Спадчына
2026 г. — 45 гадоў з часу заснавання саўгаса «Днепра-Бугскі» (Кобрынскі р-н; 1981), з 2004 г. – ААТ «Днепра-Бугскае»
Саўгас «Днепра-Бугскі» Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці быў створаны на меліяраваных землях 17 лютага 1981 г. Сваім нараджэннем саўгас абавязаны спецыялістам і рабочым ПМК-52 і ПМК-57. Агульная зямельная плошча гаспадаркі складала 8086 га, з якіх 5533 — меліяраваныя.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Ткачук Антон Сцяпанавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Арэхаўскі
- Прадметы Саўгасы
- Установы «Днепра Бугскае» ААТ
6 чэрвеня 2026 г. — 185 гадоў з дня нараджэння Элізы Ажэшка (1841–1910), беларускай і польскай пісьменніцы
Эліза Ажэшка (Паўлоўская) нарадзілася 6 чэрвеня 1841 г. у багатай шляхецкай сям’і Бенядыкта Паўлоўскага, якія пражывалі ў в. Мількаўшчына, каля Гродна. У 1853 г. Элізу аддалі на выхаванне ў манастырскі пансіён у Варшаве, у якім яна прабыла пяць гадоў (1852–1857). Выхаванне там вялося зыходзячы з традыцыйнага погляду на ролю жанчыны ў высакародным грамадстве: шмат часу адводзілася на засваенне свецкіх манер, гульні на фартэпіяна і ўдасканаленне французскай мовы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Ажэшка Эліза
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Драгічынскі раён, Людвінова
- Прадметы Пісьменнікі
- Установы
2026 г. — 55 гадоў з часу ўтварэння Дарожна-будаўнічага ўпраўлення № 32 (ДБУ-32) г. Драгічына (1971)
Буйныя змяненні адбыліся ў Драгічынскім раёне ў гады 9-й пяцігодкі (1971–1975). Ішло далейшае ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы калгасаў і саўгасаў, расла вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама развівалася дарожнае будаўніцтва.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Драгічынскі раён, Драгічын
- Прадметы Будаўнічыя арганізацыі, Прадпрыемствы
- Установы Драгічынскае ДБУ 32
24 ліпеня 2026 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Вольгі Мікалаеўны Папко (1976), гісторыка, мастацтвазнаўца
Вольга Мікалаеўна Папко нарадзілася 24 ліпеня 1976 г. у г. Брэсце. Яе бацькі родам з г. п. Шарашэва Пружанскага раёна. Скончыла гістарычны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна (1998). У 1999–2003 гг. навучалася ў завочнай аспірантуры Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Папко Вольга Мікалаеўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Гісторыкі, Мастацтвазнаўцы
- Установы Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
2026 г. — 115 гадоў з часу пабудовы царквы Раства Прасвятой Багародзіцы ў в. Павіцце (Кобрынскі р-н; 1911), помніка народнага драўлянага дойлідства
Вёска Павіцце (або Повіць) Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці мае багатую гісторыю, адлічвае сваё існаванне ад ХVI ст. Першае згадванне ў пісьмовых крыніцах — 25 жніўня 1546 г., сяло Паветцы Палескага ключа Ратненскага павета Каралеўства Польскага. Першая царква тут упершыню ўзгадваецца ў 1655 г.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Павіццеўская Прачысценская царква
- Рэгіён Кобрынскі раён, Павіцце
- Прадметы Цэрквы, Помнікі культавай архітэктуры
- Установы