Пабудавана 138 км дарог, у тым ліку 13 — заасфальтавана, 200 км асушальных каналаў, штучнае возера, люстэрка вады якога складала 146 га. 1183 га асушана закрытай дарожнай сеткай, 382 — арашалася пры дапамозе дажджавальных установак. На меліяраваных землях была створана асушальна-ўвільгатняльная сістэма, якая дазваляла ў вегетацыйны перыяд падтрымліваць аптымальны ўзровень грунтовых вод для нармальнага развіцця культывіруемых раслін.
Саўгас «Днепра-Бугскі» спецыялізаваўся на вырошчванні ў год каля 2,7 тыс. кароў першым ацёлам, каб потым забяспечваць імі дойны статак раёна. Закуплялі ў іншых гаспадарках цялушак, вырошчвалі іх, а потым прадавалі для ўвядзення ў дойны статак. Таксама саўгас займаўся вытворчасцю насення шматгадовых траў, збожжа, бульбы і малака на комплексе, дзе ўтрымліваліся 800 кароў.
Шаснаццаць гадоў (люты 1981 г. – люты 1997 г.) саўгас узначальваў Антон Сцяпанавіч Ткачук (1945–2015). Яму былі ўласцівы высокі прафесіяналізм, кампетэнтнасць і адказнасць за даручаную справу. На новым месцы А. С. Ткачуку ўсё даводзілася пачынаць з нуля: падбіраць спецыялістаў, ствараць новы калектыў, арганізоўваць вытворчасць.
Ужо ў 1986 г. саўгас дасягнуў праектных паказчыкаў. З аднаго гектара было атрымана па 51 ц збожжа, 360 ц бульбы. Выхад кармавых культур склаў 55 ц кармавых адзінак з аднаго гектара сельгасугоддзяў, супраць 40 па праекту. Удой малака ад адной коровы ў год склаў 4026 л замест 4000, намечаных праектам. Штогод загатоўвалася каля 25 тыс. т сенажа і сіласа, болей 3 тыс. т сена і іншых відаў кармоў. Рэнтабельнасць гаспадаркі дасягнула узроўня 50–70 працэнтаў.
У 1988 г. саўгас набыў 420 галоў плямістых аленей, рогі якіх з’яўляюцца цэннай сыравінай для фармацэўтычнай прамысловасці. Да 1995 г. іх статак узрос да 1000 галоў. Была арганізавана свая аленеферма — першая ў Беларусі.
За першае дзесяцігоддзе свайго існавання саўгас ператварыўся ў высокарэнтабельнае, магутнае сельскагаспадарчае прадпрыемства са стабільнай эканомікай і вялікімі грашовымі прыбыткамі. Гаспадарка не толькі грымела сваімі поспехамі на ўсю Беларусь, але і была вядома далёка за яе межамі. Убачыць пас. Арэхаўскі (заснаваны ў 1980 г.), які вырас сярод балот на меліяраваных землях, прыязджалі дэлегацыі з усяго былога Савецкага Саюза.
Старанная праца А. С. Ткачука была адзначана ўзнагародамі: двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976, 1986), медалём «За доблестный труд» (1986), шэрагам ганаровых грамат. У розныя гады гаспадаркай кіравалі: Аляксандр Сцяпанавіч Сахарчук (1997–2005), Уладзімір Лявонцьявіч Саўчук (2005–2020), Іван Дзям’янавіч Хамляк (2020–2022). З 2002 г. — Арцемій Камалуцінавіч Шчамхалаў.
З 30 чэрвеня 2001 г. па 13 снежня 2004 г. гаспадарка функцыянавала як камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства (КСУП). Затым пераўтворана ў ААТ «Днепра-Бугскае». Асноўныя віды дзейнасці: вытворчасць і рэалізацыя малака, ялавічыны, вырошчванне аленей, развіццё раслінаводства.
