Спадчына
2026 г. — 255 гадоў з часу асвячэння Свята-Мікалаеўскай царквы в. Вяжное (Пружанскі р-н; 1771), помніка драўлянага народнага дойлідства
У паўднёва-ўсходняй частцы в. Вяжное Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці размяшчаецца Свята-Мікалаеўская царква. Як падаецца ў гістарычнай літаратуры, царква пабудавана да 1791 г. або ў 1799 г. Гэтыя звесткі пацвярджаюцца навуковымі крыніцамі: уніяцкая парафія з царквой у Вяжным адзначана да 1772 г., а ў дакументах, якія раней захоўваліся ў храме, датай яго будаўніцтва называўся 1771 г. Апошняя дата пацвердзілася архіўнымі звесткамі, расшуканымі манашкамі Брэсцкага манастыра Нараджэння Багародзіцы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Вяжноўская Мікалаеўская царква
- Рэгіён Пружанскі раён, Вяжное
- Прадметы Цэрквы, Манастыры, Помнікі культавай архітэктуры, Святыя крыніцы
- Установы
2026 г. — 210 гадоў з часу пабудовы храма святога архангела Міхаіла ў в. Такары (Камянецкі р-н; 1816), помніка драўлянага народнага дойлідства
Першая царква ў Такарах была пабудавана ў 1528 г. Паводле запісу з Актавай кнігі Берасцейскага ваяводства за 1584–1592 гг.: 24 красавіка 1592 г. уладальнікі Такароўскага маёнтка падарылі храму зямлю. З дароўнага запісу вынікае, што царква ў Такарах праваслаўная, старадаўняя. Чарговую святыню ў Такарах узвялі ў 1782 г., і гэтая царква не захавалася.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Такароўская Міхайлаўская царква
- Рэгіён Камянецкі раён, Такары
- Прадметы Цэрквы, Помнікі культавай архітэктуры
- Установы
2026 г. — 260 гадоў з часу пабудовы царквы святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца ў в. Валавель (Драгічынскі р-н; 1766), помніка народнага драўлянага дойлідства
Валавель Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці вядомы з ХVI ст. Да 1519 г. было паселішчам у Кобрынскім княстве. Упамінаецца ў 1546 г. у апісанні мяжы Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Польскай як сяло ў Кобрынскім павеце, з’яўлялася ўласнасцю памешчыка Гаўрылы Мархоткі. У 1858 г. — сяло і цэнтр сельскай грамады і воласці ў Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні, у складзе маёнтка Закозель Калікста Ажэшкі. У 1921–1939 гг. у складзе Польшчы, вёска і цэнтр гміны ў Драгічынскім павеце Палескага ваяводства. 3 15 студзеня 1940 г. у Драгічынскім раёне, адразу цэнтр сельсавета. У 1954 г. — у Літоўскім сельсавеце, а з 1995 г. — у Закозельскім.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Валавельская Свята Георгіеўская царква
- Рэгіён Драгічынскі раён, Валавель
- Прадметы Цэрквы, Помнікі культавай архітэктуры
- Установы
8 мая 2026 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Андрэя Юр’евіча Бодака (1961), кандыдата гістарычных навук
Андрэй Юр’евіч Бодак нарадзіўся 8 мая 1961 г. у г. Брэсце ў сям’і служачых. Бацька быў ваенным, таму сям’я пераязджала па месцы службы. У 1973 г. пераехалі ў г. Свярдлоўск (з 1991 г. перайменаваны ў Екацярынбург), дзе Андрэй скончыў сярэднюю школу. Будучы школьнікам вельмі шмат чытаў, палюбіў гісторыю. У 1983 г. скончыў гістарычны факультэт Уральскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. М. Горкага.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Бодак Андрэй Юр’евіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Гісторыкі, Вучоныя
- Установы Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна
6 жніўня 2026 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Валяціны Іванаўны Локун (1946–2016), літаратуразнаўца
Валянціна Іванаўна Локун нарадзілася 6 жніўня 1946 г. у в. Цепянец Пінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Скончыла Цепянецкую пачатковую школу, затым вучылася ў Малоткавіцкай сярэдняй школе, а з сёмага класа перайшла ў Пінскую завочную школу, якую скончыла ў 1966 г. з залатым медалём і паступіла на філалагічны факультэт (рускае аддзяленне) Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Локун Валянціна Іванаўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінскі раён, Цепянец, Малоткавічы, Пінск
- Прадметы Літаратуразнаўцы, Вучоныя
- Установы