Замест састарэлай была пабудавана новая царква ў 1782 г., асвячона ў гонар Архістратыга Міхаіла. Яе капітальны рамонт правялі ў 1885 г., але на пачатак ХХ ст. ужо была малая для прыхаджан. У 1907 г. побач з Міхайлаўскай царквой пачалі будаваць новы храм. Настаяцелем прыхода і будаўніком быў святар Ігнат Паўловіч (1905–1920). Для падмурку закупілі высокаякасную цэглу ў г. Луцку. Пад кіраўніцтвам чэшскага майстра-дойліда Гута былі ўзведзены сцены з брусоў (18х18 см). 9 кастрычніка 1911 г. царква была асвячона ў гонар Раства Прасвятой Багародзіцы.
Буйнамаштабнае збудаванне са складанай і шматпланавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй. Даўжыня 32 м, шырыня 18 м, вышыня (па крыжы на званіцы) 40 м. У аснове кубападобны высокі зруб малітоўнай залы, завершаны магутным цэнтральным 8-гранным светлавым барабанам з шатровым верхам і цыбулепадобным купалам і вуглавымі «апостальскімі» купаламі на стройных 2-ярусных шыйках. Да цэнтральнага зруба далучаюцца больш нізкія бакавыя прыдзелы, 5-гранная апсіда, працяглы бабінец і прытвор-званіца. Па вуглах цэнтральнага крыжовага зруба прырублены нізкія 3-гранныя рызніцы.
Цэнтральнае маляўнічае 5-купалле ўзбагачаецца цыбулепадобнымі купаламі над вальмавым дахам апсіды і фігурнымі 3-лопасцевымі франтонамі бакавых прыдзелаў. Вертыкальнай дамінантай кампазіцыі з’яўляецца вышынная васьмерыковая шатровая званіца з аналагічным цыбулепадобным купалком. Архітэктурна-дэкаратыўную фактуру фасадам надае разнастайная шалёўка: вертыкальная ў цокальнай частцы, гарызантальная на сценах, дыяганальная на франтонах. Дэкор узбагачаюць вуглавыя і прасценачныя лапаткі, геаметрызаваныя ліштвы прамавугольных і стральчатых акон. Галоўны ўваход вылучаны 2-слуповым ганкам, завершаным шатром з галоўкай.
У інтэр’еры пануе падкупальная прастора светлавога барабана, абапёртага праз ветразі на сцены цэнтральнага зруба. Апсіда вылучана драўляным разным 2-ярусным іканастасам, які выкананы ў пачатку ХХ ст. Мастацкую каштоўнасць маюць абразы на дошках XVII–XVIII стст.: «Святы велікамучанік Дзмітрый» (1745), «Божая Маці Адзігітрыя», «Ісус Хрыстос», абразы «Спас 16 Пантакратар».
У архітэктурна-стылявой структуры відавочныя спалучэнні традыцыйнага народнага драўлянага дойлідства (разьба на навесах ганкаў, барабанах і інш.), рэтраспектыўна-рускага (планіроўка, форма і канструкцыя званіцы, 5-купалле асноўнага аб’ёму, выкарыстанне 3-лопасцевых какошнікаў і інш.) і неарускага (ламаныя абрысы завяршэння галоўнага барабана, падзораў цвінтара) стыляў.
У храме ніколі не прыпыняліся набажэнствы. У 1961 г., калі ішла ваяўнічая антырэлігійная кампанія, мясцовыя ўлады прынялі рашэнне закрыць царкву, але прыхаджане звярнуліся са скаргай у вышэйстаячыя органы і камісія з Мінска не дазволіла закрыць храм.
З 2004 г. настаяцелем з’яўляецца протаіерэй Віктар Іванавіч Бойцік. Пад яго кіраўніцтвам была праведзена вялікая работа па абнаўленню царквы: рэстаўраваны галоўны алтар, заменена праводка, зроблена ацяпленне, разбіты клумбы, пастаўлена агароджа. Службы праводзяцца па нядзелях, святах і напярэдадні святаў. Прастольнае свята — 21 верасня. Працуе прыходская бібліятэка, у нядзельнай школе займаюцца 25 дзяцей.
