Серада, 24 Чэрвень 2026 16:46

24 ліпеня 2026 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Вольгі Мікалаеўны Папко (1976), гісторыка, мастацтвазнаўца

Вольга Мікалаеўна Папко нарадзілася 24 ліпеня 1976 г. у г. Брэсце. Яе бацькі родам з г. п. Шарашэва Пружанскага раёна. Скончыла гістарычны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна (1998). У 1999–2003 гг. навучалася ў завочнай аспірантуры Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Працавала настаўнікам сусветнай мастацкай культуры гімназіі №2 г. Брэста (1998–2001), асістэнтам (2001–2003), старшым выкладчыкам (2003–2008), дацэнтам (2008–2012) кафедры філасофіі і культуралогіі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Абараніла кандыдацкую дысертацыю «Государственная политика Республики Беларусь в сфере профессиональной художественной культуры 1985–2000 гг.». Кандыдат гістарычных навук (2008). 17 лютага 2010 г. прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Гісторыя».

У 2012–2016 гг. В. М. Папко — дырэктар музея «Замкавы комплекс «Мір» у г. п. Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. З 2016 г. па 2019 г. — дэпутат, намеснік Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. З’яўлялася членам Нацыянальнай камісіі ЮНЕСКА Рэспублікі Беларусь, членам Камісіі па вяртанню, увядзенню ў навуковы зварот страчаных каштоўнасцей.

Са снежня 2019 г. В. М. Папко працавала ў Акадэміі ўпраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь: метадыст Цэнтра міжнароднага супрацоўніцтва і адукацыйных праграм (2019–2020), загадчык кафедры (2020–2021), дацэнт кафедры кадравай палітыкі і псіхалогіі ўпраўлення (2021–2025). Абараніла доктарскую дысертацыю «Художественные коллекции князей Витгенштейнов в контексте европейского искусства ХIХ в.» (2025).

Загадам Прэзідыума НАН Беларусі ад 14 кастрычніка 2025 г. В. М. Папко прызначана на пасаду дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. 22 студзеня 2026 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка ўручыў В. М. Папко дыплом доктара мастацтвазнаўства.

Навуковыя інтарэсы: дзяржаўная палітыка Рэспублікі Беларусь у вобласці культуры і мастацтва з 1985 г.; генеалогія шляхецкіх родаў Беларусі ХVІІІ–ХХ стст.; гісторыя фарміравання і бытавання, стылістычная і жанравая структура мастацкіх калекцый князёў Вітгенштэйнаў і князёў Радзівілаў; выяўленчае мастацтва ХІХ ст. Аўтар больш за 160 навуковых публікацый, сярод якіх 4 манаграфіі, 3 каталога калекцый і выставак (адна з іх у сааўтарстве з Н. М. Усавай).

Вольга Мікалаеўна — яркі прадстаўнік сучаснага пакалення жанчын, якія дасягнулі поспеху ў розных сферах дзейнасці. Узнагароджана граматай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2014), Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў-удзельніц СНД (2019), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2019), Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2020), граматай Пружанскага райвыканкама (2025).

Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.

Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.

Сухапар У. В., загадчык сектара рэгіянальнай бiблiяграфii

Працы В.М. Папко

  1. Художественные коллекции князей Витгенштейнов в контексте европейского искусства ХIХ в. : автореферат диссертации … доктора искусствоведения : 17.00.04 / О. Н. Попко. – Минск, 2025. – 44 с.
  2. Художественные коллекции князей Витгенштейнов в контексте европейского искусства ХIХ в. : в 2 т. / О. Н. Попко. – Минск : Белорусская наука, 2025. – Т. 2. Графика. Скульптура. Фотография. – 415 с. : ил.
  3. Художественные коллекции князей Витгенштейнов в контексте европейского искусства ХIХ в. : в 2 т. / О. Н. Попко. – Минск : Белорусская наука, 2023. – Т. 1. Живопись. – 558 с. : ил.
  4. Фотографии и гравюры из собрания кн. Марии Гогенлоэ (1829–1897) : [каталог] / Попко О. Н.. – Мир : Музей «Замковый комплекс «Мир», 2023. – 535 с.
  5. Фарміраванне калекцый музея «Замкавы комплекс “Мір”» (1989–2015) / аўтары тэксту: Вольга Папко, Надзея Усава. – Мір : Музей «Замкавы комплекс “Мір”», 2016. – 88 с.
  6. Портреты князей Радзивиллов из коллекции князя Константина Гогенлоэ-Шиллингсфюрства (дворец Шиллингсфюрст, Германия) : каталог выставки / О. Попко. – Минск, Замалетто, 2014. – 100 с.
  7. Шляхта Ваўкавыскага павета ў ХІХ – пачатку ХХ стст.: гістарычна-генеалагічнае даследаванне / В. М. Папко. – Мінск : Выдавецтва В. Хурсіна, 2012. – 364 с.
  8. Род Дзяконскіх і іх маёнткі на Брэстчыне ў ХІХ–ХХ стст. / В. М. Папко. – Брэст : Альтэрнатыва, 2009. – 232 с.
  9. Неагатычныя інтэр’еры беларускіх палацаў ХІХ ст. / В. М. Папко // Гомельский дворцово-парковый ансамбль: от усадьбы до музейного комплекса : сборник статей. Гомель, 2024. С. 205–214.
  10. Люди круга А. С. Пушкина в альбомах рисунков князей Виттенштейнов из фондов Государственного Эрмитажа / О. Н. Попко // Отечество нам Царское Село! Резиденция и город : сборник научных статей. Санкт-Петербург : Русская коллекция, 2024. С. 547–560.
  11. Шарашоўскае староства ў 1798 г. / В. М. Папко // Шарашова і Пружанскі край: этнаграфічная, фальклорная, архітэктурная і мастцакая спадчына рэгіёна : даследаванні і матэрыялы. Мінск : Беларуская навука, 2025. С. 10–23.
  12. Вёска Абруб і яе жыхары ў канцы ХVІІІ – прачатку ХХІ ст. / В. М. Папко // Шарашова і Пружанскі край: этнаграфічная, фальклорная, архітэктурная і мастцакая спадчына рэгіёна : даследаванні і матэрыялы. Мінск : Беларуская навука, 2025. С. 142–163.
  13. Сатыра і гумар у прэсе Шарашоўскага раёна (другая палова 1940-х – першая палова 1950-х гг.) / В. М. Папко // Шарашова і Пружанскі край: этнаграфічная, фальклорная, архітэктурная і мастцакая спадчына рэгіёна : даследаванні і матэрыялы. Мінск : Беларуская навука, 2025. С. 368–378.

