Спадчына
28 снежня 2026 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Карніевіча (1941–2020), палкоўніка міліцыі, былога начальніка Кобрынскага РАУС
Мікалай Іванавіч Карніевіч нарадзіўся 28 снежня 1941 г. у в. Будзішча Гомельскай вобласці. Гэта былі гады ваеннага ліхалецця. Свайго бацьку ён ніколі не бачыў: Іван Васільевіч Карніевіч у першыя дні вайны пайшоў на фронт, дзе загінуў. Калі немцы спалілі вёску, Ганна Яўсееўна з маленькім сынам перабралася жыць у зямлянку.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Карніевіч Мікалай Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын
- Прадметы Міліцыянеры
- Установы Кобрынскі РАУС
28 лютага 2026 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Васіля Афанасьевіча Зотава (1911–1985), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны
Васіль Афанасьевіч Зотаў нарадзіўся 28 лютага 1911 г. у в. Палякоўка Курскай губерні (цяпер Колпнянскага раёна Арлоўскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1929–1934 гг. працаваў ва ўстановах сувязі — інструктарам, памочнікам начальніка, начальнікам Колпнянскай раённай канторы сувязі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Зотаў Васілій Афанасьевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Грамадскія дзеячы, Гасцініцы
- Установы Гасцініца «Беларусь»
1 сакавіка 2026 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Паўла Іванавіча Лука (1956), беларускага скульптара
Павел Іванавіч Лук нарадзіўся 1 сакавіка 1956 г. у в. Жылічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў Мікалаеўскай базавай школе, Камянецкай сярэдняй школе. У час вучобы з’яўляўся членам рэдкалегіі школьнай сценгазеты.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Лук Павел Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Камянецкі раён, Жылічы
- Прадметы Скульптары
- Установы
22 чэрвеня 2026 г. — 55 гадоў з пачатку экспедыцыі «Цытадэль мужнасці» зводнага атрада «Граніт-41» па месцах баявой славы (Брэст; 1971)
У Савецкім Саюзе важным кірункам пазашкольнай выхаваўчай работы была ваенна-патрыятычная дзейнасць школьных калектываў. У многіх школах актыўна працавалі чырвоныя следапыты, якія знаходзілі імёны байцоў Чырвонай арміі і партызан, хадзілі ў паходы па месцах баявой славы, клапаціліся аб помніках на брацкіх магілах, стваралі музеі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Шульман Міхаіл Аркадзьевіч
- Падзеі Экспедыцыя «Цытадэль мужнасці»
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Пружаны
- Прадметы Экспедыцыі
- Установы «Брэсцкая крэпасць герой» МК
27 снежня 2025 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Канстанцінавіча Камарова (1940), кампазітара, паэта, народнага артыста Расійскай Федэрацыі (2001)
Уладзімір Канстанцінавіч Камароў нарадзіўся 27 снежня 1940 г. у г. Куляб Таджыкскай ССР. Бацька Канстанцін Афанасьевіч Камароў і маці Марыя Аляксандраўна паходзілі з бедных сялян Пскоўскай губерні, у Ленінградзе прасоўваліся па партыйнай лініі, былі накіраваны на партыйную работу ў Таджыкістан.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Камароў Уладзімір Канстанцінавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Кампазітары, Паэты, Народныя артысты
- Установы Брэсцкае музычнае вучылішча