (1913, г. Мінск – 1998), мастака ў галіне кніжнай і станковай графікі, жывапісу

25 –  РАСТВО ХРЫСТОВАЕ (каталіцкае Раство)

26 – 225 гадоў з дня нараджэння ЕВЫ СІГІЗМУНДАЎНЫ ФЯЛІНСКАЙ (1793, Клецкі р-н – 1859), удзельніцы нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі, пісьменніцы, мемуарысткі

26 – 125 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА КАРЛАВІЧА ЦІКОЦКАГА (1893–1970), кампазітара, аднаго з заснавальнікаў беларускай прафесійнай музыкі, народнага артыста Беларусі і СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968), кавалера ордэнаў Леніна, «Знак Пашаны» 

26 – 60 гадоў з дня нараджэння БАРЫСА ВАЛЯНЦІНАВІЧА ІСАЧЭНКІ (1958, г. Брэст), спартсмена, трэнера, майстра спорту СССР, сярэбранага прызёра ХХІІ летніх Алімпійскіх гульняў (1980, г. Масква)

27 – 55 гадоў з пачатку дзейнасці ЖАБІНКАЎСКАГА ЦУКРОВАГА ЗАВОДА (1963)

27 – 95 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ СЦЯПАНАВІЧА ВЯЛЮГІНА (1923, Сенненскі р-н – 1994), паэта, кінадраматурга, перакладчыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1964), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968)

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2020 разоў Апошняя змена Пятніца, 26 Красавік 2019 11:23