На сённяшні дзень агульная зямельная плошча гаспадаркі — 5122 га, у тым ліку 1402 га раллі, 2718 га сенакосаў, 200 га сажалак і вадаёмаў. У гаспадарцы маецца жывёлагадоўчы комплекс. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы на 1.01.2026 г. склала 2757 галоў. Вытворчасць малака за 2025 г. склала 8755 т. Удой малака на карову — 7188 кг у год. Рэалізавана 474 т мяса. Маецца аленеферма на 160 галоў. Ураджайнасць збожжавых культур складае 42,6 ц/га. Колькасць працуючых на 1.01.2026 г. — 171 чалавек.
Разам з эканамічнымі пытаннямі паспяхова вырашаецца і сацыяльны складнік аг. Арэхаўскі Дзівінскага сельсавета. Цэнтр гаспадаркі — сучасны пасёлак (з 2016 г. аграгарадок) з 3- і 4-павярховымі дамамі, катэджамі сядзібнага тыпу. Знаходзіцца за 42 км ад райцэнтра. Сёння тут пражываюць 747 чалавек. Функцыянуюць сацыяльныя аб’екты: сярэдняя школа, дзіцячы сад, праваслаўны храм (2005), сельскі Дом культуры, бібліятэка, амбулаторыя, сталовая, лазня, магазіны.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.
Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.
Галавейка Таццяна Аляксееўна, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Савчук, В. Л. «Днепро-Бугское» / В. Л. Савчук // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 328–329.
- Агрогородок «Ореховский» // Агрогородки Брестчины. РИА «Вечерний Брест», 2010. С. 160.
- Арэхаўскі Прошлое и настоящее / Петр Иосифович Лукашик. – Брест : Брестская типография, 2002. – 48 с. – См. на с. 29–30.
- Лукашик, П. И. Прошлое и настоящее / Петр Иосифович Лукашик. – Брест : Брестская типография, 2002. – 48 с. – См. на с. 29–30.
- Борушко, В. Белоруссия: люди, события, факты / В. Борушко. – Минск : Беларусь, 1988. – См.: Совхоз «Днепро-Бугский». С. 136.
- Ткачук Антон Сцяпанавіч // Па працы – пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 77–78.
- 80 гадоў з дня нараджэння А. С. Ткачука (1945–2015) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 183.
- Ардэнаносцы : Ткачук Антон Сцяпанавіч // Па працы – пашана : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 77–78.
- Ткачук, А. По пути специализации / А. Ткачук // АПК: курсом ускорения. Минск, 1988. С. 85–86.
- Бакун, Е. Соль земли – аграрии : [семья Дейнека из ОАО «Днепро-Бугское»] / Елена Бакун] // Кобрынскі веснік. 2026. 23 мая (№ 21). С. 12.
- Белов, Д. Любовь к родной земле – от деда к внукам : [в ОАО «Днепро-Бугское» состоялось чествование трудовой династии Ивана, Алексея, Владислава и Татьяны Радкович] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2025. 7 чэрвеня (№ 23). С. 6.
- Андросова, О. Все для человека труда : [в рамках республиканской акции «Наш животновод» Кобринская районная организация профсоюза работников АПК наградила лучших животноводов ОАО «Днепро-Бугское»] / Ольга Андросова // Кобрынскі веснік. 2025. 1 лютага (№ 5). С. 6.
- Елизарова, Ж. Отпуск за штурвалом комбайна : [о водителе ПАСЧ № 3 Кобринского РОЧС Артуре Якимуке, который второй сезон работает на уборке зерновых в ОАО «Днепро-Бугское»] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2025. 23 жніўня (№ 34). С. 12 : фот.
- Андросова, О. На рабочем месте поддержал коллектив : [о бухгалтере ОАО «Днепро-Бугское» Ангелине Сухаревич] / Ольга Андросова // Кобрынскі веснік. 2025. 11 студзеня (№ 2). С. 15.
