Электронная база даных «Спадчына» з’яўляецца лагічным працягам ЭБД «Кніга „Памяць“» і ўключае інфармацыю, якая не ўвайшла ў апошнюю, у выглядзе пашыраных тэматычных даведак з бiблiяграфiчнымi спiсамi аб грамадска-палiтычных дзеячах, асобах культуры i мастацтва, якiя маюць дачыненне да Брэсцкага рэгiёна месцам нараджэння альбо дзейнасцi. Таксама сабраны даведкi аб прадпрыемствах, установах i арганiзацыях, памятных мясцiнах, гiстарычных падзеях i з’явах Брэстчыны з даўніх часоў да сучаснасці. Падставай для фарміравання базы з’яўляецца штогодны «Каляндар знамянальных і памятных дат на…год». У ЭБД «Спадчына» рэалiзавана магчымасць пошуку інфармацыі па прозвішчах і імёнах, назвах помнiкаў, падзей, устаноў, адміністрацыйна-тэрытарыяльных i геаграфічных адзінак, а таксама па прадметных рубрыках. Знойдзенную інфармацыю магчыма захаваць, спампаваць або раздрукаваць.
Спадчына
20 красавіка 2026 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Станіслававіча Дубянецкага (1966–2020), гісторыка, пісьменніка, паэта, публіцыста, культуролага
Эдуард Станіслававіч Дубянецкі нарадзіўся 20 красавіка 1966 г. у в. Чудзін Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька Станіслаў Фёдаравіч Дубянецкі (1940–2022) — беларускі філосаф, палітолаг, публіцыст, у 1960-я гг. працаваў настаўнікам матэматыкі Чудзінскай сярэдняй школы. Эдуард скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1988).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Дубянецкі Эдуард Станіслававіч,
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ганцавіцкі раён, Чудзін
- Прадметы Гісторыкі, Пісьменнікі, Паэты, Публіцысты
- Установы
31 ліпеня 2025 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Ігара Сікірыцкага (1920–1985), польскага паэта, пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Польшчы
Ігар Сікірыцкі нарадзіўся 31 ліпеня 1920 г. у г. Брэсце-над-Бугам Палескага ваяводства (цяпер г. Брэст) у польскай сям’і. Яго бацька Мікалай Мікалаевіч Сікірыцкі нарадзіўся ў Мінску, працаваў начальнікам Брэсцкага тэлеграфа, а маці Браніслава Станіславаўна (Зыгадла) — ураджэнка г. Лунінца, працавала ў бібліятэцы. Пражывалі яны ў Кіеўскім прадмесці.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сікірыцкі Ігар
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Пісьменнікі, Паэты
- Установы
2026 г. — 355 гадоў з часу пабудовы царквы Раства Прасвятой Багародзіцы ў в. Дарапеевічы (Маларыцкі р-н; 1671), помніка народнага дойлідства
Гісторыя царквы Раства Прасвятой Багародзіцы ў в. Дарапеевічы Маларыцкага раёна сыходзіць каранямі ў XVII ст. Першая згадка пра царкву адносіцца да 1668 г., калі яна была ўніяцкай, аб ёй згадваецца таксама ў дакументах 1671, 1724, 1742, 1786 гг. У 1672 г. яе фундатарам стаў польскі кароль і вялікі князь літоўскі Міхаіл Вішнявецкі
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Дарапеевіцкая Прачысценская царква
- Рэгіён Маларыцкі раён, Дарапеевічы
- Прадметы Помнікі культавай архітэктуры, Цэрквы
- Установы
20 студзеня 2026 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Уладзіміравіча Барысюка (1956), мовазнаўца, дыялектолага, празаіка
Уладзімір Уладзіміравіч Барысюк нарадзіўся 20 студзеня 1956 г. у в. Пажэжын Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці ў рабочай сям’і. Вёска раскінулася на ўскрайку вялікіх лясоў Маларытчыны, менавіта тут расце адно з найстарэйшых дрэў Беларусі — Пажэжынскі дуб, альбо Цар-дуб, якому па дадзеных вучоных 460 гадоў. Легенды гэтых мясцін паўплывалі на выхаванне будучага пісьменніка.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Барысюк Уладзімір Уладзіміравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Маларыцкі раён, Пажэжын, Брэст
- Прадметы Мовазнаўцы, Пісьменнікі
- Установы Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна
2026 г. — 30 гадоў з часу стварэння народнага драматычнага калектыву «Сейбіты» Пружанскага раённага цэнтра культуры (1996)
Мастацкая самадзейнасць у БССР і ўсім Савецкім Саюзе ў 1970-я гг. перажывала свой «залаты» век, з’яўляючыся адным з галоўных інструментаў культурнай палітыкі і любімым вольным часам мільёнаў людзей. У гэты перыяд яна мела велізарнае ідэалагічнае, выхаваўчае і сацыякультурнае значэнне. Праз тэатр, хор і танцы прапагандаваліся каштоўнасці калектывізму, узаемадапамогі, патрыятызму і здаровага ладу жыцця.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Курачынскі Васіль Іванавіч, Строк Алег Віктаравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён, Пружаны
- Прадметы Народныя тэатры, Мастацкая самадзейнасць
- Установы