Аб жыцці і дзейнасці В. М. Папко

  1. Попко Ольга Николаевна // Корзенко, Г. В. Историки Беларуси в начале ХХI столетия : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. Минск, 2007. С. 303–304.
  2. Попко, О. Н. «Одна из моих находок связана с Достоевским» / Ольга Попко ; беседовал Евгений Литвинович // Заря. 2025. 7 марта. С. 15.
  3. Шляжко, Н. По страницам коллекций : [в Брестской городской библиотеке им. А. С. Пушкина прошла презентация книги О. Н. Попко «Художественные коллекции князей Витгенштейнов в контексте европейского искусства XIX в.»] / Наталья Шляжко // Брестский вестник. 2024. 8 августа (№ 32). С. 20.
  4. Попко, О. Н. Экс-депутат парламента Ольга Попко: «Миллениум был бы еще ярче, если бы мы лучше знали историю Бреста» / Ольга Попко ; спрашивала Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2020. 10 января (№ 2). С. 3.
  5. Сацута, А. Гаспадыня Мірскага замка / Алёна Сацута // Народная трыбуна. 2016. 11 лістапада (№ 46). С. 3.
  6. Синявская, Е. Виват, человек читающий! : [о встрече с историком О. Н. Попко в рамках проекта «Человек читающий» в Брестской ЦГБ им. А. С. Пушкина] / Елена Синявская // Брестский вестник. 2016. 10 ноября (№ 45). С. 13.
  7. Нещадим, Д. Homo legens – человек читающий : [о встрече с историком, музееведом О. Н. Попко в Брестской ЦГБ им. А. С. Пушкина в рамках проекта «Человек читающий»] / Дарья Нещадим // Заря. 2016. 10 ноября. С. 7.
  8. Попко, О. Н. Ольга Попко: «Я знаю, как в музее заработать миллиард» / Ольга Попко ; спрашивала Татьяна Шеламова // Вечерний экспресс (Брест-Гродно). 2016. № 3 (30 сент.). С. 1, 5.
  9. Попко, О. Н. Как прекрасен этот МИР, посмотри! : [интервью с директором Мирского замка об итогах первого года её работы в должности директора, планах на будущее] / Ольга Попко ; подготовила Катерина Богданова // Вечерний Брест. 2013. 8–9 марта (№ 20). С. 3.
  10. Папко, В. М. Брэндавы музей: дэталі да партрэта : маналогі кашталянкі Мірскага замка / Вольга Папко ; занатаваў Антон Сідарэнка // Культура. 2012. 25 жніўня (№ 34). С. 6.
  11. Малашенко, О. Все дороги ведут в Мир : [беседа с бывшим преподавателем БрГТУ О. Н. Попко, назначенной директором Мирского замка] / О. Малашенко // Транспортный вестник. 2012. 26 апреля. С. 13.
  12. Богданова, К. Брестчанка победила в борьбе за Мир : [о назначении О. Н. Попко директором Мирского замка] / Катерина Богданова // Вечерний Брест. 2012. 15 февраля. С. 1,
  13. Литвинович, Е. Вовращение Деконских : [о книге О. Н. Попко «Род Дзяконскіх і іх маёнткі на Брэстчыне ў XIX–XX стагоддзях»] / Евгений Литвинович // Заря. 2009. 11 августа. С.6.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 30 разоў Апошняя змена Серада, 24 Чэрвень 2026 16:52