Сталі праводзіць сустрэчы прыхаджан у каго-небудзь дома, каб пагаварыць на рэлігійныя тэмы, паспяваць песнапенні. Ёсць прыклады таго, што пад дабратворным уплывам рэлігіі людзі кідалі піць, зменьвалі сваё жыццё. Айцец Віктар славіцца сваімі пропаведзямі. Пропаведзі, гутаркі накіраваны супраць негатыўных з’яў: самагонаварэння, п’янства, безгаспадарчасці. Вынікам вялікай маральна-выхаваўчай работы з’явілася адмова вяскоўцаў ад выкарыстання алкаголя на пахаваннях.
У Павіцці пражывае 1128 чалавек, у царкву, якая сапраўды з’яўляецца цэнтрам духоўнага жыцця вёскі, звычайна прыходзяць 70–80. Галоўнае ў тым, што людзі паверылі ў пераўтваральную сілу веры і пачулі заклік ісці шляхам духоўнага адраджэння.
Прачысценская царква ў Павіцці занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (113Г000441).
Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.
Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.
Галавейка Таццяна Аляксееўна,
загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Лаўрэцкі, Г. А. Павіццеўская Прачысценская царква / Г. А. Лаўрэцкі // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2000. Т. 11. С. 470.
- Повитьевская церковь Рождества Богородицы // Регионы Беларуси : энциклопедия. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 242–243.
- Царква ў гонар Ражджаства Прасвятой Багародзіцы : [аг. Павіцце] // Кулагiн, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусi : энцыклапедычны даведнiк / А. М. Кулагiн. Мiнск, 2007. С. 308.
- Кулагін, А. М. Архітэктурная спадчына Кобрыншчыны : Свята-Прачысцінская царква ў в. Павіцце / А. М. Кулагін // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 467.
- Свята-Прачысценская царква // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. Мінск, 2001. С. 152–153.
- Церковь Рождества Пресвятой Богородицы : [аг. Повитье] // Храмы Брестчины. Брест : РИА «Вечерний Брест», 2024. С. 121.
- Помнікі архітэктуры : Вёска Павіцце, цэнтр сельсавета. Прачысценская царква (1911) // Гісторыка-культурная спадчына Кобрыншчыны. Баранавічы, 2001. С. 12.
- Лаўрэцкі, Г. А. Павіццеўская Прачысценская царква / Г. А. Лаўрэцкі // Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. С. 378.
- Габрусь, Т. В. Пречистенская церковь : [д. Повитье] / Т. В. Габрусь // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 261–262.
- Габрусь, Т. В. Прачысценская царква : [в. Павіцце] / Т. В. Габрусь // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. Мінск, 1984. С. 235–236.
- Малой радзімы прыцяжэнне : інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік да 475-годдзя з часу першага згадвання ў пісьмовых крыніцах вёсак Павіцце і Лелікава Кобрынскага раёна / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын, 2021. – 90 с. : каляр. фат. – (Серыя «Па вёсках нашага краю»).
- Мароз, В. В. Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны : нарысы гісторыі, археалогіі і культуры / В. В. Мароз. – Мінск, 2018. – 511 с., [40] л. іл. – Са зместу: Павіцце. С. 177, 178, 203–204, 341.
- Павіцце // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2007. Т. 4. С. 7.
- Бакун, Е. С верой ради жизни : [настоятель прихода храма Рождества Пресвятой Богородицы в аг. Повитье Виктор Бойтик провёл занятие в воскресной школе, посвящённое Дню православной книги] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2026. 21 сакавіка (№ 12). С. 17.
- Бакун, Е. Беседы со священником – детям на пользу / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2026. 21 сакавіка (№ 12). С. 17.
- Бакун, Е. С верой ради жизни / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2026. 28 лютага (№ 9). С. 17.
- Бакун, Е. Заповеди библейские – мораль общая : [настоятель прихода храма Рождества Пресвятой Богородицы в аг. Повитье Виктор Бойтик встретился с учащимися школы] / Елена Бакун. // Кобрынскі веснік. 2026. 28 лютага (№ 9). С. 17.
- Бакун, Е. Светлый праздник прихожан : [Божественная литургия] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2025. 18 кастрычніка (№ 42). С. 17.
