Спадчына
2025 г. — 245 гадоў з часу пабудовы царквы Архангела Міхаіла ў аг. Осаўцы (Драгічынскі р-н; 1780), помніка народнага драўлянага дойлідства
Осаўцы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці вядомы з першай паловы ХVII ст. як вёска Берасцейскага ваяводства. У Осаўцах вядома царква Святога Іаана Хрысціцеля, якая ў канцы XVI ст. уваходзіла ў Драгічынскую пратапопію Турава-Пінскай епархіі. У 1772 г. тут адзначана ўніяцкая парафія са святыняй, у адміністрацыйных адносінах прыналежная Пінскай уніяцкай дыяцэзіі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Асавецкая Міхайлаўская царква
- Рэгіён Драгічынскі раён, Асаўцы
- Прадметы Цэрквы, Помнікі культавай архітэктуры
- Установы
2026 г. — 40 гадоў з часу ўтварэння Драгічынскага крухмальнага завода (1986)
Буйныя змяненні адбыліся ў Драгічынскім раёне ў гады 11-й пяцігодкі (1981–1985). Ішло далейшае ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы калгасаў і саўгасаў, расла вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама разгарнулася маштабная палітыка па будаўніцтве. На працягу 1980–1985 гг. было ўведзена больш за 250 новых аб'ектаў рознага прызначэння. Прамысловая структура раёна кожны год станавілася ўсё больш разгалінаванай.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Драгічынскі раён, Драгічын
- Прадметы Заводы
- Установы Драгічынскі крухмальны завод
2026 г. — 50 гадоў з дня адкрыцця кінатэатра «Беларусь» у г. Брэсце (1976)
У г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні, які быў цэнтрам артадаксальнага іўдаізма, у 1851–1861 гг. пабудавалі вялікую харальную сінагогу. Прыгожы двухпавярховы васьмівугольны будынак нагадваў Вялікую сінагогу ў Вене. Сцены ўпрыгожвалі барэльефы мужчын і жанчын, апранутых у стылі артадаксальных венскіх яўрэяў. У вестыбюлі была ўмацавана памятная дошка: «Эта Синагога была построена по планам и под наблюдением царя Николая I».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Сінагогі, Кінатэатры
- Установы Кінатэатр «Беларусь»
2025 г. — 50 гадоў з часу заснавання ўзорнага хору хлопчыкаў «Пеўнікі» Брэсцкага гарадскога Цэнтра культуры (1975)
Харавая музыка належыць да найбольш дэмакратычных відаў мастацтва. На базе Брэсцкай дзіцячай музычнай школы (цяпер ДМШМ № 1) у 1975 г. быў створаны хор хлопчыкаў «Пеўнікі». Арганізатар і першы кіраўнік — Л. А. Карабейнікава. З 1978 г. калектыў працуе пры Брэсцкім гарадскім Доме культуры (цяпер гарадскі Цэнтр культуры).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Нярода Алег Яўгенавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Хары, Мастацкія калектывы
- Установы «Пеўнікі» хор хлопчыкаў
1 студзеня 2026 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Паўла Рыгоравіча Кужыра (1946–2023), вучонага-фізіка, педагога, выдатніка адукацыі Рэспублікі Беларусь
Павел Рыгоравіч Кужыр нарадзіўся 1 студзеня 1946 г. у в. Батчы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька Рыгор Фёдаравіч працаваў на чыгуначнай станцыі Жабінка, маці Надзея Пятроўна — даяркай у калгасе. Павел выдатна закончыў сем класаў у Батчынскай школе, потым вучыўся ў СШ № 2 г. Кобрына. Карпатлівая праца, мэтанакіраванасць, глыбокія веды дазволілі юнаку закончыць школу з залатым медалём.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кужыр Павел Рыгоравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Батчы
- Прадметы Вучоныя, Фізікі
- Установы