- Андросова, О. Дело всей жизни : [председатель профсоюзной первички ОАО «Днепро-Бугское» Марина Якимук награждена медалью «120 лет профсоюзному движению Беларуси»] / Ольга Андросова // Кобрынскі веснік. 2024. 14 снежня (№ 50). С. 7.
- Бакун, Е. Скромна в общении, сильна в делах : [о бухгалтере ОАО «Днепро-Бугское» Кобринского района Елене Гапанович] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2024. 12 кастрычніка (№ 41) . С. 12.
- Бакун, Е. : Мы вместе : [о работе председателя профсоюзного комитета ОАО «Днепро-Бугское» Марии Якимук] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2023. 25 лістапада. С. 7.
- Пашкович, Л. Быць адданым любімай справе : [дырэктар ААТ «Днепра-Бугскае» У. Л. Саўчук пайшоў на заслужаны адпачынак] / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2020. 4 красавіка (№ 26). С. 3.
- Пашкович, Л. Сладкая работа : [о самой большой пасеке в районе, которая находится в ОАО «Днепро-Бугское»] / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2020. 6 чэрвеня (№ 43). С. 4.
- 16 марта вступил в должность директора ОАО «Днепро-Бугское» Иван Демьянович Хомляк // Кобрынскі веснік. 2020. 25 сакавіка (№ 23). С. 3.
- Пашковіч, Л. Калі праца па душы : [пра галоўнага заатэхніка ААТ «Днепра-Бугскае» Т. Фядчышынай] / Людміла Пашковіч // Кобрынскі веснік. 2020. 4 студзеня (№ 1). С. 4.
- Пашкович, Л. На поля выходил молодой агроном : [об агрономе ОАО «Днепро-Бугское» А. Концевиче] / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2019. 23 красавіка. С. 4.
- Пашкович, Л. Пятнистые питомцы ОАО «Днепро-Бугское» / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2018. 11 ліпеня. С. 3.
- Юшкевич, П. Пришлись олени ко двору : [в ОАО «Днепро-Бугское» еще с советских времен сохранилась оленеферма] / Павел Юшкевич // Сельская газета. 2017. 16 ноября. С. 15.
- Пашкович, Л. Хозяйка фермы : [в ОАО «Днепро-Бугское» молочно-товарной фермой заведует Т. Федчишина] / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2016. 16 студзеня. С. 4.
- Казакова, А. Любви народной достоин : [о первом руководителе совхоза «Днепро-Бугский» А. С. Ткачуке и открытии в его честь мемориальной доски] / Анна Казакова // Кобрин-информ. 2016. 14 января. С. 4.
- Пашковіч, Л. Добрая праца не забываецца : [у пас. Арэхаўскі адкрыта мемарыяльная дошка першаму кіраўніку саўгаса «Днепра-Бугскі» А. С. Ткачуку] / Людміла Пашковіч // Кобрынскі веснік. 2016. 9 студзеня. С. 1.
- Пашкович, Л. Дружный коллектив на комплексе : [о коллективе животноводческого комплекса ОАО «Днепро-Бугское»] / Людмила Пашкович // Кобрынскi веснiк. 2015. 6 мая. С. 6.
- Пантелеева, Е. Панты оказались безпонтов : [об оленьей ферме ОАО «Днепро-Бугский» Кобринского района] / Екатерна Пантелеева // Рэспубліка. 2014. 12 снежня. С. 8.
- Пянко, А. Работать и жить достойно : [ОАО «Днепро-Бугское»] / Алексей Пянко // Кобрынскi веснiк. 2013. 9 сакавіка. C. 2.
- Пянко, А. Есть прибавка и резервы для роста : [ОАО «Днепро-Бугское»] / Алексей Пянко // Кобрынскi веснiк. 2012. 14 студзеня. C. 2.
- Веремеенко, С. Сохранить оленеферму – задача дня сегодняшнего / Светлана Веремеенко // Кобрин-информ. 2011. 17 февраля. C. 3.