- Юные служители Алтаря Господня : [о юных пономарях храма Рождества Пресвятой Богородицы в аг. Повитье] // Кобрынскі веснік. 2025. 19 ліпеня (№ 29). С. 17.
- Экскурсия в святое место : [настоятель прихода храма Рождества Пресвятой Богородицы в аг. Повитье Виктор Бойтик провёл экскурсию по церкви и её территории для учащихся местной школы] // Кобрынскі веснік. 2025. 21 чэрвеня (№ 25). С. 17.
- Андросова, О. Духовное воспитание / Ольга Андросова // Кобрынскі веснік. 2025. 24 мая (№ 21). С. 17.
- Каким Бог хочет видеть человека общая : [настоятель прихода храма Рождества Пресвятой Богородицы в аг. Повитье Виктор Бойтик встретился с учащимися школы] // Кобрынскі веснік. 2025. 22 сакавіка (№ 12). С. 17.
- Андросова, О. Духовная литература – детям / подготовила Ольга Андросова // Кобрынскі веснік. 2025. 15 сакавіка (№ 11). С. 17.
- Бакун, Е. Божье слово объединило прихожан / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2024. 19 кастрычніка (№ 42). С. 17.
- Бакун, Е. Помолились Иоанну Богослову : [прихожане храма Рождества Пресвятой Богородицы в аг. Повитье отметили день его освящения] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2024. 12 кастрычніка (№ 41). С. 17.
- Праздничное Богослужение в храме Рождества Пресвятой Богородицы в аг. Повитье в день памяти святого равноапостольного великого князя Владимира // Кобрынскі веснік. 2023. 5 жніўня. С. 12.
- Архиерейское богослужение в субботу седмицы 21-й по Пятидесятнице : [архиепископ Брестский и Кобринский Иоанн совершил Божественную литургию в храме Рождества Пресвятой Богородицы в аг. Повитье] // Кобрин-информ. 2021. 18 ноября (№ 46). С. 11.
- Цвирко, В. 150 золотых маршрутов моей Беларуси : Повитье : [храмы деревень Кобринщины: Верхолесье, Повитье, Дивин, Новоселки, Хабовичи] : авторский проект Владимира Цвирко / Владимир Цвирко ; материал подготовила Юлия Лабецкая // 7 дней. 2018. 22 февраля. С. 24–25.
- Пашковіч, Л. Божая любоў у дзіцячых сэрцах : [з 2004 г. з прыходам іерэя Віктара Бойціка ў царкву Ражджаства Прасвятой Багародзіцы ў Павіцце пачала дзейнічаць нядзельная школа] / Людміла Пашковіч // Кобрынскі веснік. 2017. 22 красавіка. С. 3–4.
- Пашковіч, Л. Павіцьеўскі куточак : [Прачысценская царква ў в. Павіцце] / Людміла Пашковіч // Кобрынскі веснік. 2016. 8 кастрычніка С. 9.
- Тишук, П. Век служения православной вере : [храм в д Повитье отмечает столетие] / Петр Тишук // Вечерний Брест. 2011. 12 октября. C. 9.
- Духовный центр села Повитье : [в октябре 2011 г. Свято-Рождество-Богородичный храм в д. Повитье отметил 100-летие] // Кобрынскi веснiк. 2011. 8 кастрычніка. C.
- Пянко, А. Единство слова и дела [Пречистенская церковь в д. Повитье] / Алексей Пянко // Кобрынскi веснiк. 2008. 6 верасня. 8.
- Баранчук, О. Словом и делом [Повитьевская церковь, священник В. Бойтик] / О. Баранчук // Кобрынскi веснiк. 2006. 20 верасня. 3.
- Ролич, О. Три жизни одной церкви : [Повитьевская церковь] / Ольга Ролич // Заря. 14 февраля. C. 3.
- Пянко, А. Праздник в кругу друзей : [460 лет д. Повить, 95 лет со дня освящения местного храма] / А. Пянко // Кобрынскі веснік. 2006. 11 кастрычніка. С. 1–2.
- Максімчык, А. Духоўнае ўзвышэнне друзей : [добраўпарадкавана Прачысцінская царква ў в. Павіцце] / А. Максімчык // Кобрынскі веснік. 2004. 24 лістапада. С. 2.