Спадчына
25 снежня 2022 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Мікалая Рыгоравіча Макарава (1917–1974), ваеннага лётчыка, Героя Савецкага Саюза (1945)
Мікалай Рыгоравіч Макараў нарадзіўся 25 снежня 1917 г. у сяле Соф’іна ў сялянскай сям’і, у 1928 г. сям’я пераехала ў г. Сярдобск Саратаўскай губерні (цяпер Пензенскай вобласці). Закончыў 7 класаў (1933) і ветэрынарны тэхнікум (1937), працаваў заатэхнікам. У 1937 г. прызваны ў Чырвоную армію.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Макараў Мікалай Рыгоравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Ваенныя лётчыкі, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Героі Савецкага Саюза
- Установы
2026 г. — 65 гадоў з часу заснавання адкрытага акцыянернага таварыства «Кобрынскі завод аграпрамысловага машынабудавання» (1961)
Гісторыя стварэння і станаўлення ААТ «Кобрын-аграмаш» бярэ свой пачатак з 1940 г. За гады свайго існавання прадпрыемства прайшло шлях ад маленькай машынна-трактарнай станцыі да сучаснага завода з высокім узроўнем механізацыі тэхналагічных працэсаў. У лютым 1940 г. у в. Андронава Кобрынскага раёна была створана Кобрынская машынна-трактарная станцыя (пастанова СНК СССР і ЦК УКП(б) ад 21.01.1940).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Мароз Іван Паўлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын
- Прадметы Заводы
- Установы «Кобрынаграмаш» ААТ
12 ліпеня 2026 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Таццяны Паўлаўны Дземідзюк (1966), Ганаровага грамадзяніна Кобрынскага раёна (1924), старшыні СВК «Узыходзячая зара»
Таццяна Паўлаўна Дземідзюк нарадзілася 12 ліпеня 1966 г. у в. Хідры Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Усе яе продкі — працаўнікі сяла. Тут, у калгасе «Зара», з моманту яго заснавання працавалі абедзве бабулі Таццяны Паўлаўны, затым бацька і маці.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Дземідзюк Таццяна Паўлаўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Хідры
- Прадметы Ганаровыя грамадзяне, Старшыні
- Установы «Узыходзячая зара» СВК
2026 г. — 75 гадоў з пачатку дзейнасці завода ААТ «Брэстгазаапарат» (1951), буйнейшага вытворцы газавых і электрычных кухонных пліт
Электрамеханічны рамонтны завод, з якога пачынаецца гiсторыя «Брэстгазаапарата», быў створаны ў 1951 г. на базе дызельнай станцыі Брэсцкай ЦЭЦ і рамонтна-механічнага цэха рамналэнерга. Першым дырэктарам быў прызначаны Ф. К. Гладкіх. У той час на заводзе працавалі 59 чалавек, калектыў аднаўляў абсталяванне электрастанцый, разбуранае ў час вайны і рамантаваў абсталяванне на энергетычных прадпрыемствах.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Іофе Міхаіл Фадзеевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Заводы
- Установы «Брэстгазаапарат» ААТ
9 кастрычніка 2022 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Фадзеевіча Іофе (1932–2020), арганізатара вытворчасці, Ганаровага грамадзяніна г. Брэста (2002)
Міхаіл Фадзеевіч Іофе нарадзіўся 9 кастрычніка 1932 г. у г. Мінску. Бацька працаваў журналістам, намеснікам галоўнага рэдактара ў рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия». Пасля заканчэння сярэдняй школы (1949) Міхаіл выбраў тэхнічнае ВНУ — паступіў на механічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута, атрымаў спецыялізацыю «Тэхналогія машынабудавання, станкі, інструменты».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Іофе Міхаіл Фадзеевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Ганаровыя грамадзяне
- Установы «Брэстгазаапарат» ААТ