- Сацук, А. Абмалочваюць травы : [ААТ «Днепра-Бугскае» вырошчвае насенне траў] / Алексей Сацук // Кобрынскi веснiк. 2010. 10 ліпеня. C. 1.
- Сацук, А. Лепшы ветурач у ААТ «Днепра-Бугскае» : [Наталля Бура] / Аляксей Сацук // Кобрынскi веснiк. 2009. 2 верасня. C. 3.
- Сацук, А. Хозяин оленьего острова / Алексей Сацук // Кобрынскi веснiк. 2009. 6 студзеня. C. 8.
- Панасюк, Н. Создали хозяйства мехотряд : кормопроизводство / Николай Панасюк // Белорусская нива. 2008. 26 июля. C. 4.
- Сацук, А. По поточно-цеховой системе : [в ОАО «Днепро-Бугское» действует поточно-цеховая система производства молока] / Алексей Сацук // Кобрынскi веснiк. 2007. 22 верасня. C. 3.
- Знаёмцеся: саўгас «Днепра-Бугскі» // Кобрынскі веснік. 1992. 11 лістапада. С. 3.
- Ткачук, А. // На ўрад спадзявайся, але і сам старайся : [саўгас «Днепра-Бугскі»] / А. Ткачук // Кобрынскі веснік. 1992. 11 лістапада.
- Саўгас «Днепра-Бугскі» : радкі біяграфіі // Кобрынскі веснік. 1991. № 20. С. 1.
- Ткачук, А. »Ці ўсе рэзервы задзейнічаны? : [саўгас «Днепра-Бугскі»] / Антон Ткачук // Камуністычная праца. Кобрын, 1990. 12 чэрвеня.
- Лебедзеў, Г. Час Антона Ткачука : [пра дырэктара саўгаса «Днепра-Бугскі» А. С. Ткачука] / Г. Лебедзеў // Звязда. 1989. 3 студзеня.
- Дрымук, В. Наш дэвіз – творчасць : [саўгас «Днепра-Бугскі»] / В. Дрымук // Камуністычная праца. Кобрын, 1988. 4 студзеня.
- Ткачук, А. По единому наряду : [об организации работы в совхозе «Днепро-Бугский»] / А. Ткачук // Заря. 1987. 30 июля.
- Ткачук, А. Гарантируем большое молоко : [об опыте животноводов совхоза «Днепро-Бугский» Кобринского района] / А. Ткачук // Сельская газета. 1987. 15 июля.
- Ткачук, А. Землю не обманешь : [совхоз «Днепро-Бугский»] / А. Ткачук // Камуністычная праца. Кобрын, 1986. 28 января.
- Ткачук, А. З дзяржаўных пазіцый : [саўгас «Днепра-Бугскі»] / А. Ткачук // Камуністычная праца. Кобрын, 1986. 3 красавіка.
- Ткачук, А. Бачыць перспектыву : [саўгас «Днепра-Бугскі»] / А. Ткачук // Камуністычная праца. Кобрын, 1985. 23 сакавіка.
- Ткачук, А. На подъеме : [рассказывает директор совхоза «Днепро-Бугский» Кобринского района] / А. Ткачук // Сельское хозяйство Белоруссии. 1985. № 1. С. 14–15.
- Писарев, Н. Начало биографии : [пос. Днепро-Бугский Кобринского района] / Н. Писарев // Заря. 1984. 3 февраля.
- Ткачук, А. Саўгас набірае сілу : [саўгас «Днепра-Бугскі»] / А. Ткачук // Звязда на меліярацыі Палесся. 1982. 16 снежня.
- Ткачук, А. Дарогай станаўлення : [саўгас «Днепра-Бугскі»] / А. Ткачук // Камуністычная праца. Кобрын, 1982. 27 лістапада.
- Елец, П. Растёт посёлок у Днепро-Буга : [Кобринский район] / П. Елец // Заря. 1982. 28 мая.